Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 40425 документов. Показано: 10

  З карысцю для здароўя   / Грышкевіч, Сяргей /
Сфера навуковых інтарэсаў Святланы Уладзіміраўны Арцёменка сфарміравалася яшчэ ў студэнцкія гады, дзякуючы загадчыку кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ Уладзіміру Адамавічу Галаўко. Менавіта ён падахвоціў здольную дзяўчыну да праграмавання штучных нейронных сетак. Вынікі яе работы ўжо ўкаранёны ў дыягнастычны працэс 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, выкарыстоўваюцца ў навукова-даследчай рабоце Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі.
Источник: Настаўніцкая газета,   27.01.2018
Рубрика: Наука и технологии

  Знайсці сябе ў карыснай справе   / Грышкевіч, Сяргей /
За 50 гадоў існавання Кобрынскі раённы эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і юнацтва прайшоў шлях ад невялікай станцыі юных натуралістаў да сучаснай установы дадатковай адукацыі, якая адыгрывае важную ролю ў экалагічным выхаванні моладзі. У 70-я гады мінулага стагоддзя на Кобрыншчыне пачаў інтэнсіўна развівацца юннатаўскі рух. Пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў праводзілася доследная работа па заданнях навукоўцаў Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР і спецыялістаў сельскай гаспадаркі.
Источник: Настаўніцкая газета,   18.01.2018
Рубрика: НАН Беларуси

  Навука — сэнс жыцця   / Грышкевіч, Сяргей /
Народнай культурай Іна Анатольеўна Швед цікавілася з дзяцінства. Ужо ва ўніверсітэце гэта заўважыў вядомы прафесар Уладзімір Андрэевіч Калеснік. Ён і скіраваў дзяўчыну да навуковай дзейнасці ў галіне фалькларыстыкі. Сёння доктар філалагічных навук Іна Анатольеўна Швед працуе прафесарам кафедры рускай літаратуры і журналістыкі філалагічнага факультэта і англійскай філалогіі факультэта замежных моў БрДУ імя А.С.Пушкіна. Акрамя таго, Іна Анатольеўна ўзначальвае студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю “Фальклор і краязнаўства”. Навуковая дзейнасць Іны Швед адзначана граматай Міністэрства адукацыі Беларусі і Ганаровай граматай НАН Беларусі.
Источник: Настаўніцкая газета,   19.12.2017
Рубрика: НАН Беларуси

  У бясконцым пошуку невядомага   / Грышкевіч, Сяргей /
У 25 гадоў ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 35 — доктарскую, а ў 44 стаў членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Максім Альбертавіч Багдасараў гаворыць, што гэта вынік мэтанакіраванай, напружанай і карпатлівай працы, падмацаванай унутранай патрэбай у атрыманні новых ведаў і пастаянным самаразвіцці.
Источник: Настаўніцкая газета,   12.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАН

  Высокае званне - знакамітаму выпускніку   / Грышкевіч, Сяргей /
Вядомы айчынны навуковец, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар і пісьменнік У. В. Гніламёдаў стаў ганаровым доктарам БрДУ імя А. С. Пушкіна.
Источник: Настаўніцкая газета,   14.04.2015
Рубрика: Сотрудники НАН

  З робатамі на "ты"   / Грышкевіч, Сяргей /
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Робататэхніка" створанная ў 2009 годзе па ініцыятыве кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій Брэсцскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсатэта, стала новым этапам у развіцці навукова-даследчай работы студэнтаў у галіне робататэхнікі. Партнерам лабараторыі з'яўляецца Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Источник: Настаўніцкая газета,   22.01.2015
Рубрика: НАН БеларусиНаука и технологии

  З увагай да навакольнага асяроддзя   / Грышкевіч, Сяргей /
Ва ўніверсітэце адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Маніторынг навакольнага асяроддзя», прымеркаваная да Года экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў СНД і 20-годдзя Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі навукоўцы з Цэнтра геафізічнага маніторынгу, Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі і інш.
Источник: Настаўніцкая газета,   19.10.2013
Рубрика: Мероприятия НАН

  Каб мова родная была і для душы, і для прафесіі   / Грышкевіч, Сяргей /
У горадзе над Бугам завяршылася XXIX Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры. - Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры традыцыйна складаецца з трох тураў – напісання водгуку на мастацкі твор, комплекснай работы і вуснага выказвання на адну з прпанаваных тэм, - расказаў старшыня журы, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.
Источник: Настаўніцкая газета,   30.03.2013
Рубрика: Сотрудники НАН

  Харчовыя дабаўкі пратэсціруе дразафіла   / Грышкевіч, Сяргей /
Вызначаны пераможцы XX Абласнога конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў. Абарона конкурсных работ, якія ацэньвалі выкладчыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ, навукоўцы Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі, праходзіла па 4 секцыях.
Источник: Настаўніцкая газета,   22.12.2012
Рубрика: Мероприятия НАН

  Сяброў прыроды зашмат не бывае   / Грышкевіч, Сяргей /
У Брэсце прайшла абласная педагагічная канферэнцыя «Вопыт і перспектывы экалагічнай адукацыі Брэсцкай вобласці». Арганізатарамі двухдзённага мерапрыемства, прысвечанага 65-годдзю экалагічнага руху Брэстчыны, выступілі абласное ўпраўленне адукацыі і абласны эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў. З апошнім цесна супрацоўнічае Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі.
Источник: Настаўніцкая газета,   08.12.2012
Рубрика: НАН Беларуси