Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.

Слова да слова   / Грышчук, Анастасія /

У галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя фундаментальных даведачных выданняў па беларускай мове: "Слоўнік беларускай мовы", "Граматычны слоўнік дзеяслова", "Граматычны слоўнік назоўніка", "Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоў'я". Над выданнямі працавалі навукоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. На мерапрыемстве выступілі: акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры iмя Я.Коласа і Я.Купалы Аляксандр Лукашанец, загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы інстытута Валянціна Русак, вучоны сакратар інстытута Ігар Капылоў і галоўны рэдактар выдавецтва "Беларуская навука" Георгій Кісялёў.

Источник: Літаратура і мастацтва,   21.03.2014
Рубрика: Мероприятия НАННаука и обществоСотрудники НАН
уМоўнае пасяджэнне   / Грышчук, Анастасія /

Абмеркаванне змен і дапаўненняў у Законе " Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў" ад 16 лістапада 2010 года адбылося падчас "круглага стала" з удзелам прадстаўнікоў Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, БДУ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сродкаў масавай інфармацыі. Шэраг пытанняў, звязаных з працай Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі ў гэтым накірунку і асноўнымі праблемамі арганізацыі нацыянальнай тапанімічнай сістэмы, закранулі ў сваіх дакладах кандыдат філалагічных навук, вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Ігар Капылоў і першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры Аляксандр Лукашанец.

Источник: Літаратура і мастацтва,   14.03.2014
Рубрика: Мероприятия НАНСотрудники НАННаука и общество
Імя вуліцы   / Грышчук, Анастасія /

Падчас пасяджэння Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абмяркоўваліся папраўкі да закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў". Член-карэспандэнт АН Беларусі Аляксандр Лукашанец, зазначыў, што папраўкі узнікаюць ад няведання дзяржаўнымі служачымі беларускай мовы.

Источник: Літаратура і мастацтва,   07.03.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Кніжніцы краіны: факты, якіх вы не ведалі   / Грышчук, Анастасія /

Супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі правялі даследванне «Роля кнігі і чытання ў жыцці навучэнцаў і моладзі».

Источник: Літаратура і мастацтва,   01.11.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Родны для ўсіх?   / Грышчук, Анастасія /

Працягваюцца мерапрыемствы ў межах Месяца польскай літаратуры ў Мінску. Так, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі працуе кніжная выстаўка «На крылах верша», прысвечаная польскаму паэту Юльяну Тувіму. Акрамя таго, супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі вырашылі прыадчыніць «творчую лабараторыю»: як беларускія паэты перакладалі Юльяна Тувіма?

Источник: Літаратура і мастацтва,   25.10.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
На ўспамін ад славістаў   / Грышчук, Анастасія /

У межах XV з´езда славістаў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце працавала кніжная выстаўка, арганізаваная Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   06.09.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси