Всего:
40425 документов. Показано:
5
Самае дарагое дрэва – якое пасадзіў сам
/
Лазоўская, Таццяна /
Сёлета ў Чэрвені пройдзе абласны фестываль працаўнікоў сяла «Дажынкі». А калі гаспадар чакае гасцей у дом, то да іх прыёму карпатліва рыхтуецца. Актыўна ідзе падрыхтоўка да свята і ў раёне. Акрамя добраўпарадкавання, навядзення парадку на зямлі шмат увагі ўдзяляецца азеляненню тэрыторый. Пасадку дрэў на Чэрвеньшчыне імкнуцца прымеркаваць да значных дат у гісторыі краіны. Напрыклад, у межах правядзення 31-га міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў на радзіму завітаў касманаўт Алег Навіцкі. З ім прыехалі трое замежных калег — Міхаіл Карніенка, Кевін Крэгель і Андрэй Барысенка, а таксама дырэктар УП «Геаінфармацыйных сістэм НАН Беларусі» Сяргей Залатой. Яны залажылі Алею касманаўтаў з клёнаў і ясеняў.
Источник: Звязда, 20.03.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
У госці да Радзівілаўскага сусліка
/
Лазоўская, Таццяна /
На сённяшні дзень суслікаў у Нясвіжскім раёне налічваецца больш як 200 асобін. Магчыма, гэта — адна з самых буйных папуляцый у Еўропе. А знайсці новыя калоніі ўдалося дзякуючы экалагічнай ініцыятыве праекта «Экаманіторынг», якая фінансуецца Еўрасаюзам, і рэалізаванай у Беларусі Праграме развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У 2019 годзе грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» сумесна з Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб'явіла аб пачатку праекта «Хамяк, суслік і вавёрка-палятуха: выратаваць супергрызуноў».
Источник: Звязда, 17.12.2019
Рубрика: НАН Беларуси,
Экологическая деятельность
Другі дом для калектыву, або Чаму з ЛЭМТа не бягуць людзі, а трапляюць сюды на рабоут найлепшыя з найлепшых
/
Лазоўская, Таццяна /
Навукова-тэхнічны цэнтр «ЛЭМТ» БелОМА» створаны ў 1992 годзе шляхам рэарганізацыі аднаго з падраздзяленняў БелОМА — Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання. Сёння гэта перадавое прадпрыемства, якое валодае прафесійным кадравым патэнцыялам, некалькімі канструктарскімі падраздзяленнямі, серыйнай і доследнай вытворчасцямі. З дня заснавання прадпрыемства ў 1992 годзе ім кіруе доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Шкадарэвіч. На чале з таленавітым вучоным, здольным кіраўніком з кожным годам ЛЭМТ набірае абароты, укараняе ў вытворчасць новыя распрацоўкі і тэхналогіі.
Источник: Звязда, 19.09.2018
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и производство,
Наука и технологии
Блакітнае «золата»
/
Лазоўская, Таццяна /
У Беларусі заўсёды было асаблівае і трапяткое стаўленне да вырошчвання лёну. Яго здаўна называлі блакітным «золатам». Гэтая сельскагаспадарчая культура, калі правільна яе апрацоўваць, прытрымлівацца тэхналогій, — рэнтабельная. У лепшыя часы такую рэнтабельнасць давала нафта. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пры наведванні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вусце» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Аршанскім раёне.
Источник: Звязда, 23.08.2017
Рубрика: НАН Беларуси,
Наука и производство
Як спыніць наступленне "чужынцаў"?
/
Лазоўская, Таццяна /
Праблемы экспансіі інвазіўных раслін і метады барацьбы з імі абмеркавалі падчас
«круглага стала» ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце
Рэспублікі Беларусь старшыні сельскіх Саветаў разам з вучонымі. Загадчык сектара кадастра расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Алег
Маслоўскі пардкэсліў, што праблему неабходна растлумачыць мясцовым жыхарам.
Источник: Звязда, 11.02.2015
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и общество