Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 40425 документов. Показано: 14

  Расліны-прышэльцы   / Пралюк, Вольга /
Праблеме інвазійных відаў аддаецца ў апошнія гады шмат увагі. Што ж такое інвазійны від? Гэта не проста чужародная расліна, якая вырасла ў нашых умовах, але і дала мноства насення, а гэтае насенне, у сваю чаргу, засяліла велізарныя тэрыторыі. Трэба адзначыць, што колькасць чужародных раслін з кожным годам пастаянна павялічваецца і праводзіцца пастаянная работа па адсочванні іх паводзін у прыродзе. Яны асвойваюць новыя тэрыторыі за вельмі кароткі час. Напрыклад, баршчэўнік трапіў у нашу краіну толькі ў 1954 годзе, расказвае старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аркадзь Скуратовіч.
Источник: Звязда,   18.06.2019
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность

  Ці выжыве сатыра юта?   / Пралюк, Вольга /
Забарона на наведванне лясоў у засушлівыя перыяды вясны, лета і восені стала для беларусаў звычайнай з'явай. Такое абмежаванне сведчыць пра тое, што ў падпалах (наўмысных або выпадковых) часцей за ўсѐ вінаватыя людзі. Прычыны ўзгаранняў могуць быць розныя — вясновыя палы, летняя спякота і неасцярожна кінуты недакурак, восеньскія наведванні лесу, звязаныя са зборам ягад і грыбоў. Вынік жа адзін — знішчэнне біятопаў і доўгі перыяд біялагічнай рэстаўрацыі. Анатоль Кулак, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных беспазваночных жывѐл НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, кажа, што пажары могуць мець і апасродкаваны ўплыў на насякомых праз пераўтварэнне мікрастацый спакою і зімоўкі (выгаранне купін, сцѐблаў раслін).
Источник: Звязда,   18.06.2019
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность

  Нагойскі пратакол у дзеянні   / Пралюк, Вольга /
У нашай краіне рэалізоўваецца праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААНHГЭФ “Узмацненне людскіх рэсурсаў, прававых сістэм і інстытуцыйнага патэнцыялу для рэалізацыі Нагойскага пратаколу ў Рэспубліцы Беларусь”. Намеснік дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Гузенка распавяла пра рэалізацыю праекта.
Источник: Родная прырода,   17.04.2019 , №4 , С.24
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность

  Рагаты, вялікі, а не зубр...   / Пралюк, Вольга /
Адна з асноўных характарыстык папуляцыі жывёл — іх колькасць. Чым яна вышэйшая, тым большыя шанцы, што прадстаўнікі віду змогуць выжыць у складаных умовах, створаных як самой прыродай, так і чалавекам. Гэта тычыцца ўсіх прадстаўнікоў беларускай фаўны, нават волатаў нашых лясоў — ласёў. На пачатак 2018 года, паводле даных НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, іх колькасць склала больш за 36 тысяч асобін.
Источник: Родная прырода,   15.02.2019 , №2 , С.22-24
Рубрика: Экологическая деятельность

  Каб зямля не стала пустыняй   / Пралюк, Вольга /
Сёння ў многіх пунктах планеты землі імкліва страчваюць сваю прадукцыйнасць. Па ацэнках спецыялістаў, ва ўсім свеце ўжо дэградавала каля двух мільярдаў урадлівых зямель. У Беларусі прыродныя ўмовы выключаюць развіццё апустыньвання ў крайніх формах. Тым не менш для краіны, па словах дырэктара Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі Віталія Лапы, таксама актуальныя пытанні захавання ўрадлівасці глебаў і абароны ад дэградацыі.
Источник: Звязда,   11.08.2018
Рубрика: Сотрудники НАН

  Не даць зямлі сысці з-пад ног   / Пралюк, Вольга /
Паводле даных ФАО ААН, да 2050 года насельніцтва Зямлі павялічыцца да 9 млрд чалавек. У той жа час штогод з сельскагаспадарчага абароту выключаецца каля 50 млн га ўрадлівых зямель. У выніку харчовая бяспека многіх краін свету можа апынуцца пад пагрозай. Менавіта таму пытанне захавання глебы такое важнае сёння. Для Беларусі актуальныя пытанні захавання ўрадлівасці глебаў і абароны ад пяці відаў дэградацыі. Пра іх распавядае Віталь Лапа, дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі.
Источник: Родная прырода,   16.07.2018 , №7 , С.6-9
Рубрика: Сотрудники НАН

  Дзікія жывёлы заходзяць у горад   / Пралюк, Вольга /
Нядаўна ў Мінску адбыўся нетрывіяльны выпадак: лось зайшоў на тэрыторыю дзіцячага садка № 79 па вуліцы Галадзеда. Што ж прымусіла дзікую траваедную жывёлу пакінуць лес і накіравацца проста да небяспекі? Распавядае Рыгор Янута, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.
Источник: Звязда,   23.05.2018
Рубрика: Сотрудники НАН

  Формула вады   / Пралюк, Вольга /
Мы, беларусы, пяшчотна называем сваю краіну Сінявокай, ганарымся рэкамі, азёрамі, якія ў незлічонай колькасці пакінуў нам на пачатку гісторыі шчодры ледавік. У той жа час вялікая колькасць сцёкавых вод накіроўваецца ў рэкі, а ў XXI стагоддзі забруджвальнікі сталі больш складанымі і небяспечнымі, прамысловасць і сельская гаспадарка разрасліся, колькасць шкодных выкідаў павялічылася. Усё гэта прывяло да парушэння біялагічнай раўнавагі ў вадаёмах, праблемы біягеннага забруджвання. Якая рэальная сітуацыя сёння і якое выйсце прапануюць беларускія навукоўцы для выратавання водных аб’ектаў, распавядаюць супрацоўнікі лабараторыі аптымізацыі геасістэм Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі: загадчыца лабараторыі Алена Санец, старшы навуковы супрацоўнік Вольга Кадацкая.
Источник: Родная прырода,   16.02.2018 , №2 , С.2-5
Рубрика: Сотрудники НАН

  Выць ці не выць ваўку ў Беларусі?   / Пралюк, Вольга /
У нашай краіне сёння вядуцца гарачыя спрэчкі пра неабходнасць рэгулявання колькасці ваўкоў. Паляўнічыя, некаторыя навукоўцы, а таксама грамадзяне, жывёла якіх пацярпела ад нападаў драпежнікаў — як мяркуецца, ваўкоў, сцвярджаюць: такая неабходнасць наспела. Свае аргументы ім супрацьпастаўляюць навукоўцы, даследчыкі і члены грамадскіх арганізацый. У вострым пытанні спрабуюць разабрацца прадстаўнікі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, Міністэрства лясной гаспадаркі, Мінпрыроды.
Источник: Родная прырода,   18.12.2017 , №12 , С.2-5
Рубрика: НАН Беларуси

  Вяз Ваньковічаў   / Пралюк, Вольга /
Дом Ваньковічаў — гэта не проста шляхецкі маёнтак XVIII-XIX стст., які цудам захаваўся падчас Вялікай Айчыннай вайны, гэта куток старой Беларусі, які супрацоўнікі філіяла Нацыянальнага мастацкага музея абараняюць ад замахаў камерсантаў. Яны знаходзяць сродкі для рэстаўрацыі будынкаў і аднаўлення інтэр’ераў, а таксама клапоцяцца пра зялёныя насаджэнні на ўчастку, якія заслугоўваюць асаблівай увагі. На тэрыторыі сядзібы расце вяз, якому больш за сто гадоў. Даныя пра узрост дрэва былі атрыманы яшчэ ў 2015 годзе, пасля яго абследавання супрацоўнікамі сектара маніторынгу расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, распавядае вядучы навуковы супрацоўнік сектара Ірына Вазнячук.
Источник: Родная прырода,   20.11.2017 , №11 , С.22-24
Рубрика: Сотрудники НАННАН БеларусиНаука и общество

Страницы:  
 1  2  >>