Всего:
40425 документов. Показано:
13
Набліжаецца да фіналу конкурс «100 ідэй для Беларусі»
/
Расолька, Сяргей /
Завяршаецца дзявяты сезон рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». З усіх абласцей краіны на яго паступіла больш за тысячу заявак, паведамілі ў ЦК БРСМ. У кастрычніку — лістападзе мінулага года прайшло 39 занальных адборачных этапаў, у якіх узялі ўдзел больш за паўтысячы маладых людзей, у снежні — шэсць абласных, Мінскі гарадскі і адборачны этап Нацыянальнай акадэміі навук.
Источник: Звязда, 16.01.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Юбілейны генетычны пашпарт
/
Расолька, Сяргей /
У Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі генетычныя пашпарты для жыхароў Беларусі і іншых краін складаюцца з 2010 года. 14 жніўня Інстытут генетыкі чакаў свайго 15-тысячнага кліента.
Источник: Звязда, 15.08.2019
Рубрика: НАН Беларуси,
Наука и общество
Адкрываецца абноўлены ўчастак трасы
/
Расолька, Сяргей /
Уводзіцца ў эксплуатацыю першы ўчастак працягласцю 13,3 кіламетра на тэрыторыі Шчучынскага раёна аўтамагістралі М6, якая зараз рэканструюецца. Для прадухілення выхаду лясных жывёл на праезную частку на ўсім працягу гэтага ўчастка ўстаноўлены агароджы з металічнай сеткі, для іх пабудаваны падземны пераход. Месца яго ўладкавання пад дарогай вызначылі вучоныя НАН Беларусі сумесна з леснікамі і паляўнічымі.
Источник: Звязда, 27.09.2018
Рубрика: НАН Беларуси,
Экологическая деятельность
Мядзведзя ад вёскі адагналі. Ці далёка?..
/
Расолька, Сяргей /
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя размясціла на сайце інфармацыю аб мерах, якія прымаюцца па сітуацыі са з'яўленнем дзікай жывёлы (мядзведзя) у вёсцы Пукшына. Пры выяўленні захворвання дзікай жывёлы, небяспечнага для жыцця або здароўя грамадзян, неадкладна будзе прынята рашэнне аб яго выманні з асяроддзя пражывання. У любым іншым выпадку, з улікам рэкамендацый НАН Беларусі і іншых зацікаўленых службаў, будуць прыняты далейшыя неабходныя меры па недапушчэнні знаходжання мядзведзя паблізу населенага пункта і забеспячэнню бяспекі грамадзян.
Источник: Звязда, 31.03.2018
Рубрика: НАН Беларуси
У конкурса — сёмы сезон
/
Расолька, Сяргей /
Рэспубліканскі маладзёжны конкурс «100 ідэй для Беларусі» стартуе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Для правядзення конкурсу створаны абласныя і рэспубліканскі экспертныя Саветы. У склад апошняга ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, профільных суб'ектаў гаспадарання, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.
Источник: Звязда, 26.10.2017
Рубрика: НАН Беларуси,
Наука и общество
"Беларусам" работы ў горадзе яшчэ хопіць
/
Расолька, Сяргей /
Трактары — шматфункцыянальная тэхніка. На іх не толькі араць можна, але і з адвалам, шчоткай выкарыстоўваць, прычэп ці цыстэрну перавезці. Зразумела, замяніць у адзін момант увесь парк камунальнай тэхнікі ў горадзе немагчыма. Ды і ці трэба так рабіць, калі раней набытыя трактары яшчэ могуць эксплуатавацца? Але, напрыклад, Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі распрацоўвае і асвойвае вытворчасць малагабарытнай камбінаванай камунальнай вакуумна падмятальна-ўборачнай і солеразмеркавальнай машыны для насычэння не толькі ўнутранага рынку айчыннай тэхнікай, але і для экспарту.
Источник: Звязда, 07.10.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Ці будзем сёлета з грыбамі і ягадамі?
/
Расолька, Сяргей /
Прагнозныя паказчыкi плоданашэння ягадных раслiн i ядомых грыбоў падрыхтаваны па вынiках манiторынгу Нацыянальнай акадэмii навук у лясным фондзе Беларусi ў красавiку–чэрвенi бягучага года на 10 пастаянных пунктах назiрання i 61 часовай пробнай плошчы.
Источник: Звязда, 24.06.2016
Рубрика: НАН Беларуси
Да чэмпіянату – турыстычнае кола
/
Расолька, Сяргей /
Для ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў наступным годзе, навукоўцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прапануюць распрацаваць маршрут “Турыстычнае кола горада Мінска”. Як паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі, навуковай базай для такога праекту з´яўляюцца шматгадовыя даследаванні ў рамках падрыхтоўкі Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, шматтомнага выдання “Гарады і вёскі Беларусі”, а таксама інавацыйныя распрацоўкі па развіцці турызму лакальна-рэкрэацыйнага тыпу.
Источник: Звязда, 18.10.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Сёлета прагназуецца неблагі ўраджай грыбоў і ягад
/
Расолька, Сяргей /
Міністэрства прыродных рэсурсаў і ховынавакольнага асяроддзя апублікавала прагнозы адносна ўраджайнасці сёлета грыбоў і ягад у лясах краіны. Яны былі зроблены на падставе маніторынгу, што праводзіўся ўвесну і ўпачатку лета лабараторыяй харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытута лесу НАН Беларусі на 7 пастаянных пунктах і 35 часовых пробных пляцоўках.
Источник: Звязда, 28.06.2013
Рубрика: НАН Беларуси
"Вось так проста падысці да бабра не рызыкну"
/
Расолька, Сяргей /
У Камянецкім раёне бабёр укусіў чалавека і той памёр ад страты крыві. Рыбакі, якія ўбачылі жывёліну на ўзбочыне дарогі, вырашылі сфатаграфавацца на памяць, і ў нейкі момант тая ўпілася аднаму з іх ззаду вышэй калена, пашкодзіўшы артэрыю сцягна... Каментарый дае навуковы супрацоўнік сектара паляўніцтвазнаўства і рэсурсаў паляўнічай фаўны навукова-практычнага аб´яднання "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах" Яўген Вастокаў.
Источник: Звязда, 12.04.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Страницы: 1 2 >>