Всего:
40425 документов. Показано:
7
Біятэхналогіі становяцца бліжэй
/
Серадзюк, Дзіяна /
Навукоўцы плануюць рэалізаваць шэраг маштабных праектаў. На працягу 2015—2021
гадоў беларускія навукоўцы маюць намер рэалізаваць у нацыянальным навукова-
тэхналагічным парку «БелБіяград» каля 200 праектаў. Па словах дырэктара ДНУ «Інстытут мікрабіялогіі» НАН Беларусі Эміліі Каламіец побач з Паркам высокіх тэхналогій, размешчана досыць шмат навуковых устаноў, якія стануць базай для стварэння «БелБіяград».
Источник: Звязда, 15.08.2015
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и технологии
Ікра чорная, ікра чырвоная
/
Серадзюк, Дзіяна /
Ветэрынарныя службы Расіі вярнулі пастаўшчыку ААТ "Белрыба" больш за 15 тон ікры. Беларускае прадпрыемства не пагадзілася за такім паваротам і заявіла пра гатоўнасць да новых лабараторных выпрабаванняў: Матэрыялы з партыі, па якой узніклі пытанні ў Рассельгаснагляду, накіраваны на аналіз ДНК у Інстытут генэтыкі і цыталогіі НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 06.08.2015
Рубрика: Наука и производство
Каб вясна пачула
/
Серадзюк, Дзіяна /
Ужо не першы год Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Вязынцы, запрашаючы ўсіх ахвотных узяць удзел у свяце Гукання вясны. Як расказвае аспірантка НАН Алена Ляшкевіч асноўныя элементы гукання вясны — песні-вяснянкі, такі «ўплыў» напрыроду голасам.
Источник: Звязда, 25.03.2015
Рубрика: Сотрудники НАН
Швейцарыя і Францыя пад… Мінскам
/
Серадзюк, Дзіяна /
Многія краіны і гарады даўно ўжо абзавяліся так званымі «залатымі коламі». Нарэшце з´явілася сваё «кола» і ў Мінска, і па ім сярод першых праехала карэспандэнт «Звязды». Апошні пункт кола — мястэчка Прылукі. Палац у Прылуках звязваюць з пачаткам беларускага кінематографа, бо менавіта тут у 1926 годзе Юрый Тарыч здымаў, як прынята лічыць, першы беларускі фільм «Лясная быль». Падчас Вялікай Айчыннай вайны палац быў адной з рэзідэнцый гаўляйтара Беларусі Вільгельма фон Кубэ. Пры адыходзе адсюль немцы падпалілі будынак, і ўсё ўнутры выгарала. Пасля вайны яго аднавілі і размясцілі ў ім лабараторыю па барацьбе з каларадскім жуком. Пазней на яе базе быў створаны інстытут абароны раслін, які і цяпер месціцца ў будынку былой сядзібы.
Источник: Звязда, 06.09.2013
Рубрика: История НАН
Мы вывучаем, нас вывучаюць…
/
Серадзюк, Дзіяна /
Пры слове «навуковец» з´яўляецца асацыяцыя з сівавалосым мужчынам сталага веку, з барадой, у вялікіх акулярах і з партфелем. Але маладыя сацыёлагі Кацярына Палхоўская і Ігар Мальчонкаў ушчэнт ламаюць стэрэатыпы. Гутарка з імі пра навуку і праблемы маладых навукоўцаў.
Источник: Звязда, 06.08.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Другое жыццё "Беларусаў у свеце"
/
Серадзюк, Дзіяна /
Магчымасць пазнаёміцца з артэфактамі, якія расказваюць пра беларускую дыяспару за мяжой, зноў з´явілася ў Мінску. У Інстытуце культуры Беларусі пачала працу выстаўка «Беларусы ў свеце», падрыхтаваная сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем. Калекцыя выставы раней належала рэспубліканскаму навукова-асветніцкаму цэнтру імя Францыска Скарыны, які ўзначальваў Адам Мальдзіс. Сам ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, супрацоўнік Інбелкульта Адам Мальдзіс адзначыў: «Адкрыццё выставы — заключны акорд ІV з´езда беларусаў свету. Сёлета адзначаецца 20-годдзе першага з´езда, а таксама і 20-годдзе нашага музея».
Источник: Звязда, 30.07.2013
Рубрика: Сотрудники НАН