Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 40425 документов. Показано: 21

  Горкі, дзе нараджаюцца зоркі   / Субат, Уладзімір /
Старэйшая ў Еўропе Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія за 180 гадоў дзейнасці падрыхтавала звыш ста тысяч высакакласных спецыялістаў. Працуюць яны ў Беларусі, Расіі, краінах бліжняга і дальняга замежжа. Больш як 60 выхаванцаў акадэміі носяць званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі», звыш 20 вядомых навукоўцаў сталі акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі НАН Беларусі.
Источник: Сельская газета,   03.10.2020
Рубрика: НАН Беларуси

  Разам з сябрамі   / Субат, Уладзімір /
Аператар аддзялення паштовай сувязі Крулеўшчына Таццяна Бобчанка ў сваім аграгарадку ведае кожнага жыхара. Завочна вучылася на лесаінжынерным факультэце Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны. Запомніліся практычныя заняткі, якія цікава праводзіў на доследных дзялянках лесу член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Бяганскі. У той самы год, калі атрымала дыплом інжынера лясной гаспадаркі, пераехала ў Крулеўшчыну.
Источник: Сельская газета,   18.06.2020
Рубрика: Сотрудники НАН

  Магістральны інтарэс   / Субат, Уладзімір /
Зараз інстытут меліярацыі ўваходзіць у састаў Навукова-практычнага цэнтра па земляробству Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Узначальвае інстытут кандыдат тэхнічных навук Аляксандр Анжанкоў, з якім напярэдадні прафесійнага свята гутарыць карэспандэнт «СГ».
Источник: Сельская газета,   06.06.2020
Рубрика: Сотрудники НАН

  Лошніца: ад поля ячменнага да ратнага   / Субат, Уладзімір /
Беларускі этнограф Павел Шпілеўскі ў сваіх даследаваннях занатаваў, што назва мястэчка Лошніца звязана з гістарычнай асобай — Вітаўтам. У Люстрацыйным запісе Барысава 1749 года пазначана, што паселішча атрымала назву ад мноства ласёў у навакольных лясах. Лошніца адной з першых у Барысаўскім раѐне атрымала статус аграгарадка. У Лошніцы таксама нарадзілася ўрач-афтальмолаг, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, член-карэспандэнт НАН Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета, Герой Сацыялістычнай Працы Таццяна Васільеўна Бірыч.
Источник: Сельская газета,   11.04.2020
Рубрика: Сотрудники НАН

  Пухавічы: куточак «багаты і поўны красы»   / Субат, Уладзімір /
На некалькіх узгорках, паміж якімі рака Свіслач прымае крынічныя воды прытока Цітаўкі, раскінуліся падворкі Пухавічаў. Пісьмова паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў дакументах XVI стагоддзя. У 2007 годзе вёска адной з першых у Пухавіцкім раѐне атрымала статус аграгарадка. Музейны стэнд мясцовай школы ўпрыгожваюць партрэты найбольш паспяховых выпускнікоў, у тым ліку загадчыка нейрахірургічнага аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі, акадэміка НАН Беларусі Арнольда Смеяновіча.
Источник: Сельская газета,   11.01.2020
Рубрика: Сотрудники НАН

  Алесіна: назвалі дзяўчынку Вікторыяй   / Субат, Уладзімір /
Фальварак Алесіна, частка смалявіцкага маёнтка Шыпяны, назву атрымаў ад імя яго ўладальніцы. Прозвішча яе гісторыя ўтойвае. З сярэдзіны ХІХ стагоддзя Алесіна — абасобленая сядзіба шляхетнага роду Ваньковічаў. У 1906 годзе ў суседняй вёсцы Верхмень настаўнічаў малады Якуб Колас. З першых гадоў савецкай улады на месцы колішняга фальварка Алесіна ўзнік засценак. У нямецка-фашысцкую акупацыю ў навакольных лясах дзейнічалі партызаны. Пасля вайны вёска нанава адбудоўвалася. Аднавіў дзейнасць калгас, рэфармаваны ў РУП «Шыпяны-АСК» — вытворчае падраздзяленне Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве. Цэнтральная сядзіба гаспадаркі — вёска Алесіна — у 2007 годзе атрымала статус аграгарадка Смалявіцкага раёна.
Источник: Сельская газета,   04.01.2020
Рубрика: НАН Беларуси

  Унучка Міхася Лынькова прафесар Ірына Ратнікава: «Пасля «Векапомных дзён» браў у рукі сякеру, касу ці рыдлёўку»   / Субат, Уладзімір /
120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прысвяціў літаратурна-дакументальную экспазіцыю «Міхась Лынькоў: «…мой жыццёвы і творчы шлях». Нялёгкія выпрабаванні выпалі на лёс Міхася Лынькова. Васямнаццацігадовым змагаўся ён з белапалякамі, у нямецка-фашысцкую акупацыю каты зверскі забілі яго жонку і сына. Пасля вызвалення Мінска ён ўзначаліў Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Цікавымі фактамі з жыцця народнага пісьменніка эксклюзіўна дзеліцца яго ўнучка, доктар філалагічных навук прафесар Белдзяржуніверсітэта Ірына Ратнікава.
Источник: Сельская газета,   30.11.2019
Рубрика: Сотрудники НАН

  Самахвалавічы: сталіца аграрнай навукі   / Субат, Уладзімір /
Назва прысталічных Самахвалавіч у перакладзе з фіна-ўгорскай мовы азначае, што размешчана паселішча на рачным беразе. У архіўных дакументах 1582 года пазначана: вёска і аднайменны маѐнтак месціліся паабапал ракі Пціч. Вёска стала буйным сельскагаспадарчым навуковым цэнтрам У пасляваенны час. Тут размясціліся тры рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы: НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве, Інстытут пладаводства і Інстытут агародніцтва. Дзейнічае аграметэаралагічная станцыя. З 2008 года Самахвалавічы — аграгарадок Мінскага раёна.
Источник: Сельская газета,   02.11.2019
Рубрика: НАН Беларуси

  Першамайская: свае, бярозаўскія Балканы і новыя вуліцы сядзіб   / Субат, Уладзімір /
Бярозаўскі аграгарадок Першамайская да 1964 года быў вѐскай Блудзень. Сялянскія падворкі з усіх бакоў акружалі балоты, што цягнуліся ў вярхоўі ракі Ясельды. Упершыню паселішча пісьмова ўзгадваецца ў 1563 годзе ў дакументах Вялікага Княства Літоўскага. У мясцовай сярэдняй школе навучаўся член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў і тэхналогій Пётр Віцязь. У гісторыі гэтага месца - шмат трагічных і велічных падзей.
Источник: Сельская газета,   04.05.2019
Рубрика: Сотрудники НАН

  «Я – поле, я сціхлая ў горадзе вёска...»   / Субат, Уладзімір /
Споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Да гэтай даты Нацыя­нальная ака­дэмія навук Беларусі арганізавала чатырохтомнае выданне.
Источник: Сельская газета,   20.11.2018
Рубрика: НАН Беларуси

Страницы:  
 1  2  3  >>