Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 40425 документов. Показано: 9

  100 кампаній з 14 краін   / Тугарын, Леанід /
У Мінску адкрылася міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Дрэваапрацоўка-2019». На выстаўцы можна ўбачыць новыя тэхнічныя распрацоўкі па аснашчэнні ўсяго вытворчага цыкла: ад нарыхтоўкі да глыбокай перапрацоўкі драўніны. Акадэмік НАН Беларусі Пётр Віцязь падкрэсліў, што сёння неабходна настойліва і мэтанакіравана імкнуцца да максімальна глыбокай перапрацоўкі драўніны.
Источник: Звязда,   23.10.2019
Рубрика: Сотрудники НАН

  Нанатэхналогіі вызначаць аблічча XXI стагоддзя   / Тугарын, Леанід /
У Мінску завяршае работу трохдзённы беларуска-індыйскі семінар «Нанаматэрыялы і новыя матэрыялы». Ён праходзіць на базе Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа НАН Беларусі. Насычаная і актуальная праграма сустрэчы выклікала вялікую цікавасць у вядучых навукоўцаў, даследчыкаў і спецыялістаў. І не толькі ў іх. Інтарэс, зразумела, праявілі і арганізатары навуковога працэсу з Індыі і нашай краіны, яе кіраўніцтва. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны па супрацоўніцтве з Індыяй член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхаіл Мясніковіч уважліва сочыць за стасункамі навукоўцаў і дзелавых колаў абедзвюх краін.
Источник: Звязда,   27.09.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоМероприятия НАН

  Стваральнікі сартоў з Жодзіна   / Тугарын, Леанід /
Год навукі абяцае быць плённым для Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве. Яго супрацоўнікі займаюцца навуковым забеспячэннем айчынных вытворцаў аграрнай прадукцыі. А калі казаць дакладней, то гэта — стварэнне высокапрадукцыйных канкурэнтаздольных сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур. Генеральны дырэктар цэнтра, член-карэспандэнт НАН Беларусі Фёдар Прывалаў распавядае пра асаблівасці айчыннага земляробства.
Источник: Звязда,   24.02.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производство

  Рэдкія птушкі жывуць пад Мінскам   / Тугарын, Леанід /
У Смалявіцкім раёне адбылася прыродаахоўная акцыя "Вернем рэдкім птушкам іх дом!", прысвечаная Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя. Як паведаміла Ірына Новак, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю міжнароднага праекта "Біяразнастайнасць", у акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства лясной гаспадаркі, Нацыянальнай акадэміі навук.
Источник: Звязда,   07.06.2013
Рубрика: Мероприятия НАН

  Першамайскі раён: рысы да партрэта   / Тугарын, Леанід /
Прадпрыемстваў-гігантаў, як аўтамабільны ці трактарны завод, у раёне няма. Затое па навуковым патэнцыяле ён займае вядучае месца ў краіне. У ім знаходзяцца 4 з 7 нацыянальных акадэмій: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі.
Источник: Звязда,   22.12.2012
Рубрика: НАН Беларуси

  Стварыць і захаваць   / Тугарын, Леанід /
Аграгарадок Алесіна заняў першае месца ў Смалявіцкім раёне ў конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. А яшчэ ў гарадку ганарацца акрэсленай перспектывай на будучыню, задаволены тым, што пераемнік Фёдара Прывалава, новы дырэктар гаспадаркі — цяпер рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Шыпяны-АСК" навукова-практычнага Цэнтра па земляробстве Нацыянальнай акадэміі навук — Віталь Казлоў працягвае традыцыі ашчаднага стаўлення да навакольнага асяроддзя.
Источник: Звязда,   28.11.2012
Рубрика: Сотрудники НАН

  Падарунак міністра славутаму Цэнтру   / Тугарын, Леанід /
Днямі "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве" ўрачыста адзначыў 85-годдзе з дня заснавання. З гэтай нагоды ў Жодзіне адбылася навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная праблематыцы развіцця айчыннай селекцыі.
Источник: Звязда,   23.11.2012
Рубрика: Мероприятия НАН

  Як рыбаловам-аматарам пазбегнуць ненаўмыснага браканьерства?   / Тугарын, Леанід /
У гэтым ім дапаможа даведнік "Рыбачым па правілах". Аўтар даведніка, загадчык лабараторыі іхтыялогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Віктар Рызеўскі, гаворыць, што згодна з заканадаўствам любое парушэнне Правілаў з'яўляецца браканьерствам.
Источник: Звязда,   15.09.2012
Рубрика: Сотрудники НАН

  Заўсёды разам са сваімі чытачамі   / Тугарын, Леанід /
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Газета "Звязда" ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі", прымеркаваная да 95-годдзя заснавання выдання і 70-годдзя выхаду першага нумара падпольнай "Звязды" ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Источник: Звязда,   25.05.2012
Рубрика: Мероприятия НАН