Всего:
40425 документов. Показано:
5
Космас як прадчуванне
/
Чайкоўская, Вольга /
У кастрычніку 2013 года беларуская грамадскасць адзначае 125-годдзе мастака, аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, даследчыка, археолага, пісьменніка і вечнага летуценніка Язэпа Драздовіча. «Вельмі цікава, як адну і тую ж тэму Язэп Драздовіч мог распрацоўваць па-рознаму. Гэта можна лёгка параўнаць: некаторыя творы знаходзяцца ў нашым музеі, некаторыя — у Нацыянальным гістарычным музеі, некаторыя — у музеях Вільнюса, у Глыбокім, у музеі Акадэміі навук Беларусі», — распавядае Вольга Архіпава, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Источник: Звязда, 19.10.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Свае супраць сваіх
/
Чайкоўская, Вольга /
22 чэрвеня - дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны і дзень, калі пайшоў з жыцця народны пісьменнік Беларусі, вялікі гуманіст, выдатны філосаф Васіль Быкаў. Менавіта яго жыццю і творчасці, у якой лейтматывам гучыць тэма вайны, была прысвечана вечарына памяці, якую днямі ладзілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 22.06.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Заўжды жывы
/
Чайкоўская, Вольга /
У мінулым годзе да 130-годдзя вядомага беларускага архітэктара Іосіфа Лангбарда ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася выстава, на якой упершыню былі экспанаваны эскізы і малюнкі Лангбарда, што захоўваюцца ў музеі гісторыі Санкт-Пецярбурга. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі ўсе мінскія стварэнні архітэктара (Оперны тэатр, Дом урада, Дом афіцэраў, галоўны корпус Акадэміі навук Беларусі, кінатэатр "Перамога" — пабудаваны ўжо ў пасляваенны перыяд) былі ў той ці іншай ступні пашкоджаны, ён з імпэтам узяўся іх аднаўляць. І сцвярджаў, што асновай архітэктуры Беларусі з´яўляецца вывучэнне старажытных помнікаў беларускай культуры.
Источник: Звязда, 19.03.2013
Рубрика: История НАН