Всего:
40425 документов. Показано:
56
Самастойны народ і мова
/
Шчарбачэвіч, Ніна /
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі свет пабачыла новае выданне — другі том «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці». Ён прысвечаны «Беларускай дзяржаўнасці ў перыяд Расійскай імперыі (канец ХVІІІ — пачатак ХХ стагоддзя)». Гэта другая кніга пяцітомніка, прычым цяпер яна выйшла на рускай мове, але неўзабаве пабачыць свет і па-беларуску. Пра тое, чаму наспела неабходнасць такога выдання ў нашым грамадстве, што цікавага змяшчае гэта кніга распавядаюць яе складальнікі загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Унучак і загадчык цэнтра новай і навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Мікалай Смяховіч.
Источник: Звязда, 03.04.2019
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и общество
Ёсць такі народ!..
/
Шчарбачэвіч, Ніна /
100-годдзю ўтварэння БССР быў прысвечаны круглы стол, арганізаваны выдавецкім домам "Звязда" сумесна з прэс-цэнтрам Дома прэсы. Удзел у ім узялі дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Сяргей Траццяк, навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Алена Трубчык.
Источник: Літаратура і мастацтва, 28.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и общество,
Мероприятия НАН
"Сказалі свету, што ёсць Беларусы"
/
Шчарбачэвіч, Ніна /
Першы Усебеларускі з'езд, абвяшчэнне БНР, утварэнне БССР... Менавіта апошняй даце быў прысвечаны круглы стол, арганізаваны Выдавецкім домам «Звязда» сумесна з прэс-цэнтрам Дома прэсы. У ім бралі ўдзел дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец, навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алена Трубчык, загадчык кафедры гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта БДПУ Анатоль Вялікі. Мадэратарам выступіў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў.
Источник: Звязда, 15.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и общество,
Мероприятия НАН
Час станаўлення
/
Шчарбачэвіч, Ніна /
«Абвяшчэнне рэспублікі. Год 1919» — так называецца новая выстаўка, якая пачала працаваць у Нацыянальным архіве. На выстаўцы прадстаўлены дакументы Беларускага нацыянальнага камісарыята, Маніфест аб абвяшчэнні ССРБ і стварэнні Часовага рабоча-сялянскага кіраўніцтва і шмат іншага. Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч распавядае падрабязнасці.
Источник: Звязда, 11.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и общество
Вялікая і невядомая
/
Шчарбачэвіч, Ніна /
Ці магчыма падлічыць ахвяры, якія пакінула пасля сябе Першая сусветная вайна? Ці можна ў гэтай цалкам трагічнай і страшнай падзеі праз сто гадоў пасля заканчэння вылучыць нейкія долі пазітыву для нас і нашай краіны? Ці ўсё зроблена ў справе вывучэння няпростай тэмы? На гэтыя і многія іншыя пытанні шукалі адказы за круглым сталом «Вынікі і наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Салаўянаў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Міхаіл Смалянінаў, загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец і інш.
Источник: Звязда, 31.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАН,
Мероприятия НАН,
Наука и общество
Назіраецца новая хваля цікавасці да Першай сусветнай вайны
/
Шчарбачэвіч, Ніна /
Выдавецкі дом “Звязда” сумесна з прэс-цэнтрам Дома прэсы правялі круглы стол на тэму “Вынікі і наступствы Першай Сусветнай вайны для Беларусі”. У ім прынялі ўдзел знаныя даследчыкі нашай краіны, навуковы інтарэс якіх скіраваны менавіта на дадзеную тэму. Гэта вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Салаўянаў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Міхаіл Смалянінаў, загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец і інш.
Источник: Звязда, 19.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАН,
Мероприятия НАН,
Наука и общество
Таямніцы Друцкага кургана
/
Шчарбачэвіч, Ніна /
Археолагі — самыя сапраўдныя следчыя па вывучэнні нашага мінулага. Іх высновы грунтуюцца не на думках і меркаваннях, а на канкрэтных знаходках, якія шмат пра што сведчаць. Калі супаставіць усё з інфармацыяй, змешчанай у летапісах і дакументах, вымалёўваецца зусім ясная карціна! Загадчыца цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Ляўко дапамагае зладзіць такую ўяўна-дакладную вандроўку ў наша мінулае. Спадарыня Вольга распавядае, якім чынам удалося адшукаць астанкі прапраўнука князя Усяслава Чарадзея.
Источник: Звязда, 11.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и общество
Дзеці Рагвалодавых унукаў
/
Шчарбачэвіч, Ніна /
На пытанне, якое пэўны час для некаторых заставалася спрэчным, нарэшце дадзены канчатковы адказ. Беларускім археолагам удалося даказаць, што беларуская дзяржаўнасць была запачаткаваная яшчэ ў ІХ—ХІІІ стагоддзях, яе вытокам стала Полацкае княства. Гісторыкі, грамадскія дзеячы сабраліся, каб абмеркаваць гэту тэму за круглым сталом, арганізаваным РГА «Белая Русь» у прэс-цэнтры БелТА. Удзел у абмеркаванні ўзялі загадчыца цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Ляўко і загадчык аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Васіль Варонін.
Источник: Звязда, 05.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАН,
Мероприятия НАН,
Наука и общество
Ад скруткаў мёртвага мора да цяперашніх дзён
/
Шчарбачэвіч, Ніна /
«Свет зробіцца сапраўдным, калі запаветы будуць у нашых сэрцах, а не на скрыжалях і таблічках» — такія словы можна было пачуць падчас экскурсіі па міжнароднай выстаўцы «Беларусь і Біблія», якая адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спецыяльна да выстаўкі распрацаваны гід з малюнкамі і апісаннямі, які лёгка адшукаць па электронным адрасе. Яго можна як спампаваць сабе на тэлефон, так і наўпрост азнаёміцца з выстаўкай праз камп'ютар, седзячы дома. Кіраўнік распрацоўкі, загадчык лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрась Гецэвіч распавядае падрабязна.
Источник: Звязда, 22.09.2018
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и общество,
Наука и технологии
«Новая старонка бытавога жыцця сталіцы»
/
Шчарбачэвіч, Ніна /
Нядаўна сталічнымі археолагамі былі зроблены ўнікальныя знаходкі. Іх удалося адшукаць на вуліцы Вызвалення ў Мінску, дзе неўзабаве плануецца будаваць новыя, у тым ліку адміністрацыйныя, будынкі для праваслаўнай царквы. Знойдзеныя рэчы тым больш адметныя, што гэта не адзінкавыя цікавінкі, а цэлы комплекс — рознага памеру падковы, сякеры, кавалкі керамікі. Пра тое, што і як удалося адшукаць, распавядае навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальанй акадэміі навук Беларусі Сяргей Дзярновіч.
Источник: Звязда, 23.08.2018
Рубрика: Сотрудники НАН,
Наука и общество
Страницы: 1 2 3 4 5 6 >>