По Вашему запросу найдено документов:
473
Пра песняроў і не толькі
/
Зарэцкая, Вера /
Аб выданні першай кнігі двухтомніка “Купала і Колас, вы нас гадавалі. Дакументы і матэрыялы 1909-1939 гг.” (Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010). Укладальнікі падаюць арыгінальныя дакументы ці іх першапачатковыя варыянты, адкуль можна даведацца, што ў 1920-я гг. Купала і Колас бралі непасрэдны ўдзел у распрацоўцы Статута Інбелкульта, працавалі ў гэтай установе, а затым у АН БССР.
Источник: Літаратура і мастацтва, 06.07.2012
Рубрика: История НАН
Сябры і калегі дамагаюцца ўшанаваньня памяці Ўладзімера Конана
29 чэрвеня на вечарыне памяці філосафа Ўладзіміра Конана яго калегі і сваякі пачалі зьбіраць подпісы пад лістом у Акадэмію навук, Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам і Наваградзскі райвыканкам, каб чыноўнікі дапамаглі ўсталяваць помнік і мэмарыяльную шыльду. Беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык Уладзімер Конан пайшоў з жыцця 6 чэрвеня 2011 году. Ён зьяўляецца аўтарам тысяч артыкулаў, дзясяткаў манаграфій, укладальнікам некалькіх збораў беларускай літаратурнай і фальклёрнай спадчыны. Да апошніх дзён жыцьця Уладзімер Конан працаваў над 3-томнай «Гісторыяй эстэтычнай думкі Беларусі». У 2010 годзе Інстытут філасофіі выпусціў першы том выдання.
Источник: Радыё Свабода, 29.06.2012
Рубрика: История НАН
Малая краязнаўчая энцыклапедыя
Лыч Леанід Міхайлавіч – доктар гістарычных навук, прафесар. З 1962 г. працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследваў пытанні сацыяльна-класавых адносінаў у савецкі час, гісторыю беларускай чыгункі, пазней заняўся праблематыкай айчыннай культуры, моўнай палітыкай у Беларусі XIX – XX стст.
Источник: Краязнаўчая газета, 28.06.2012
Рубрика: История НАН
Малая краязнаўчая энцыклапедыя
Мальдзіс Адам Іосіфавіч – літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук, прафесар. У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962-1991 гг. працаваў у Інтытуце літаратуры АН БССР.
Источник: Краязнаўчая газета, 21.06.2012
Рубрика: История НАН
Малая краязнаўчая энцыклапедыя
Малаш Леаніла Апанасаўна – фалькларыст, кандыдат філалагічных навук. З 1952 г. працавала ў Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1964 г. – загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН БССР, з 1968 г. – у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Источник: Краязнаўчая газета, 07.06.2012
Рубрика: История НАН
Малая краязнаўчая энцыклапедыя
Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна – беларускі этнамузыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. З 1962 г. працавала ў Інстытуце мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Источник: Краязнаўчая газета, 23.03.2012
Рубрика: История НАН
Страницы: << 42 43 44 45 46 47 48 >>