Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.04.2024

30 красавіка 2024 года адбудзецца сесія Агульнага сходу НАН Беларусі

30 красавіка 2024 года (аўторак) у 10.00 у Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-і паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У яе рабоце прымуць удзел каля чатырохсот прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэцкай і галіновай навукі, маладыя вучоныя краіны. На сесіі Агульнага сходу будуць разгледжаны вынікі дзейнасці ў 2023 годзе, задачы развіцця НАН Беларусі і навуковай сферы Рэспублікі Беларусь на 2024 год.

У рамках работы сесіі Агульнага сходу ў холе першага паверха будзе арганізавана выстава апошніх дасягненняў арганізацый НАН Беларусі па прыярытэтных напрамках, на якой будуць прадстаўлены новыя інавацыйныя праекты і навуковыя распрацоўкі. На другім паверсе разгорнецца экспазіцыя новых кніжных выданняў і археалагічных знаходак вучоных-гуманітарыяў НАН Беларусі. Будзе працаваць і пастаянна дзеючая выстава «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці».