Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.04.2024

Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2025 год

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. № 367 «Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных», праводзіцца Рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2025 год.

Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук — да 35 гадоў, вучоных без ступені — да 30 гадоў (па стане на 1 студзеня 2024 г.). Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

Дакументы саіскальнікаў, аформленыя ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі, падаюцца ў наступным парадку:
да 24 мая 2024 г. электронная версія заявачных матэрыялаў накіроўваецца на адрас olga@presidium.bas-net.by для папярэдняга азнаямлення і ліквідацыі заўваг;
да 5 июня 2024 г. дакументы, падпісаныя кіраўніком арганізацыі і аформленыя ў папку-скорасшывальнік, накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317.

Больш падрабязна з інфармацыяй аб конкурсе і рэкамендацыямі па афармленні дакументаў можна азнаёміцца па спасылках ніжэй.

Інфармацыя аб рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2025 год

Спіс кандыдатур, рэкамендаваных для прызначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2025 год

Пералік дакументаў, якія падаюцца на конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2025 год

Рэкамендацыі па афармленні асабовых спраў саіскальнікаў

Інфармацыя па правядзенні незалежнай экспертызы