Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line





Год науки - 2017
Выборы членов НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Положение о премиях Национальной академии наук Беларуси

Главная страница / Деятельность академии / Премии академии / Положение о премиях НАН Беларуси


ПАЛАЖЭННЕ
аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Зацверджана пастановай Прэзідыума Акадэміі навук Беларусі ад 17.03.1995 № 26
(у рэдакцыі пастаноў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 11.10.2016 № 44, 14.02.2017 № 8)



ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – прэміі НАН Беларусі) заснаваны для падтрымкі айчынных вучоных, навуковыя работы якіх атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, аказалі значны ўплыў на выкананне дзяржаўных праграм, спрыялі развіццю інавацыйнай дзейнасці, павышэнню эфектыўнасці эканомікі краіны, забеспячэнню харчовай бяспекі і вырашэнню задач аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, а таксама для заахвочвання творчай актыўнасці і садзейнічання прафесійнаму росту маладых вучоных.

2. Конкурс работ, вылучаных на атрыманне прэмій НАН Беларусі, праводзіцца кожны год, пачынаючы з 2017 года.

3. Аб’яву аб чарговым конкурсе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі даводзіць да ведама арганізацый і асоб, пералічаных у пункце 10 дадзенага Палажэння, да 1 сакавіка конкурснага года. Работы, вылучаныя на саісканне прэмій НАН Беларусі, прымаюцца да разгляду Камісіяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прэміях (далей – Камісія па прэміях) да 1 кастрычніка конкурснага года. Рашэнне аб прысуджэнні прэмій НАН Беларусі прымаецца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да 1 снежня конкурснага года на аснове рэкамендацый Камісіі па прэміях.

4. Асобам, удастоеным прэмій НАН Беларусі, напярэдадні Дня беларускай навукі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца ганаровыя дыпломы лаўрэатаў прэмій НАН Беларусі, падпісаныя Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

ГЛАВА 2. КОЛЬКАСЦЬ I ПАМЕР ПРЭМIЙ НАН БЕЛАРУСІ

5. Устанаўліваецца:

5.1. сем прэмій НАН Беларусі з наступным размеркаваннем па галінах навукі: тры прэміі НАН Беларусі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук; тры прэміі НАН Беларусі ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук аб Зямлі; адна прэмія НАН Беларусі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук;

6. Грашовая частка кожнай прэміі НАН Беларусі складае 250 базавых велічынь (прымаецца ў разлік памер базавай велічыні, устаноўлены на дату прыняцця Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рашэння аб прысуджэнні прэмій). Пры прысуджэнні прэміі НАН Беларусі калектыву аўтараў грашовая частка прэміі дзеліцца пароўну паміж членамі калектыву.

7. Выплата грашовай часткі прэмій НАН Беларусі ажыццяўляецца за кошт сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэта на забяспячэнне статутнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

ГЛАВА 3. ПАТРАБАВАННI ДА САІСКАЛЬНІКАЎ ПРЭМІЙ НАН БЕЛАРУСІ

8. Саіскальнікамі прэмій НАН Беларусі могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь – асобныя вучоныя, або калектывы вучоных-саіскальнікаў прэмій (не больш 3-х чалавек), якія надрукавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў у выглядзе манаграфіі (манаграфій), або цыкла артыкулаў у вядучых навуковых часопісах.

9. Выключаны.

ГЛАВА 4. ПАРАДАК ВЫЛУЧЭННЯ І АФАРМЛЕННЯ РАБОТ НА САІСКАННЕ ПРЭМІЙ НАН БЕЛАРУСІ

10. Права вылучэння работы на атрыманне прэміі НАН Беларусі маюць акадэмікі і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (па сваёй спецыяльнасці), вучоныя (навукова-тэхнічныя) саветы навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Работа можа быць вылучана вучонымі (навукова-тэхнічнымі) саветамі арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з саветамі іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўстаноў вышэйшай адукацыі (або іх факультэтаў). Пры гэтым адна з арганізацый вызначаецца як галаўная, іншыя – як сумежныя арганізацыі.

11. Вылучэнне кандыдатур у аўтарскі калектыў з ліку ўсіх выканаўцаў работы адбываецца зыходзячы з ацэнкі творчага ўкладу кожнага з іх.

12. Пры вылучэнні работы на саісканне прэміі НАН Беларусі ў Камісію па прэміях прадстаўляецца ў адным экземпляры камплект наступных дакументаў, завераных ва ўстаноўленым парадку:

12.1. матывіраваная рэкамендацыя асоб ці арганізацый, пералічаных у пункце 10 дадзенага Палажэння, аб вылучэнні работы на атрыманне прэміі НАН Беларусі, з абгрунтаваннем яе значэння для навукі і практыкі;

12.2. вылучаная на саісканне прэміі НАН Беларусі работа: тэматычна звязаныя паміж сабой кнігі і копіі артыкулаў, патэнтаў, матэрыялы па ўкараненні распрацовак, якія разам адлюстроўваюць вырашэнне буйной навуковай ці практычнай праблемы;

12.3. анатацыя работы аб’ёмам каля трох старонак тэксту (не больш 7 000 знакаў), падпісаная аўтарамі з указаннем поўнай назвы работы, прозвішчаў, імён, імён па-бацьку, вучонай ступені, месца працы і пасады кожнага з аўтараў работы, вылучанай на саісканне прэміі НАН Беларусі (у двух экземплярах);

12.4. вылучаная на саісканне прэміі НАН Беларусі работа, калі яна прадстаўлена не на беларускай мове, павінна мець кароткую анатацыю на беларускай мове (поўная назва, прозвішчы, імёны, імёны па-бацьку кожнага з аўтараў работы, кароткі змест работы);

12.5. звесткі аб кожным з аўтараў работы (Curriculum vitae);

12.6. завераны спіс надрукаваных кожным аўтарам работ;

12.7. даведка аб асабістым укладзе саіскальніка (саіскальнікаў), падпісаная ўсімі сааўтарамі работы, калі работа выканана ў сааўтарстве;

12.8. ксеракопія 31 – 33 старонак пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь саіскальніка (саіскальнікаў).

13. Вылучаная на саісканне прэміі НАН Беларусі работа павінна быць выканана і яе вынікі надрукаваны ў асноўным за апошнія 5 год. Дапускаецца ўключэнне ў цыкл даследавання больш ранніх тэматычна звязаных з работай публікацый і іншых вынікаў даследаванняў. Аўтарэфераты і рукапісы дысертацыйных работ у цыкл работ не ўключаюцца.

14. Вылучаная на саісканне прэміі НАН Беларусі работа разам з пералічанымі ў пункце 12 дадзенага Палажэння дакументамі, укладзеная ў папку з указаннем назвы работы і яе аўтараў і паметкай на вокладцы “На саісканне прэмій НАН Беларусі 20__ года”, да 1 кастрычніка конкурснага года прадстаўляецца на адрас: 220072, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 66, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, у Камісію НАН Беларусі па прэміях.

ГЛАВА 5. РАЗГЛЯД РАБОТ, ВЫЛУЧАНЫХ НА САІСКАННЕ ПРЭМІЙ НАН БЕЛАРУСІ

15. Работы, вылучаныя на саісканне прэмій НАН Беларусі, разглядаюцца ў два этапы.

На першым этапе работы разглядаюцца ў секцыях Камісіі па прэміях. Секцыі накіроўваюць работы на экспертызу вядучым вучоным адпаведнай спецыяльнасці. Пасля атрымання экспертных заключэнняў па ўсіх разглядаемых работах на пасяджэнні секцыі шляхам тайнага галасавання яе членаў вызначаюцца работы, якія рэкамендуюцца секцыяй да прысуджэння прэмій НАН Беларусі. Рэкамендацыі секцыі афармляюцца пратаколам.

На другім этапе пасля абмеркавання на пасяджэнні Камісіі па прэміях шляхам тайнага галасавання яе членаў вызначаюцца работы для прысуджэння прэмій НАН Беларусі. Прапановы Камісіі па прэміях аб прысуджэнні прэмій НАН Беларусі афармляюцца пратаколам за подпісам старшыні і сакратара Камісіі па прэміях.

16. У асобных выпадках Камісія па прэміях можа ўнесці на разгляд Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прапановы аб прысуджэнні прэмій НАН Беларусі ў колькасці, устаноўленай пунктам 5 дадзенага Палажэння, але з размеркаваннем па галінах навукі, якія адрозніваюцца ад устаноўленых пунктам 5 дадзенага Палажэння.

17. Фарміраванне персанальнага складу Камісіі па прэміях і парадак яе работы рэгулююцца Палажэннем аб Камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прэміях, якое ва ўстаноўленым парадку зацвярджаецца пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

18. Аўтар работы, прадстаўленай на саісканне прэміі НАН Беларусі, які з’яўляецца членам Камісіі па прэміях або членам яе секцыі, не мае права прымаць удзел у рабоце Камісіі па прэміях, яе секцый і не мае права знаёміцца з матэрыяламі па пытаннях прысуджэння прэмій НАН Беларусі ў годзе, у якім гэты член Камісіі вылучаны на саісканне прэміі.

19. Прапановы Камісіі па прэміях аб прысуджэнні прэмій НАН Беларусі да 15 лістапада конкурснага года прадстаўляюцца на разгляд Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які шляхам адкрытага галасавання прымае рашэнне аб прысуджэнні прэмій НАН Беларусі.

20. Інфармацыя аб работах, якім прысуджаны прэміі НАН Беларусі, публікуецца ў друку.