Национальная академия наук Беларуси

Премии Национальной академии наук Беларуси

Лаўрэаты прэмій 1995 г. за лепшую навуковую работу

Камароў Л.I., Феранчук I.Д., Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
  • За цыкл работ "Аператарны метад рашэння ўраўнення Шродзiнгера i яго прымяненнi".
Ганчарэнка Р.Р., Падутаў У.Я., Сiлiн А.Я., Інстытут лесу АН Беларусi
  • За цыкл работ "Iнтэгральная ацэнка генетычных рэсурсаў хваёвых лясоў Беларусi i сумежных дзяржаў i прынцыпы iх рацыянальнага выкарыстання".
Габасаў Р., Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Кiрылава Ф.М., Інстытут матэматыкі АН Беларусi
  • За цыкл работ "Распрацоўка канструктыўных метадаў рашэння экстрэмальных задач".
Зянькевiч Э.I., Сагун Я.I., Шульга А.М., Iнстытут малекулярнай i атамнай фiзiкi АН Беларусi
  • За цыкл артыкулаў "Мнaгафункцыянальныя структурна-арганiзаваныя сiстэмы на аснове тэтрапiрольных злучэнняў i iх фiзiка-хiмiчныя i бiялагiчныя прымяненнi".
Хмялёва Н.М., Кулеш В.Ф., Гiгiняк Ю.Р., Iнстытут заалогii АН Беларусi
  • За цыкл работ "Экалогiя, аклiматызацыя i развядзенне прэснаводных крэветак".
Акадэмік Астроўскі Ю.М. (пасмяротна), Інстытут біяхіміі АН Беларусi
  • За цыкл работ па метабалізму тыяміну.
Фацееў У.С., Інстытут эканомікі АН Беларусi
  • За цыкл работ "Дзяржаўнае рэгуляванне сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі".
Крывiцкі А.А., Падлужны А.І., Інстытут мовазнаўства iмя Я.Коласа АН Беларусi
  • За падручнік беларускай мовы для самаадукацыі.
Шульман З.П., Маханёк А.А., Акадэмiчны навуковы комплекс "Iнстытут цепла- i масаабмену iмя А.В.Лыкава" АН Беларусi
  • За цыкл работ "Агульная рэамеханiчная мадэль эфектыўнага пранiкальнага асяроддзя".
Рымскі Г.В., Iнстытут тэхнiчнай кiбернетыкi АН Беларусi
  • За цыкл манаграфій па агульнай тэорыі каранёвых траекторый сiстэм кіравання i аўтаматызацыі iх праектавання.

Лаўрэаты прэмій 1995 г. за лепшую навуковую работу маладых вучоных

Бажанаў Д.П., Інстытут генетыкi i цыталогii АН Беларусi
  • За цыкл работ "Генетычныя i экалагiчныя даследаваннi азотфiксуючых рызасферных псеўдаманад".
Асiповiч М.П., Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
  • За цыкл артыкулаў "Вывучэнне працэсу хімічнага аднаўлення з выкарыстаннем трохвалентнага тытану".
Карпук С.М., Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
  • За цыкл работ "Чатыроххвалевае ўзаемадзеянне i аптычная бiстабiльнасць у складаных арганiчных злучэннях".
Яскевiч А.А., Iнстытут лiтаратуры iмя Я.Купалы АН Беларусi
  • За цыкл работ "Старабеларуская лiтаратура: праблема агульнафiлалагiчнай цэласнасцi".
Фядотаў С.А., Фiзiка-тэхнiчны iнстытут АН Беларусi
  • За цыкл артыкулаў "Мадэліраванне высокаэнергетычнай імплантацыі цяжкіх іонаў".

Лаўрэаты прэмій 1995 г. за лепшую навуковую работу студэнтаў

Драздоўскі К.В., Мінскі дзяржаўны медыцынскі iнстытут
  • За цыкл работ "Кiшэчнае шво ў дзiцячай хiрургii".
Талапiн Д.В., Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
  • За цыкл работ па даследавані флуктуацыйных працэсаў у мадэльных электрахімічных сістэмах.
Карэлiн М.У., Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
  • За цыкл работ "Прымяненне модавай тэорыі для апісання разбурэння прасторавай кагерэнтнасці пры нелінейным самаўздзеянні светлавых імпульсаў".
Угрыновiч К.А., Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
  • За работу "Камунікацыя ў палітычных зносінах у грамадстве пераходнага перыяду".
Макаранка В.А., Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт
  • За цыкл работ па даследаванні мадыфікаваных палімераў алефінаў -- кампатыбілізатараў палімер-палімерных кампазіцыйных матэрыялаў.