Национальная академия наук Беларуси

18.05.2016

Стартаваў адкрыты нацыянальны конкурс фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь»

Требуемый опыт работы
Занятость
Заработная плата
16 мая стартаваў адкрыты нацыянальны конкурс фатаграфіі дзікай прыроды «Залатая рысь» з міжнародным удзелам. Арганізатарам конкурсу выступіла Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ў асобе ДНВА “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах” сумесна з Міжнародным фондам падтрымкі дзікай прыроды “Чырвоны бор”. Таксама ў склад аргкамітэта конкурсу, акрамя арганізатараў, увайшлі прадстаўнікі рэспубліканскіх Міністэрстваў - Мінпрыроды, Мінспорту і турызму, МЗС, Міністэрства лясной гаспадаркі, Мінінфарма, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі.

Мэтамі фотаконкурсу з’яўляюцца: фарміраванне адказных адносін да прыроды; паважлівае стаўленне да дабрабыту дзікіх жывёл і іх асяроддзя пражывання; акцэнтаванне ўвагі максімальна магчымай колькасці людзей на пытаннях аховы прыроды; падтрыманне іміджу Беларусі, як краіны, якая надае вялікую ўвагу пытанням прыродаахоўнай дзейнасці; прапаганда нацыянальных прыродных багаццяў; дэманстрацыя разнастайнасці як нацыянальных, так і сусветных прыродных рэсурсаў; рэклама нацыянальных прыродных тэрыторый, патэнцыяльна цікавых для замежных спецыялістаў і турыстаў, прыцягненне дадатковай увагі да развіцця экатурызму ў Беларусі і інш.

Конкурс праводзіцца па 9 намінацыях. Прадугледжаны каштоўныя прызы для пераможцаў. Работы прымаюцца да 30 верасня 2016 года на сайце конкурсу golden-lynx.biobel.by