Всего: 58812 документов. Показано: 1 за последние 30 дней.
У сярэдзіне мая ў аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна запрацаваў аб'ект комплекснай сістэмы экалагічнай асветы грамадскасці. Аўтары праекта паставілі сабе мэту — стварыць і наладзіць функцыянаванне ў рэгіёне ўстойлівай мадэлі экалагічнай асветы для мясцовых згуртаванняў. Удзельнікі цырымоніі адкрыцця пры падтрымцы навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі зарыбілі раку Клява для павышэння ўстойлівасці функцыянавання яе экасістэм.
Источник: Звязда, 31.05.2022