Всего: 51848 документов. Показано: 50 за последние 30 дней.
Радует урожай картофеля и дачников, и хозяев приусадебных участков, несмотря на июньскую засуху. И все же, говорят ученые, в области селекции картофеля есть еще очень много направлений работы. Что в планах у селекционеров, мы спросили у доктора сельскохозяйственных наук, главного научного сотрудника отдела селекции НПЦ НАН Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству Георгия Пискуна.
Источник: Звязда, 19.09.2023Днямі ў аграгарадок Самахвалавічы пад Мінскам з'ехаліся знакамітыя і пачынаючыя вінаградары з усіх рэгіёнаў Беларусі. На базе Інстытута пладаводства пагодлівым восеньскім днём адкрылася штогадовая выстава дасягненняў айчыннага вінаградарства — з важкімі вінаграднымі гронкамі, вырашчанымі на беларускай зямлі — як у цяпліцах, так і ў адкрытым грунце, уласнымі разынкамі і іншымі прысмакамі. А таксама з саджанцамі, якія прыцягнулі сюды многіх наведвальнікаў.
Источник: Звязда, 12.09.2023Найлепшы час для пакупкі саджанцаў — канец верасня — кастрычнік, але на рынках Беларусі яшчэ тыдзень-паўтара таму разгарнуўся бойкі гандаль маладымі дрэўцамі і кустамі. Як выбраць якасныя саджанцы, каб будучы сад парадаваў пышным красаваннем і сакавітым ураджаем, а не расчараваў садоўніка-аматара? Парады даюць садаводы і навукоўцы. у тым ліку загадчык аддзела гадавальнікаводства РУП«Інстытут пладаводства» Васіль Ляўшуноў.
Источник: Звязда, 09.09.2023Селекцыя і насенняводства сёння — тая сфера, ад якой наўпрост залежыць харчовая бяспека. Перад беларускімі селекцыянерамі стаіць задача максімальна знізіць залежнасць сельскай гаспадаркі нашай краіны ад імпарту. Над якімі праектамі ў сферы імпартазамяшчэння насення сёння працуюць навукоўцы, мы спыталі ў першага намесніка генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве», доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Эромы Урбана.
Источник: Звязда, 02.09.2023Над какими проектами в сфере импортозамещения семян сегодня работают ученые, мы спросили у первого заместителя генерального директора по научной работе РУП НПЦ Национальной академии наук по земледелию, доктора сельскохозяйственных наук, профессора, члена-корреспондента НАН Беларуси Эромы Урбана.
Источник: Звязда, 02.09.2023У наш час харчовая прамысловасць у ліку лідараў сярод найбольш навукаёмістых і інавацыйных сфер. Малако і мяса «з прабіркі», прадукты харчавання, створаныя з дапамогай біясінтэзу, функцыянальныя прадукты з даказанымі тэрапеўтычнымі ўласцівасцямі... Чым мы будзем напаўняць кошык, прыйшоўшы ў гіпермаркет, годзе, скажам, у 2030-м? І чым «частуюць» суайчыннікаў навукоўцы ўжо сёння? Пра гэта распавядаюць супрацоўнікі РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці».
Источник: Звязда, 23.08.2023Эрома Урбан, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесра, член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік ген.дырэктара па навуковай рабоце РУП "НПЦ НАН Беларусі па земляробстве" аб сучасных тэндэнцыях сельскагаспадарчай навукі.
Источник: Звязда, 15.07.2023Пра «беларускі лактаферын» шмат гаварылі і пісалі гадоў 8-10 таму — і ў нашай краіне, і за яе межамі. Тэхналогію яго атрымання з малака трансгенных коз называлі навуковым прарывам, які абяцае зніжэнне колькасці захворванняў, усеагульнае аздараўленне і нават больш эфектыўныя метады прафілактыкі і лячэння раку. Але паступова ажыятаж сышоў на нішто, з'явіліся іншыя інфармацыйныя падставы, тэма неяк забылася. Пра сучасны стан праекту распавядае акадэмік, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, першы намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Іван Шэйко.
Источник: Звязда, 24.05.202320 мая адзначаецца Сусветны дзень метралогіі. У Беларусі функцыі нацыянальнага метралагічнага інстытута выконвае Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі. Пра працу ўстановы распавядае яе дырэктар Аляксандр Казачок. Супрацоўнічае інстытут і з іншымі ўстановамі, у тым ліку НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 18.05.2023Агарод не агарод без памідорак, ды і вясна не вясна без расады паслёнавых, а восень — не восень без памідорных закатак і нарыхтовак. Перац, дарэчы, сёння таксама фактычна стала «прапісаўся» на вясковых агародах і дачных участках. У апошнія дзесяцігоддзі ў спіс «абавязковых» для нашых агароднікаў трапілі і баклажаны. Загадчык лабараторыі РУП «НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Леанід Мішын тлумачыць, на чым засяродзіцца, каб ураджай памідораў, перцу і баклажанаў апраўдаў чаканні.
Источник: Звязда, 11.04.2023Беларусь — самая паўночная краіна, дзе можна вырошчваць вінаград. Была, таму што ў сувязі са змяненнем клімату гэтая мяжа адсунулася на поўнач. Паўночная мяжа вырошчвання вінаграду пачала адсоўвацца гадоў 30 таму, тлумачыць кіраўнік клуба «Паўночны вінаград», навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур РУП «Інстытут пладаводства» Уладзімір Усцінаў.
Источник: Звязда, 17.03.2023Лічбавізацыя, бія- і нанатэхналогіі змяняюць сельскую гаспадарку, якая яшчэ нядаўна лічылася адной з найбольш кансерватыўных і традыцыйных сфер дзейнасці чалавека. Зараз, на думку навукоўцаў, менавіта аграпрамысловы комплекс становіцца свайго роду «дэманстрацыйнай пляцоўкай» апошніх дасягненняў навукі. Што можа прапанаваць беларуская навука сельскай гаспадарцы, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі Мікалай Бакач і інш.
Источник: Звязда, 10.03.2023У навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па харчаванні прадставілі прадукты «новага пакалення», якія неўзабаве можна будзе ўбачыць на паліцах крамаў і, вядома ж, пакаштаваць. Навукоўцы расказалі, як распрацоўваюцца рэцэптуры і ў якіх кірунках сёння вядуцца даследаванні.
Источник: Звязда, 14.01.2023Навагодняе меню дасталася нам у спадчыну з савецкіх часоў — гэтак жа, як і іншыя харчовыя звычкі, якія дыетолагі сёння называюць шкоднымі: напрыклад, усё есці з хлебам або запіваць. Ці можна «асучасніць» традыцыйны навагодні стол, зрабіўшы кулінарныя сімвалы навагодніх урачыстасцяў хоць трохі больш карыснымі? Дапамагае ў гэтым начальнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Наталля Белякова.
Источник: Звязда, 24.12.2022Сварыцца на фастфуд зараз неяк не хочацца: рэстараны сусветных сетак хуткага харчавання ў нашай краіне даволі распаўсюджаныя, і гэта, безумоўна, добра. Таму што магчымасць выбару — адна з важных умоў псіхалагічнага камфорту любога чалавека. Але наколькі бяспечна для здароўя выбіраць фастфуд пастаянна, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 05.11.2022У Беларусі стартавалі традыцыйныя восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы. Да самага снежня там будуць прадаваць свежыя «вітаміны», якія выраслі ў палях, гародах і лясах гэтым летам. Агульнавядома, што вітаміны неабходныя ўсім і кожнаму, і асабліва — напярэдадні зімы. Але дзе іх шукаць? Пра гэта распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП «Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 22.09.2022У Беларусі бульбу называюць другім хлебам, а беларусаў завуць бульбашамі — словам, каму разбірацца ў бульбе, як не нам? Аб новых сартах другога хлеба, а таксама пра тое, як правільна збіраць наш нацыянальны караняплод і захоўваць яго зімой, распавядае галоўны навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі бульбы НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Георгій Піскун.
Источник: Звязда, 10.09.2022Калі казаць пра «здаровыя прадукты» — то-бок пра тое, што ўключыць у рацыён для добрага самаадчування, даўгалецця і моцнага імунітэту, дзевяць з дзесяці сучасных людзей першым у спісе назавуць мёд. І нездарма. Мёд сапраўды прадукт, які валодае ўнікальнымі якасцямі, распавялі ў НПЦ НАН Беларусі па харчаванні. Як купіць сапраўдны мёд? І ў якую суму абыдзецца спажыўцу «эліксір здароўя» ў гэтым годзе?
Источник: Звязда, 03.09.2022Навукова даказана: пачуццё голаду зніжае ўвагу на ўроках, а недахоп у рацыёне неабходных для росту і развіцця арганізма рэчываў пагаршае памяць і ўседлівасць дзіцяці. Нутрыцыёлагі кажуць, што бацькі дапускаюць мноства звычайных, нават, можна сказаць, традыцыйных памылак у харчаванні дзяцей. Між тым часам дастаткова скарэкціраваць дзіцячы рацыён, каб заўважыць паляпшэнні... у школьным дзённіку. Пра тое, што мамы робяць няправільна, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 01.09.2022Беларуская зямля падобная на слоены пірог: куды ні ступі, «культурныя слаі» — проста ў нас пад нагамі. На сённяшні дзень у нашай краіне выяўлена некалькі тысяч стаянак і паселішчаў розных храналагічных перыядаў, адзначыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза. Што ўдалося «накапаць» навукоўцам апошнім часам і чаму гэта важна для беларусаў?
Источник: Звязда, 17.08.2022Высокаэфектыўныя ўгнаенні з бытавых адходаў, адраджэнне чырвонай пароды кароў, выкарыстанне дронаў для барацьбы з хваробамі раслін і ўнікальныя лекі з казінага малака... Развіццё раслінаводства і жывёлагадоўлі і ў цэлым эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай галіны цесна звязаныя з дасягненнямі навукі. Уклад беларускіх навукоўцаў у развіццё сельскай гаспадаркі абмеркавалі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. У Беларусі на сённяшні дзень вырошчваецца каля 200 сартоў збожжавых і зернебабовых культур, створаных селекцыянерамі РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве», распавёў загадчык аддзела азімых збожжавых культур Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Станіслаў Гардзей.
Источник: Звязда, 30.07.2022Чаму і ў нашы дні крыніцай цэлага шэрагу лекавых рэчываў па-ранейшаму застаюцца расліны? Як прымусіць расліну прадуцыраваць патрэбныя чалавеку рэчывы, якія не з'яўляюцца для самога расліннага арганізма жыццёва важнымі? Чым небяспечная генна-мадыфікаваная бульба? Ці эфектыўны сінтэз народнай медыцыны і сучасных тэхналогій? Пра гэта распавядае акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Рашэтнікаў.
Источник: Звязда, 18.06.2022ААТ "Рыбакамбінат "Любань" - адзін з флагманаў рыбнай галіны Беларусі. У красавіку прадпрыемства перасягае 55-гадовую мяжу. Да юбілею калектыў прыйшоў з годнымі вынікамі. У кансервавым цэху з канвеера кожны дзень сыходзіць 8-10 тысяч бляшанак. Любанскія кансервы называюць "акадэмічнымі", бо ўсе ррэцэптуры распрацоўваюцца навукоўцамі НПЦ НАН Беларусі па харчаванні.
Источник: Звязда, 14.04.2022«Агарод для душы» з вялікім газонам, кветнікам і адзінай градкай ліставой салаты сыходзіць у мінулае — сёння «соткі» вяртаюць сабе ролю карміцеляў сям'і. А значыць, агароднікаў у першую чаргу цікавіць ураджай. Набліжаецца час пасадкі бульбы, і менавіта цяпер агароднікі вызначаюцца з сартамі і купляюць насенне. Аб законах ураджаю другога хлеба распавядае загадчык аддзела імунітэту і засцярогі бульбы Навукова-практычнага цэнтра Акадэміі навук па бульбаводстве і агародніннай гаспадарцы Іван Бусько.
Источник: Звязда, 22.03.2022Што такое мікразяленіва, пра якое пару гадоў таму звычайны спажывец і не чуў, а сёння дыетолагі і адэпты здаровага харчавання раяць дадаваць яго ў салаты і пасыпаць ім супы? Па сутнасці, гэта проста расада, якую вы вырасцілі і... з'елі. Ці тое сапраўды карысна? Гэтая адмысловая тэхналогія вырошчвання гародніны была распрацавана яшчэ ў 1970-х, калі навукоўцы разважалі над тым, як забяспечыць людзей вітамінамі ў космасе, распавядае дырэктар РУП «Інстытут агародніцтва» Андрэй Чайкоўскі.
Источник: Звязда, 04.03.2022Сувязь паміж зніжэннем настрою і зменай сязонаў была апісана яшчэ ў 1980-х. Пра тое, як змяніць рацыён у канцы зімы - пачатку вясны, каб вярнуць добры настрой, распавядае навуковы супрацоўнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Ганна Журня.
Источник: Звязда, 15.02.2022Новы год на тое і Новы год: сытныя, каларыйныя стравы — неад'емная частка зімовых свят. Але прыйшоў час падумаць, як вярнуцца ў норму, да здаровага харчавання і свайго памеру адзення. Асноўныя правілы здаровага харчавання нескладаныя, тлумачыць кіраўнік лабараторыі харчавання Нацыянальнай акадэміі навук Наталля Белякова.
Источник: Звязда, 04.01.2022Прыродныя антыбіётыкі: ці сапраўды яны валодаюць унікальнымі ўласцівасцямі? Пра гэта распавядае навуковы супрацоўнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Ганна Журня.
Источник: Звязда, 26.11.2021У Беларусі распрацоўваецца вакцына ад COVІD-19. Лабараторны варыянт вакцыны створаны РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ў супрацоўніцтве са спецыялістамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Звязда, 21.08.2021Сёння большасць дыетолагаў сыходзяцца ў меркаванні, што рапсавы алей — гэта суперфуд нашых шырот: каштоўная крыніца поліненасычаных тлустых кіслот, а значыць, залог здароўя сасудаў і маладосці скуры. Разам са сланечнікавым рапсавы алей з'яўляецца адным з найбольш спажываных у свеце раслінных алеяў, распавядае намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 18.08.2021Апошнім часам аб рапсавым алеі даводзіцца чуць усё часцей. Пачалося гэта гадоў пяць таму: дыетолагі і фуд-блогеры сталі актыўна спрачацца пра яго карысць ці шкоднасць, а многія гарадскія жыхары з ліку аматараў правільнага харчавання ўпершыню даведаліся, што ёсць такая культура — рапс, з якой робяць алей. Сёння большасць дыетолагаў сыходзяцца ў меркаванні, што рапсавы алей — гэта суперфуд нашых шырот: каштоўная крыніца поліненасычаных тлустых кіслот, а значыць, залог здароўя сасудаў і маладосці скуры.
Источник: Звязда, 17.08.2021Чалавек актыўна змяняе навакольны свет, і харчаванне — не выключэнне. У дадзенай сферы, дарэчы, таксама ёсць мода. З'яўляюцца розныя варыянты «ежы будучыні». Пра падобныя эксперыменты з харчаваннем распавядае намеснік генеральнага дырэктара РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 03.08.2021Чалавек актыўна змяняе навакольны свет, і харчаванне — не выключэнне. У дадзенай сферы, дарэчы, таксама ёсць мода. Што б такога з'есці, калі сам не ведаеш, чаго хочаш? Расказваем.
Источник: Звязда, 03.08.2021Летам гараджан цягне на прыроду: на дачу, у вёску да сваякоў ці проста ў паход з палаткамі. Сваёй прыродзе мы прывыклі давяраць, бо атрутныя расліны можна сустрэць толькі ў джунглях, а ў нашым умераным клімаце не расце нічога больш небяспечнага за крапіву. А вось і не! На лецішчы, падчас пікніку і нават у гарадскім парку можна сустрэць прадстаўнікоў айчыннай флоры, з якімі не варта мець справу. Навуковы супрацоўнік лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Вольга Дуброва распавядае, якія атрутныя расліны растуць у нашай краіне і што рабіць, каб сустрэча з імі прайшла бяспечна.
Источник: Звязда, 12.06.2021Памылкі ў харчаванні цягнуць за сабой велізарныя праблемы са здароўем. Сёння медыкі звязваюць з няправільным харчаваннем не толькі лішнюю вагу і гарманальныя парушэнні. Урачы кажуць, што з парушэннямі харчавання на працягу многіх гадоў можа быць звязана нават развіццё анкалагічных захворванняў. Дыетолаг, начальнік аддзела харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Наталля Белякова распавядае пра найбольш тыповыя для людзей нашай краіны памылкі ў харчаванні.
Источник: Звязда, 04.06.2021Усе глебы ў Беларусі прыдатныя для вырошчвання яблынь, расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур Інстытута пладаводства НАН Беларусі Сяргей Ярмоліч.
Источник: Звязда, 08.04.2021Выдаткі на харчаванне сёння «з'ядаюць» значную частку бюджэту сярэднестатыстычнай беларускай сям'і. І прысядзібныя ды дачныя ўчасткі вяртаюцца да свайго спрадвечнага значэння: зноў становяцца кармільшчыкамі для гарадскіх і тым больш для сельскіх сем'яў. Як сэканоміць у садзе і агародзе? Сёння прэпараты для апрацоўкі і падкормкі раслін досыць дорага каштуюць, канстатуе загадчык аддзела абароны раслін РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Іван Бусько.
Источник: Звязда, 16.03.2021«Каб не дзірка ў роце, дык хадзіў бы ў злоце» — трапны народнае выслоўе. Сапраўды, выдаткі на харчаванне сёння «з'ядаюць» значную частку бюджэту сярэднестатыстычнай беларускай сям'і. І прысядзібныя ды дачныя ўчасткі (дзе яшчэ пару гадоў таму модна было слаць газон і вырошчваць кветачкі — ну максімум «садок прыпраў») вяртаюцца да свайго спрадвечнага значэння: зноў становяцца кармільшчыкамі для гарадскіх і тым больш для сельскіх сем'яў. А значыць, узнікае пытанне рэнтабельнасці вытворчасці ўласнай сельгаспрадукцыі — то-бок укласці як мага менш сродкаў і атрымаць добры ўраджай.
Источник: Звязда, 15.03.2021Вінаград нельга назваць зусім чужой айчынным садаводам культурай. На тэрыторыі нашай краіны вінаградарства мае дастаткова доўгую гісторыю, якую сёння працягваюць энтузіясты. У НДІ пладаводства ў Самахвалавічах сабрана калекцыя з больш чым 500 сартоў вінаграду. А на дачных і прысядзібных участках сяброў клуба «Паўночны вінаград» расце каля 800 сартоў — і гэты спіс пастаянна пашыраецца. Клуб існуе з 2000 года, расказвае яго цяперашні старшыня, навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур РУП «Інстытут пладаводства» Уладзімір Усцінаў.
Источник: Звязда, 20.02.2021Вясна ўсё бліжэй, а сіл усё менш. Недахоп вітамінаў у канцы зімы — пачатку вясны штогод адчуваюць практычна ўсе ў Беларусі. Як падтрымаць свой арганізм? Парадамі дзеліцца і спецыяліст навукова-даследчай лабараторыі «Функцыянальнае харчаванне» НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Таццяна Акулава.
Источник: Звязда, 13.02.2021Селекцыянеры Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве сёлета перададуць у Дзяржаўную камісію па сартавыпрабаванні новы сорт бульбы з цёмна-фіялетавай мякаццю.
Источник: Беларусь, 18.12.2020 № 12 С. 22-23Не сакрэт, што менавіта харчаванне з'яўляецца асновай нашага здароўя і даўгалецця. І калі раней слова «дыета» асацыявалася толькі з пазбаўленнем ад лішніх кілаграмаў, то сёння распрацаваны самыя розныя дыет-планы харчавання, эфектыўнасць якіх пацверджана маштабнымі навуковымі даследаваннямі і якія сапраўды могуць дапамагчы падтрымаць і ўмацаваць здароўе. Але некаторыя з іх могуць быць і небяспечныя. Аб плюсах і мінусах папулярных дыет — для ўмацавання сэрца і сасудаў, супраць раку, для захавання яснасці розуму, а таксама аб сыраядзенні распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 04.12.2020Доктар сельскагаспадарчых навук Мечыслаў Сцяпура сцвярджае, што кавун у Беларусi сёння вырасцiць лягчэй, чым агурок. Мечыслаў Францавiч, загадчык аддзела бахчавых культур Iнстытута агароднiцтва НАН Беларусі, распавядае, як гэта зрабiць i чаму ў многiх не атрымлiваецца.
Источник: Звязда, 03.12.2020Наўрад ці сёння беларусы могуць уявіць свой паўсядзённы рацыён без бульбы: мы ўжо паспелі забыць, што на самай справе наш «другі хлеб» — культура заакіянская. Зрэшты, яна так даўно «жыве» на беларускай зямлі (а дакладней, у зямлі), што стала нам родная. Але гаворка не пра гэта. А пра тое, як сучасны свет мяняе погляды на самыя, здавалася б, нязменныя рэчы. Напрыклад, на бульбу. Селекцыянеры Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве сёлета перададуць у Дзяржаўную камісію па сартавыпрабаванні новы сорт бульбы — з цёмна-фіялетавай мякаццю.
Источник: Звязда, 04.11.2020Наўрад ці сёння беларусы могуць уявіць свой паўсядзённы рацыён без бульбы: мы ўжо паспелі забыць, што на самай справе наш «другі хлеб» — культура заакіянская. Зрэшты, яна так даўно «жыве» на беларускай зямлі (а дакладней, у зямлі), што стала нам родная. Але гаворка не пра гэта. А пра тое, як сучасны свет мяняе погляды на самыя, здавалася б, нязменныя рэчы. Напрыклад, на бульбу.
Источник: Звязда, 04.11.2020Разбіраючыся ў прычынах розных захворванняў — ад інфарктаў да атлусцення — медыкі, псіхолагі і дыетолагі называюць XXІ стагоддзе «эпохай стрэсу»: сучасныя рэаліі ўводзяць чалавека ў хранічны паўсядзённы стрэс, які ператвараецца з эпізадычнага стану ў свайго роду фон, на якім праходзіць наша жыццё. Ну, а самы просты спосаб справіцца са стрэсам, які прапануе нам падсвядомасць — з'есці што-небудзь смачненькае. Як гэта працуе, чаму такая звычка шкодная і як з тым змагацца, — распавядае начальнік аддзела харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Наталля Белякова.
Источник: Звязда, 09.10.2020Разбіраючыся ў прычынах розных захворванняў — ад інфарктаў да атлусцення — медыкі, псіхолагі і дыетолагі называюць XXІ стагоддзе «эпохай стрэсу»: сучасныя рэаліі ўводзяць чалавека ў хранічны паўсядзённы стрэс, які ператвараецца з эпізадычнага стану ў свайго роду фон, на якім праходзіць наша жыццё.
Источник: Звязда, 09.10.2020Ціхае паляванне — адна з тых простых радасцяў, якія ненадоўга вяртаюць у дзяцінства. Але каб радасць заставалася радасцю і за яе не прыйшлося плаціць здароўем, трэба памятаць аб мерах перасцярогі. Як гатаваць грыбы з улікам змянення экалагічнай сітуацыі, расказвае намеснік дырэктара РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 17.09.2020Хрэстаматыйная фраза, знаёмая кожнаму, хто без двоек скончыў сярэднюю школу, — наконт «народной тропы», якая «не зарастет» — мне яшчэ ў дзяцінстве здавалася крыху, так бы мовіць, перабольшанай. Як і куды торыць сваю сцежку любы народ (наш беларускі — у тым ліку), наўрад ці можна прадказаць загадзя. Туды, дзе ўсё выкладзена пліткай і куды возяць арганізаваныя экскурсіі школьнікаў? Спрэчнае пытанне... Зрэшты, напэўна, гэта суб'ектыўна. Проста хачу сказаць, што ў сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы, што пад Ляхавічамі, народная сцежка і праўда не зарастае. Сюды любіла ездзіць моладзь, якой хацелася даведацца больш пра гісторыю сваёй краіны, дваццаць гадоў таму. Ездзіць і цяпер.
Источник: Звязда, 01.09.2020Спецыялiсты здаровага харчавання заклiкаюць нас чытаць састаў прадуктаў, якiя мы набываем. Але калi вы не тэхнолаг, гэта мала дапаможа: поўны каталог харчовых дабавак — тых самых «Е», пра якiя столькi пiшуць апошнiм часам, — налiчвае сотнi найменняў. Пра тое, што стаiць за гэтымi доўгiмi кодамi, мы распавядае эксперт — намеснiк дырэктара Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі па харчаваннi Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 01.08.2020