Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58464 документов. Показано: 2 за последние 30 дней.

Час памятаць. Аляксандр Чарвякоў. Вытокі   / Голубева, Наталля /

Сто гадоў таму ў верасні—кастрычніку 1920 года вакол беларускіх зямель разыгралася сапраўдная драма — у Рызе паміж Расіяй і Польшчай пачаліся перагаворы аб аддзяленні на карысць апошняй часткі тэрыторый Беларусі. У віры падзей апынуўся Аляксандр Чарвякоў — першы кіраўнік савецкай рэспублікі. Пад яго кіраўніцтвам Беларусь, якая не мела да рэвалюцыі ні адной вышэйшай навучальнай установы, займела іх чатыры, і Акадэмію навук, і шэраг іншых устаноў.

Источник: Звязда,   17.10.2020
Рубрика: История НАН
Святло Надзеі   / Голубева, Наталля /

110 гадоў таму 17 верасня нарадзілася першы старшыня Вярхоўнага Савета БССР Надзея Грэкава. Суровыя выпрабаванні прынесла вайна. Грэкава — сакратар Казанскага гаркама партыі. 19 ліпеня ў Казані ў яе адбылася першая сустрэча з акадэмікам Ота Шмітам, вядомым палярнікам, якому была даручана эвакуацыя навуковых устаноў, 23 ліпеня Казань ужо сустракала першыя эшалоны з людзьмі, абсталяваннем, а гэта 33 навуковыя ўстановы, 5 тысяч навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук СССР з сем'ямі, сярод іх 39 акадэмікаў, 44 члены-карэспандэнты, 17 НДІ з Масквы, Ленінграда, Прэзідыума Акадэміі навук СССР, Акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   16.09.2020
Рубрика: История НАН