Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.

Соль зямлі капыльскай   / Лазоўская, Таццяна /

Больш як дваццаць дакладаў было прадстаўлена на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Капылі. Беларуская зямля ганарыцца прадстаўнікамі старэйшага пакалення. Разам з тым, і сучаснікі працягваюць тыя традыцыі, якія былі закладзены нашымі папярэднікамі, расказаў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.

Источник: Звязда,   07.09.2021
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Самае дарагое дрэва – якое пасадзіў сам   / Лазоўская, Таццяна /

Сёлета ў Чэрвені пройдзе абласны фестываль працаўнікоў сяла «Дажынкі». А калі гаспадар чакае гасцей у дом, то да іх прыёму карпатліва рыхтуецца. Актыўна ідзе падрыхтоўка да свята і ў раёне. Акрамя добраўпарадкавання, навядзення парадку на зямлі шмат увагі ўдзяляецца азеляненню тэрыторый. Пасадку дрэў на Чэрвеньшчыне імкнуцца прымеркаваць да значных дат у гісторыі краіны. Напрыклад, у межах правядзення 31-га міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў на радзіму завітаў касманаўт Алег Навіцкі. З ім прыехалі трое замежных калег — Міхаіл Карніенка, Кевін Крэгель і Андрэй Барысенка, а таксама дырэктар УП «Геаінфармацыйных сістэм НАН Беларусі» Сяргей Залатой. Яны залажылі Алею касманаўтаў з клёнаў і ясеняў.

Источник: Звязда,   20.03.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
У госці да Радзівілаўскага сусліка   / Лазоўская, Таццяна /

На сённяшні дзень суслікаў у Нясвіжскім раёне налічваецца больш як 200 асобін. Магчыма, гэта — адна з самых буйных папуляцый у Еўропе. А знайсці новыя калоніі ўдалося дзякуючы экалагічнай ініцыятыве праекта «Экаманіторынг», якая фінансуецца Еўрасаюзам, і рэалізаванай у Беларусі Праграме развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У 2019 годзе грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» сумесна з Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб'явіла аб пачатку праекта «Хамяк, суслік і вавёрка-палятуха: выратаваць супергрызуноў».

Источник: Звязда,   17.12.2019
Рубрика: НАН БеларусиЭкологическая деятельность
Другі дом для калектыву, або Чаму з ЛЭМТа не бягуць людзі, а трапляюць сюды на рабоут найлепшыя з найлепшых   / Лазоўская, Таццяна /

Навукова-тэхнічны цэнтр «ЛЭМТ» БелОМА» створаны ў 1992 годзе шляхам рэарганізацыі аднаго з падраздзяленняў БелОМА — Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання. Сёння гэта перадавое прадпрыемства, якое валодае прафесійным кадравым патэнцыялам, некалькімі канструктарскімі падраздзяленнямі, серыйнай і доследнай вытворчасцямі. З дня заснавання прадпрыемства ў 1992 годзе ім кіруе доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Шкадарэвіч. На чале з таленавітым вучоным, здольным кіраўніком з кожным годам ЛЭМТ набірае абароты, укараняе ў вытворчасць новыя распрацоўкі і тэхналогіі.

Источник: Звязда,   19.09.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производствоНаука и технологии
Блакітнае «золата»   / Лазоўская, Таццяна /

У Беларусі заўсёды было асаблівае і трапяткое стаўленне да вырошчвання лёну. Яго здаўна называлі блакітным «золатам». Гэтая сельскагаспадарчая культура, калі правільна яе апрацоўваць, прытрымлівацца тэхналогій, — рэнтабельная. У лепшыя часы такую рэнтабельнасць давала нафта. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка пры наведванні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вусце» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Аршанскім раёне.

Источник: Звязда,   23.08.2017
Рубрика: НАН БеларусиНаука и производство
Як спыніць наступленне "чужынцаў"?   / Лазоўская, Таццяна /

Праблемы экспансіі інвазіўных раслін і метады барацьбы з імі абмеркавалі падчас «круглага стала» ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь старшыні сельскіх Саветаў разам з вучонымі. Загадчык сектара кадастра расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Алег Маслоўскі пардкэсліў, што праблему неабходна растлумачыць мясцовым жыхарам.

Источник: Звязда,   11.02.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество