Всего: 58456 документов. Показано: 1 за последние 30 дней.
Пытанні аховы навакольнага асяроддзя, якія стаяць сёння перад нашай краінай, патрабуюць кансалідацыі намаганняў па экалагічнай асвеце насельніцтва, развіцці экатурызму, падтрымцы грамадскіх экалагічных ініцыятыў. Значная роля ў гэтым належыць Рэспубліканскаму цэнтру дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды, які ўжо некалькі гадоў актыўна супрацоўнічае з Расійскім экалагічным таварыствам. Першы круглы стол з міжнародным удзелам адбыўся ў снежні 2021 года. Сабраліся прадстаўнікі мінскага гарадскога і абласнога камітэтаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, МДЭІ імя А. Д. Сахарава, Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.
Источник: Звязда, 20.08.2024