Всего документов: 1.
У Сусветны дзень навакольнага асяроддзя ў Смалявіцкім раёне пройдзе прыродаахоўная акцыя «Вернем рэдкім птушкам іх дом!». Ініцыятарам акцыі выступіла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў рамках выканання праектаў ПРААН і ГЭФ «Біяразнастайнасць» і «Тарфянікі-2». У мерапрыемстве таксама прымуць удзел спецыялісты Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, Мінлясгаса, НАН Беларусі, прадстаўнікі Смалявіцкага раёна.