Всего: 58471 документов. Показано: 1 за последние 30 дней.
Каб дзеці ганарыліся малой радзімай, трэба паказваць ім яе прыгажосць, вучыць беражлівым адносінам да прыроды, знаёміць з адметнымі старонкамі айчыннай гісторыі. Гэтыя задачы вырашаюцца праз экалагічную адукацыю. Турнянскія вучні далучаюцца да вырашэння экалагічных праблем з пачатковых класаў: удзельнічаюць у тэматычных конкурсах і школе біялогіі пры сталічным цэнтры экалогіі і краязнаўства, вырабляюць птушыныя кармушкі, ладзяць экскурсіі па экалагічнай сцежцы, адпачываюць у профільным летніку Мінску. Школьнікі актыўна супрацоўнічаюць з Палескім аграрна-экалагічным інстытутам НАН Беларусі. Для вучняў ладзяцца пазнавальныя экскурсіі і кансультацыі.
Источник: Настаўніцкая газета, 05.05.2022