Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 5 за последние 30 дней.

Арганізацыйнае афармленне краязнаўчага руху на Віцебшчыне ў 1924-1926 гадах (па матэрыялах Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі)   / Бараноўскі, Аляксандр /

Сто гадоў таму пры Інстытуце беларускай культуры было створана Цэнтральнае бюро краязнаўства – агульнарэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр краязнаўчай работы. Час дзейнасці ЦБК прыйшоўся на 1920-я гады, якія ў гістарыяграфіі атрымалі назву «залатога дзесяцігоддзя краязнаўства». У артыкуле на падставе матэрыялаў з фондаў ЦНА НАН Беларусі адлюстравана арганізацыйнае афармленне краязнаўчага руху Савецкай Беларусі ў лакальным вымярэнні на прыкладзе Віцебшчыны.

Источник: Беларуская думка,   25.03.2024 № 3 С. 73-80
Рубрика: История НАНСотрудники НАН
Да вытокаў роднага слова   / Бараноўскі, Аляксандр /

У 2024 г. споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Іосіфавіча Жураўскага, члена-карэспандэнта АН БССР. Менавіта гэтаму чалавеку належыць ініцыятыва стварэння «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» — фундаментальнага лексікаграфічнага даведніка. Аркадзь Жураўскі быў яго галоўным рэдактарам на працягу 14 выпускаў, у далейшым слоўнік выходзіў пад рэдактарствам Аляксандра Булыкі.

Источник: Звязда,   15.09.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Жыццёвы лёс Дзмітрыя Прышчэпава (1924-1940)   / Бараноўскі, Аляксандр /

У артыкуле навуковага супрацоўніка аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Бараноўскага ідзе гаворка пра малавядомыя старонкі з жыцця Д. Прышчэпава, які прымаў актыўны ўдзел у дзяржаўным будаўніцтве савецкай Беларусі і яе сацыяльна-эканамічным развіцці. Намаганні наркама земляробства БССР паспрыялі развіццю айчыннай сельскагаспадарчай і лясной навукі, адбылася іх інстытуцыялізацыя.

Источник: Беларуская думка,   23.02.2022 № 2 С. 79-86
Рубрика: Сотрудники НАН
Спробы вяртання трох паўночных паветаў былой Віцебскай губерні ў склад БССР у 1926 і 1928 гадах   / Бараноўскі, Аляксандр /

У артыкуле навуковага супрацоўніка аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Бараноўскага ідзе гаворка пра спробы вяртання ў склад БССР Веліжскага, Невельскага і Себежскага паветаў былой Віцебскай губерні, што ў 1924 годзе засталіся ў складзе РСФСР і былі далучаны да Пскоўскай губерні.

Источник: Беларуская думка,   27.08.2021 № 8 С. 84-90
Рубрика: Сотрудники НАН
Дзмітрый Прышчэпаў: невядомыя старонкі біяграфіі   / Бараноўскі, Аляксандр /

Аспірант Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі распавядае пра малавядомыя старонкі з жыцця Дзмітрыя Філімонавіча Прышчэпава, які ў 1920-я гады прымаў актыўны ўдзел у дзяржаўным будаўніцтве савецкай Беларусі і яе сацыяльна-эканамічным развіцці. Імя гэтага чалавека сёння амаль невядома шырокай аўдыторыі, хоць у свой час ён зрабіў бліскучую кар’еру: у 23 гады ўзначаліў партыйныя і савецкія органы Сенненскага павета, у 27 – стаў старшынёй Віцебскага губвыканкама, а ў 28 гадоў кіраваў Наркаматам земляробства БССР.

Источник: Беларуская думка,   26.06.2020 № 6 С. 48-56
Рубрика: Сотрудники НАН