Всего: 58829 документов. Показано: 4 за последние 30 дней.
Адна з самых цікавых секцый ХVІ Рэспубліканскага экалагічнага форуму — «Аб захаванні і аднаўленні прыродных экасістэм». Гэта — моцны састаў дакладчыкаў, замежныя госці, якія ўдзельнічалі ў пасяджэнні анлайн, зацікаўленыя ўдзельнікі, якія задавалі пытанні, дыскутавалі. Міхаіл Максіменкаў, старшы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН па біярэсурсах расказаў аб праблеме зарастання лугавых і балотных экасістэм драўнінна-хмызняковай расліннасцю і трыснягом.
Источник: Звязда, 16.06.2021Гогаль - невялікая качка, меншая за крыжанку, яе яшчэ называюць лясной. У 1981 годзе птушку занеслі ў Чырвоную кнігу Беларусі. Канструкцыі штучных гнездішчаў распрацаваные НАН Беларусі. Што важна ўлічваць пры будаўніцтве гагалятнікаў?
Источник: Родная прырода, 17.03.2021 № 3 С. 44-45Біяразнастайнасць ахоплівае 8 мільёнаў відаў на планеце — ад раслін і жывёл да грыбоў і бактэрый, а таксама экасістэмы, у якіх яны знаходзяцца, і генетычную разнастайнасць у межах асобных відаў. У выніку чалавечай дзейнасці гэтае багацце можа знікнуць, закрануўшы і самога чалавека, — бо, не клапоцячыся пра прыроду, мы не клапоцімся пра сябе. У нашай краіне гэта добра разумеюць. У Беларусі створана і сістэма маніторынгу чужародных відаў жывёл і раслін, устаноўлены асноўныя шляхі іх пранікнення, вызначаны найбольш уразлівыя да новых інвазій экасістэмы, сфарміраваны «чорны спіс» інвазійных відаў жывѐл і раслін, распавядае генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Аляксандр Чайкоўскі.
Источник: Звязда, 03.06.2020Бусел з'яўляецца сімвалам Беларусі, на падсвядомым узроўні мы верым, што гэтая птушка — прадвеснік добрых падзей. Мы захапляемся нават, калі бачым на кожнай апоры паветраных ліній электраперадачы па гняздзе, маўляў, шчаслівае месца. Аднак у электрыкаў на гэты конт іншае меркаванне. Як адзначае загадчыца лабараторыі арніталогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Ірына Самусенка, гэты тып гнездавання стварае пагрозу для папуляцыі буслоў з-за ўзрастання верагоднасці гібелі птушак. Навукоўцы распрацавалі «Рэкамендацыі па ўстаноўцы штучных гняздоўяў для белых буслоў».
Источник: Звязда, 27.08.2019