Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 56735 документов. Показано: 22 за последние 30 дней.

Выратавальны запіс   / Цітавец, Алена /

Праглядаючы старонкі кірылічных выданняў XVII стагоддзя, што захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, можна трапіць на рукапісныя запісы былых уладальнікаў і чытачоў. Жыццёвыя гісторыі былых уладальнікаў часам даволі незвычайныя і не менш цікавыя за саму кнігу. Пра два такіх выдання - "Трыёдзь кветную" і "Трэфалагіён" - і іх уладальнікаў распавядае загадчыца сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі Алена Цітавец.

Источник: Літаратура і мастацтва,   27.03.2020
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиСотрудники НАН
Святаром запаленая свечка   / Цітавец, Алена /

Калекцыя кірылічных кніг (выданін на царкоўнаславянскай мове) Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі налічвае амаль 550 асобнікаў XVI - пачатку XX ст. У асноўным гэта выданні, прызначаныя для богаслужэння. Не выключэнне і Трыёдзь посная (Масква, 1630), якая здзівіла супрацоўнікаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі нечаканым рукапісным запісам. Падрабязна распавядае загадчыца сектара кнігазнаўства аддзела Алена Цітавец.

Источник: Літаратура і мастацтва,   22.11.2019
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН Беларуси
Сакрэты "Апостала" ад вандроўнага друкара   / Цітавец, Алена /

Выдатны друкар Спірыдон Собаль у розных месцах і ў розны час перавыдаваў адны і тыя ж кнігі, пры гэтым захоўваліся аднолькавыя тытульныя аркушы. Разабрацца ў такіх прафесійных тонкасцях і хітрыках дапаможа асобнік "Апостала" (Магілёў, 1638), які захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальанй акадэміі навук Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   22.02.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Цені былых уладальнікаў   / Цітавец, Алена /

Прыгажосць "фасада" кніг (шрыфт, гравюры, застаўкі, ініцыялы) бачная ўсім. Але што хаваецца між старонак гэтых выданняў? Пра што гавораць устаўкі, запісы, падклейкі, газетныя ўрыўкі, якія трапілі ў кнігі? Некаторыя сакрэты можна раскрыць на падставе "рэчавых доказаў", знойдзеных у кірылічных старадруках першай чвэрці XVII ст. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   23.11.2018
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Пад чужым імем   / Цітавец, Алена /

У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі захоўваюцца кірылічныя выданні XVI - пачатку XX ст. У асноўным гэта масіўныя кнігі, але сярод асобнікаў першай чвэрці XVII ст. вылучаюцца два экзэмпляры малога памеру, выдадзеныя ў Віленскай Святадухаўскай друкарні.

Источник: Літаратура і мастацтва,   15.06.2018
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
"Хвастатыя" літары   / Цітавец, Алена /

Гартаючы старонкі кніг XVI — XVII стст., што захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міжволі звяртаеш увагу на мастацкае аздабленне тэксту. Вялікія раздзелы пачынаюцца з заставак — прамавугольных арнаментальных кампазіцый і буйных ініцыялаў, упрыгожаных філігранным узорам, заканчваецца тэкст невялікімі канцоўкамі розных форм часам з выявамі фантастычных істот. Дробныя раздзелы часта вылучаюць «хвастатыя» літары - ламбарды. У асобных кнігах на ламбарды прыпадала асноўная част- ка дэкаратыўнага аздаблення.

Источник: Літаратура і мастацтва,   26.01.2018
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Заблытанымі сцежкамі...   / Цітавец, Алена /

У кнігазборы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваецца 30 старадрукаў першай чвыэрці XVII ст. - прадукцыя друкарняў Расіі, Украіны, Беларусі. Адметныя ўладальнікі і чытачы былі і ў асобніка "Гутаркі на 14 пасланняў апостала Паўла" Іаана Златавуста (Кіеў, 1623).

Источник: Літаратура і мастацтва,   27.10.2017
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Віленскае Евангелле 1575 г.: віртуальнае "інтэрв'ю"   / Цітавец, Алена /

Пра што можа расказаць старадрукаваная кніга XVI стагоддзя? Што помніць яна з пражытых чатырох вякоў? Даследваннем інфармацыі, якую захоўвае старадрукаваная кніга, займаюцца супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Асобнік, што сёння даў згоду на "інтэрв'ю", незвычайны. Евангелле было надрукавана ў Вільні ў 1575 г. у друкарні Мамонічаў славутым майстрам Пятром Мсціслаўцам.

Источник: Літаратура і мастацтва,   05.05.2017
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Падман выдаўцоў   / Цітавец, Алена /

Евангелле напрастольнае, выданае ў Вільні, лічыцца даволі рэдкім. Да нашага часу дайшло ўсяго 70 экзэмпляраў, адзін з якіх захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выданне ўтрымлівае некалькі загадак. Ніводны захаваны экзэмпляр не мае першага аркуша, дата выдання, указанная напрыканцы кнігі, зманлівая, насамрэч кніга была выдадзена пазней. Чаму так адбылося?

Источник: Літаратура і мастацтва,   18.11.2016
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Сакрэты 440-гадовага Псалтыра   / Цітавец, Алена /

Кірылічная кніга адыгравала значную ролю ў духоўнай культуры нашых продкаў, карысталася вялікай павагай і пашанай. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі захоўваецца 25 экзэмпляраў дваццаці кірылічных выданняў XVI стагоддзя. Загадчык сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Алена Цітавец распавядае пра асабістую гісторыю 440-гадовага Псалтыра, выдадзенага Пятром Мсціслаўцам у Вільні, у Доме Мамонічаў, у 1576 г.

Источник: Літаратура і мастацтва,   29.07.2016
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
"А Евангелле прачытай са страхам і заміраннем..."   / Цітавец, Алена /

17 красавіка ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстаўка «Надрукавана ў доме Мамонічаў», дзе дэманструюцца кнігі з фондаў дзвюх буйнейшых бібліятэк дзяржавы — НББ і ЦНБ НАН Беларусі. Экзэмпляры акадэмічнай бібліятэкі можна пабачыць і на віртуальнай выстаўцы «К 440-летию типографии Мамоничей», прадстаўленай на сайце бібліятэкі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   18.04.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Беларускім татарам   / Цітавец, Алена /

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся міжнародный семінар–дыялог "Вывучэнне культурнай спадчыны татараў Беларусі", прысвечаны памяці Ібрагіма Канапацкага. Да імпрэзы супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі арганізавана выстаўка "Вучоны, грамадскі і рэлігійны дзеяч".

Источник: Літаратура і мастацтва,   28.02.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Яшчэ адна ўзгаданая вайна   / Цітавец, Алена /

Прэзентацыя навукова–папулярнага выдання "Беларусь у гады Першай сусветнай вайны" кандыдата гістарычных нвук, старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Валянціны Бялявінай, якая адбылась у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   24.01.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Старажытны спеўнік   / Цітавец, Алена /

3 снежня 2013 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання «Феномен беларускага музычнага мастацтва XVII ст.».

Источник: Літаратура і мастацтва,   29.11.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Трагедыя "Брэсцкай Бібліі"   / Цітавец, Алена /

Аўтар артыкула, загадчык сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа Алена Цітавец знаёміць чытачоў з лёсам "Брэсцкай Бібліі", 450-гадовы юбілей якой адзначаўся ў бібліятэцы шэрагам мерапрыемстваў. Адзіны асобнік гэтага выдання захоўваецца у фондах ЦНБ, якая выступіла ініцыятарам праекта па стварэнні паўнатэкставай электроннай версіі рарытэта.

Источник: Культура,   07.09.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
У цэнтры ўвагі – слоўнікі   / Цітавец, Алена /

Да XV Міжнароднага з´езда славістаў аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізавана выстаўка «Лексічнае багацце роднай мовы», на якой прадстаўлена каля 100 айчынных слоўнікаў XVII-XXI стст.

Источник: Літаратура і мастацтва,   16.08.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
З пячаткай і аўтографам   / Цітавец, Алена /

Як склаўся лёс знакамітай бібліятэкі гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар-Запольскага, распавядае Алена Цітавец, загадчык сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   02.08.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Пра этнографа і эканаміста   / Цітавец, Алена /

Выстаўка, прысвечаная вядомаму беларускаму гісторыку, этнографу і эканамісту Мітрафану Доўнар-Запольскаму, працуе ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі (ЦНБ НАН). Аб даследваннях спадчыны навукоўцы і праэкце па стварэнню выстаўкі "Мітрафан Доўнар-Запольскі - даследчык гісторыі трох народаў", у якой узялі ўдзел ЦНБ НАН, Музей гісторыі НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны і Санкт-Пецярбургскі філіял Архіва Расійскай акадэміі навук, распавядае ў сваім артыкуле загадчык сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Алена Цітавец.

Источник: Літаратура і мастацтва,   05.07.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Адзіны арыгінальны экзэмпляр і адзная рукапісная копія Статута ВКЛ 1588 года ў Беларусі   / Цітавец, Алена /

Аўтар публікацыі – Алена Іосіфаўна Цітавец, загадчык сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук .

Источник: Беларускі гістарычны часопіс,   26.03.2013 № 3 С. 29-31
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
“Чэмпіён эпохі гусінага пяра”   / Цітавец, Алена /

Аб правядзенні ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выстаўкі "Юзаф Крашэўскі ў люстэрку гісторыі", дзе былі прадстаўлены дакументы XIX - XXI стст. з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў.

Источник: Культура,   05.05.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Сакрэт графа Храптовіча   / Цітавец, Алена /

Аб віртуальнай выстаўке “Асветнік і рэфарматар”, прысвечанай выдатнаму дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу Іяхіму Храптовічу, якая адбылася ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Культура,   31.03.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Жыццё і каханне Магдалены Радзівіл   / Цітавец, Алена /

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавана выстаўка “Асветніца і мецэнатка (да 150-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл)”

Источник: Літаратура і мастацтва,   13.01.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси