Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Адправіць электронны зварот праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў
Адправіць зварот
Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў або ў пісьмовым выглядзе па месцы жыхарства (месцу знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
У выпадку, калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за 10 зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам (артыкул 25-1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб").