Ганаровымі членамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абіраюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі, культуры, адукацыі і дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Замежнымі членамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца замежныя вучоныя, якія ўнеслі буйны ўклад у развіццё сусветнай навукі. Ганаровыя і замежныя члены НАН Беларусі з'яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў Акадэміі навук у адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны абраныя.
Ганаровыя і замежныя члены НАН Беларусі маюць права ўдзельнічаць у агульнаакадэмічных навуковых і навукова-арганізацыйных мерапрыемствах, прымаць удзел у рабоце Агульнага сходу Акадэміі навук і агульных сходаў яе аддзяленняў з правам дарадчага голасу, Атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці Акадэміі навук у парадку, устаноўленым Прэзідыумам НАН Беларусі, на падставе асабістай заявы добраахвотна складаць з сябе паўнамоцтвы ганаровага або замежнага члена Акадэміі навук і выходзіць з яе складу.
АЛЬ-САУД, Туркі бін Сауд бін Махаммед Аль-Сауд (Саудаўская Аравія), фізіка, аэранаўтыка і астранаўтыка
ЗУЁНАК В.В.(Беларусь), літаратура
КЛІМУК П.І.(Беларусь), лётчык-касманаўт, тэхнічныя навукі
ХАМІД Ю.Х.(Літва), арганічная хімія і фармацэўтыка
АСЕЕЎ А.Л. (Расія), мікра- і нанаэлектроніка
БАЙ Ч. (Bai Chunli) (Кітай), нанатэхналогіі, мікраскапія
ГЛАЗ'ЕЎ С.Ю. (Расія), эканоміка
ДОННІК І.М. (Расія), ветэрынарыя
ДУНДАР М. (Турцыя), медыцынская генетыка
ЖЭЛЕЎ Н. (Вялікабрытанія), біятэхналогія
ЖУРЫНАЎ М.Ж.(Казахстан), электрахімія
КАНДЫБОВІЧ С.Л. (Расія), псіхалогія
КАВАЛЬЧУК М.У. (Расія), фізіка кандэнсаванага стану, рэнтгенаўская фізіка і оптыка
КРАСНІКАЎ Г.Я. (Расія), мікраэлектроніка
МАРКРАМ Г. (Henry Markram) (Швейцарыя), нэйрафізіялогія
МІНЬ Т.В. (В'етнам), хімія прыродных злучэнняў
НАЗАРБАЕЎ Н.А. (Казахстан), эканоміка
НАУМАВЕЦ А.Г. (Украіна), фізічная электроніка і фізіка паверхні
ПАРМОН В.М. (Расія), фізічная хімія
РАХІМІ Ф. (Таджыкістан), тэарэтычная фізіка
РЫЎЖА Б. (Baiba Rivza) (Латвія), эканоміка
СЯРГЕЕЎ А.М. (Расія), лазерная фізіка, оптыка, фізіка плазмы і біяфатонікіа
ЦАЙЛІНГЕР А. (Аўстрыя), квантавая фізіка
ЧАХОНІН У.П. (Расія), імунахімія і біяхімія нервовай сістэмы
ЧУ С. (Steven Chu) (ЗША), фізіка, малекулярная і клеткавая фізіялогія
ШУМНЫ У.К. (Расія), генетыка