Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акадэмія навук развівае ўзаемавыгадныя сувязі з замежнымі навуковымі і вытворчымі арганізацыямі, выконвае міждзяржаўныя навуковыя і навукова-тэхнічныя праграмы і праекты, удзельнічае ў дзейнасці міжнародных навуковых і навукова-тэхнічных арганізацый і асацыяцый. Арганізацыі Акадэміі ажыццяўляюць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з арганізацыямі і навукоўцамі з 85 краін.

Дагаворная база
Дагаворная база
Членства ў асацыяцыях
Членства ў асацыяцыях
Сумесныя цэнтры
Сумесныя цэнтры
Знешнеэканамічная дзейнасць
ЗЭД
Міжнародныя навуковыя мерапрыемствы
Мерапрыемствы

Дагаворная база

Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі падпісана больш за 200 буйных дагавораў аб супрацоўніцтве з навуковымі і навукова-вытворчымі цэнтрамі, а таксама органамі кіравання навукай з 63 дзяржаў, а на ўзроўні арганізацый НАН Беларусі – з партнёрамі з 56 краін. Сфарміраваная нарматыўна-прававая база міжнароднага супрацоўніцтва забяспечвае яго падтрымку, уключаючы развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці арганізацый НАН Беларусі.

Дагаворная база

Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі падпісана больш за 200 буйных дагавораў аб супрацоўніцтве з навуковымі і навукова-вытворчымі цэнтрамі, а таксама органамі кіравання навукай з 63 дзяржаў, а на ўзроўні арганізацый НАН Беларусі – з партнёрамі з 56 краін. Сфарміраваная нарматыўна-прававая база міжнароднага супрацоўніцтва забяспечвае яго падтрымку, уключаючы развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці арганізацый НАН Беларусі.

Членства ў асацыяцыях

НАН Беларусі развівае навуковае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва на платформе шэрага міжнародных навуковых аб’яднанняў. Адной з такіх платформаў з’яўляецца створаная ў 1994 годзе Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук (МААН; http://www.int-maan.by), якая аб’ядноўвае 20 паўнапраўных і 6 асацыіраваных членаў з дзяржаў СНД, В’етнама, Кітая, Манголіі, Чарнагорыі і Грузіі. У 2017 годзе рашэннем Савета МААН (пастанова Савета МААН ад 25 мая 2017 г.) выкананне функцыі базавай акадэміі навук па арганізацыйным і метадычным суправаджэнні перайшло ў НАН Беларусі.
НАН Беларусі актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці Асацыяцыі міжнародных навуковых арганізацый рэгіёна «Адзін пояс, адзін шлях» (ANSO; http://www.anso.org.cn). Членамі ANSO з’яўляюцца 36 арганізацый з больш як 30 краін. 3 лістапада 2018 года НАН Беларусі стала адным з заснавальнікаў і паўнапраўным членам Асацыяцыі ANSO, штаб-кватэра якой функцыянуе на базе Кітайскай акадэмій навук. Мэтай ANSO з’яўляецца ажыццяўленне навуковага і тэхналагічнага суправаджэння рэалізацыі мультытрыльённага па фінансаванні праекта «Адзін пояс, адзін шлях»; фінансаванне дзейнасці арганізацыі плануецца ажыццяўляць у першую чаргу са спецыяльнага Кітайскага фонду, створанага для рэалізацыі праекта «Адзін пояс, адзін шлях».
НАН Беларусі таксама актыўна ўдзельнічае ў рабоце Міжнароднага навуковага аб’яднання «Міжакадэмічнае партнёрства» (IAP; https://www.interacademies.org), якое з’яўляецца правапераемнікам Міжакадэмічнай групы па міжнародных пытаннях (InterAcademy Panel on International Issues, IAP), створанай у 1995 годзе. НАН Беларусі з’яўлялася яе членам з 1999 года, а ў 2016 годзе Міжакадэмічная група па міжнародных пытаннях (IAP), Міжакадэмічны медыцынскі савет (IAMP) і Міжакадэмічны Савет (IAC) аб’ядналіся ў новае міжнароднае навуковае аб’яднанне «Міжакадэмічнае партнёрства», і НАН Беларусі працягнула сваё сяброўства ўжо ў рамках новай структуры. У цяперашні час у склад IAP уваходзяць 144 нацыянальныя і рэгіянальныя акадэміі-члены, Асацыяцыя акадэмій навук і навуковых таварыстваў Азіі (AASSA), Навуковы кансультатыўны савет еўрапейскіх акадэмій (EASAC), Міжамерыканская сетка акадэмій навук (IANAS), Сетка афрыканскіх навуковых акадэмій (NASAC).
Праводзіцца работа па лініі Міжнароднага навуковага савета (ISC, International Science Council; https://council.science), членам якога НАН Беларусі з’яўляецца з 1992 года, – міжнароднай няўрадавай арганізацыі, дзейнасць якой прысвечана развіццю міжнароднага супрацоўніцтва з мэтай прасоўвання навукі (ISC аб’ядноўвае 40 міжнародных навуковых саюзаў і асацыяцый, а таксама больш за 140 нацыянальных і рэгіянальных навуковых арганізацый, уключаючы акадэміі навук і даследчыя саветы). Да аб’яднання ў 2018 годзе з «Міжнародным саветам сацыяльных навук» быў вядомы пад назвай «Міжнародны савет па навуцы» (ISCU).

Сумесныя цэнтры

Для камерцыялізацыі існуючых распрацовак на замежных рынках НАН Беларусі сумесна з замежнымі партнёрамі створаны і функцыянуюць сумесныя цэнтры і лабараторыі. На базе арганізацый НАН Беларусі ў цяперашні час дзейнічаюць 44 міжнародныя даследчыя цэнтры (з арганізацыямі Расійскай Федэрацыі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам, Рэспублікі Карэя, Японіі, Туркменістана, ФРГ і інш.). Ствараюцца новыя міжнародныя даследчыя цэнтры і лабараторыі для распрацоўкі і адаптацыі перадавых тэхналогій, а таксама іх прасоўвання на замежныя рынкі.

Знешнеэканамічная дзейнасць

Знешнеэканамічная дзейнасць арганізацый НАН Беларусі ўключае работы па экспартных кантрактах і прыцягненні сродкаў з замежных крыніц па грантах. За апошнія 20 гадоў у знешнеэканамічнай дзейнасці арганізацый НАН Беларусі дасягнуты істотны прагрэс: з 1997 года экспарт прадукцыі, тавараў, работ і паслуг (уключаючы гранты) вырас больш чым у 10 разоў і дасягнуў у 2022 годзе больш за 60 млн долараў ЗША. Геаграфія экспартных паступленняў НАН Беларусі ахоплівае каля 40 дзяржаў.
Асноўныя напрамкі экспарту Акадэміі – пастаўка высокатэхналагічных тавараў (у тым ліку абсталявання) і выкананне кантрактных навукова-даследчых работ у такіх галінах, як машына- і прыборабудаванне; парашковая металургія; металаапрацоўка; лазерная фізіка; біятэхналогіі; новыя матэрыялы; хімічныя тэхналогіі; інфармацыйныя тэхналогіі. Таксама арганізацыі НАН Беларусі ажыццяўляюць падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі (у тым ліку на англійскай мове) па шырокім спектры спецыяльнасцей для замежных навуковых і адукацыйных устаноў.

Міжнародныя навуковыя мерапрыемствы

З мэтай пашырэння экспарту навукаёмістай прадукцыі НАН Беларусі прымае актыўны ўдзел у міжнародных выставачных мерапрыемствах, у рамках якіх акадэмічныя распрацоўкі адзначаны шматлікімі прэстыжнымі ўзнагародамі.
Штогод арганізацыі НАН Беларусі праводзяць каля 70 міжнародных навуковых мерапрыемстваў (сімпозіумаў, канферэнцый, семінараў) у розных галінах навукі па актуальных праблемах навуковага і інавацыйнага развіцця.