Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Члены-карэспандэнты

Членамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйнога навуковага значэння. Званне члена-карэспандэнта прысвойваецца па выніках выбароў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Неабходнай умовай прысваення акадэмічных вучоных званняў з'яўляецца наяўнасць вучонай ступені доктара навук. Членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у тым ліку якія маюць гэта званне пенсіянерам, назначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічнае вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.

Члены-карэспандэнты з'яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на падставе асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны член-карэспандэнт карыстаецца правам вырашальнага голасу на агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з'яўляецца.

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі

АЗАРАНКА Уладзімір Вітальевіч, тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі
АЛЕЙНІКАВА Вольга Вітальеўна, дзіцячая гематалогія
АРЦЕМ’ЕЎ Валянцін Міхайлавіч, робататэхніка і гнуткія аўтаматызаваныя вытворчасці
АСТАШЫНСКІ Валянцін Міронавіч, энергетычныя працэсы і тэхналогіі
БАБКОЎ Уладзімір Андрэевіч, гісторыя
БАГДАСАРАЎ Максім Альбертавіч, геалогія
БАГІНСКІ Уладзімір Феліксавіч, лесазнаўства
БАРАНАЎ Алег Юр’евіч, генетыка лясных культур
БЕЛАВУС Анатоль Іванавіч, мікраэлектроніка
БУЛГАК Аляксандр Рыгоравіч, неадкладная кардыялогія
БУЛЫКА Аляксандр Мікалаевіч, мовазнаўства
ВАДАП’ЯНАЎ Павел Аляксандравіч, філасофія
ВАРАБЕЙ Аляксандр Уладзіміравіч, лазерная медыцына
ВАСІЛЕВІЧ Рыгор Аляксеевіч, права
ВАСІЛЕНКА Зоя Васільеўна, працэсы і агрэгаты харчовай прамысловасці
ВІСМОНТ Францішак Іванавіч, агульная паталогія
ГАНУШ Генадзій Іосіфавіч, эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплекса
ГАНЧАРЭНКА Рыгор Рыгоравіч, генетыка лясных культур
ГАРОХАВІК Валянцін Вікенцьевіч, матэматычны аналіз, у тым ліку тэорыя аптымізацыі
ГЕРАСІМЕНКА Міхаіл Аляксандравіч, дзіцячая траўматалогія
ГРЫГОР’ЕЎ Андрэй Якаўлевіч, трэнне і знос у машынах
ГРЫНЧУК Павел Сямёнавіч, энергаэфектыўныя тэхналогіі
ГУБКІН Сяргей Уладзіміравіч, клінічная фізіялогія
ГУРСКІ Леанід Ільіч, фізіка цвёрдага цела
ГУРЭВІЧ Генадзь Львовіч, фтызіяпульманалогія
ДАВЫДЗЕНКА Алег Георгіевіч, генетыка і селекцыя сельскагаспадарчых культур
ДАНІЛАЎ Аляксандр Мікалаевіч, сацыялогія
ДЗЕМІДЧЫК Вадзім Віктаравіч, клеткавая біялогія раслін
ДУБАВЕЦ Надзея Іванаўна, генетыка
ЕМЯЛЬЯНАЎ Віктар Андрэевіч, матэрыялазнаўства ў мікраэлектроніцы
ЖАБІНСКІ Уладзімір Мікалаевіч, біяарганічнай хімія
ЗАЛЕСКІ Аляксандр Яфімавіч, алгебра, геаметрыя
ЗІНЧАНКА Анатоль Іванавіч, мікрабіялогія і біятэхналогія
ІВАНЕЦ Андрэй Іванавіч, калоідная хімія
ІВУЦЬ Раман Баляслававіч, эканоміка
КАБАШНІКАВА Людміла Фёдараўна, біяфізіка
КАВАЛЕЎ Міхаіл Якаўлевіч, інфармацыйныя тэхналогіі
КАЗАКЕВІЧ Пётр Пятровіч, тэхналогія і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі
КАЗАРАВЕЦ Мікалай Уладзіміравіч, развядзенне, селекцыя, генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчай жывёлы
КАЛІНІЧЭНКА Алена Мікалаеўна, арганічная хімія
КАРПАЎ Ігар Аляксандравіч, клінічная вірусалогія
КАСТРАМІЦКІ Сяргей Міхайлавіч, радыёфізіка
КРАСНЕЎСКІ Леанід Рыгоравіч, машынабудаванне
КУДЗЕЛЬСКІ Анатолій Віктаравіч, геалогія, геаграфія
КУЛЯШОЎ Мікалай Васільевіч, лазерная фізіка
ЛАЎШУК Сцяпан Сцяпанавіч, ббеларускае літаратуразнаўства, беларускае мовазнаўства
ЛЕМЕШ Валерый Мітрафанавіч, паталогія, анкалогія і марфалогія жывёлы
ЛІХАЦЭВІЧ Анатоль Паўлавіч, экалогія
МАГІЛЕЎЦАЎ Дзмітрый Сяргеевіч, квантавая оптыка

МАЙСЯЁНАК Андрэй Георгіевіч, біяхімія
МАЛЯРЭВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, прыборабудаванне
МАРЗАЛЮК Ігар Аляксандравіч, археалогія
МАТУС Пётр Паўлавіч, вылічальная матэматыка
МІХАЙЛОПУЛА Ігар Аляксандравіч, арганічная і біяарганічная хімія
МЯСНІКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч, эканоміка
ПАДУТАЎ Уладзімір Яўгеньевіч, генетыка
ПАКЛОНСКІ Мікалай Аляксандравіч, матэматычнае і камп'ютарнае мадэляванне
ПАНЦЯЛЕЕНКА Фёдар Іванавіч, парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы
ПАЎЛЮКЕВІЧ Мікалай Уладзіміравіч, цеплафізіка
ПІЛІПЕНКА Уладзімір Аляксандравіч, фізіка цвёрдага цела
ПІЛІПУК Андрэй Уладзіміравіч, эканоміка і кіраванне ў апк
ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч, механіка металапалімерных сістэм
ПРАКАПЧУК Мікалай Раманавіч, высокамалекулярныя злучэнні
ПРОХАРАЎ Валерый Мікалаевіч, фізіялогія раслін
РАГАЧОЎ Аляксандр Аляксандравіч, хімія цвёрдага цела
РАГАЧОЎ Аляксандр Уладзіміравіч, фізічная хімія
РАМАНЮК Фёдар Аляксеевіч, энергетыка
РАХМАНАЎ Сяргей Кімавіч, хімія цвёрдага цела
РУБАНІК Васілій Васільевіч, тэхнічная акустыка
РУБНІКОВІЧ Сяргей Пятровіч, клеткавыя тэхналогіі ў стаматалогіі
РУПАСАВА Жанна Аляксандраўна, фізіялогія раслін
САЛТАНАЎ Уладзімір Усеваладавіч, фізіялогія
САЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч, генетыка
СВІРЫДАЎ Дзмітрый Вадзімавіч, неарганічная хімія
СЕМЧАНКА Ігар Валянцінавіч, оптыка
СЕРДЗЮКОЎ Анатолій Мікалаевіч, тэарэтычная фізіка
СКАКУН Аляксей Сцяпанавіч, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (аграпрамысловы комплекс)
СЛАБАЖАНІНА Кацярына Іванаўна, фотабіялогія
СМЫЧНІК Анатолій Данілавіч, распрацоўка і абагачэнне карысных выкапняў
СНЯЖЫЦКІ Віктар Аляксандравіч, тэрапія
СЯМЕНЧАНКА Віталій Паўлавіч, гідрабіялогія
ТАРАНУХА Рыгор Іванавіч, селекцыя і насенняводства
ТАРАСЕНКА Мікалай Уладзіміравіч, лазерныя тэхналогіі
ТОРЧЫК Уладзімір Іванавіч, экалогія раслін
ТУЗІКАЎ Аляксандр Васільевіч, інфарматыка ў медыцыне і біялогіі
УРБАН Эрома Пятровіч, селекцыя і насенняводства сельскагаспадарчых раслін
УСАНАЎ Сяргей Аляксандравіч, біяарганічная хімія
ФЕДАСЮК Валерый Міхайлавіч, фізіка і тэхніка магнітных матэрыялаў
ЦІМОШАНКА Уладзімір Мікалаевіч, прамысловыя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі
ЦІТОК Уладзімір Уладзіміравіч, фізіялогія і біяхімія раслін
ЦІХАМІРАЎ Сяргей Аляксандравіч, спектраскапія
ЦІХІНЯ Валерый Гур’евіч, права
ШАЛЫГА Мікалай Уладзіміравіч, біяфізіка
ШАЙКО Руслан Іванавіч, селекцыя і развядзенне сельскагаспадарчых жывёл
ШАНЬКО Юрый Георгіевіч, хірургія
ШАРШУНОЎ Вячаслаў Аляксеевіч, тэхналогія і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі
ШАЎЧУК Вячаслаў Уладзіміравіч, калоідная хімія
ШЭЛЕГ Валерый Канстанцінавіч, тэхналогіі машынабудавання

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі маюць права:

  • называцца членамі-карэспандэнтамі без указання прыналежнасці да Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • на прадастаўленне ім акадэміяй навук умоў у адной з яе арганізацый, неабходных для правядзення асабіста ажыццяўляемых або арганізуемых імі навуковых прац, адобраных аддзяленнем Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць;
  • уносіць на разгляд Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, навуковыя і навукова-арганізацыйныя пытанні, а таксама праз Прэзідыум Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук накіроўваць такія пытанні на абмеркаванне Агульнага сходу НАН Беларусі або агульнага сходу аддзялення Акадэміі навук і атрымліваць адказы на іх;
  • прымаць удзел з правам дарадчага голасу ў пасяджэннях Прэзідыума і Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, бюро аддзялення Акадэміі навук і ў агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны не ўваходзяць; удзельнічаць у пасяджэннях органаў кіравання Акадэміі навук пры абмеркаванні ўнесеных імі на разгляд пытанняў або абмеркаванні іх дзейнасці;
  • удзельнічаць у агульнаакадэмічных навуковых і навукова-арганізацыйных мерапрыемствах; атрымліваць асобнік штогадовай справаздачы і іншую інфармацыю аб дзейнасці НАН Беларусі, яе аддзяленняў, філіялаў, навуковых арганізацый і іншых юрыдычных асоб, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Акадэміі навук, знаёміцца з адпаведнымі афіцыйнымі дакументамі ў парадку, устаноўленым Прэзідыумам Акадэміі навук;
  • на падставе асабістай заявы добраахвотна складаць з сябе паўнамоцтвы члена Акадэміі навук і выходзіць з яе складу.

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі абавязаныя:

  • выконваць Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • узбагачаць навуку новымі дасягненнямі шляхам асабіста ажыццяўляемых навуковых даследаванняў, арганізацыі калектыўнай распрацоўкі навуковых праблем і навуковага кіраўніцтва гэтай распрацоўкай;
  • актыўна ўдзельнічаць у інавацыйнай дзейнасці, стварэнні, абароне і уцягвання ў грамадзянскі абарот аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у выкананні задач, якія ўскладзены на Акадэмію навук, і рэалізацыі асноўных напрамкаў яе дзейнасці;
  • актыўна садзейнічаць рэалізацыі і прапагандзе дасягненняў навукі, забяспечваць падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі навуковых работнікаў і спецыялістаў, развіваць міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва;
  • выконваць даручэнні Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук і бюро аддзяленняў Акадэміі навук, у склад якіх яны ўваходзяць;
  • удзельнічаць у рабоце Агульнага сходу НАН Беларусі і агульных сходаў адпаведных аддзяленняў Акадэміі навук і ў іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца па рашэнні органаў кіравання Акадэміі навук;
  • штогод прадстаўляць у аддзяленне Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, пісьмовую справаздачу аб сваёй навуковай і навукова-арганізацыйнай дзейнасці, садзейнічаць выпуску навуковых выданняў Акадэміі навук.