Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падпарадкавана 108 арганізацый рознай арганізацыйна-прававой формы, з іх: 6 дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца некамерцыйнымі арганізацыямі, 46 устаноў, 50 унітарных прадпрыемствы, заснаваных на праве гаспадарчага вядзення (з іх 5 навукова-практычных цэнтраў аграрнага профілю), 3 адкрытых акцыянерных таварыства, 2 унітарных прадпрыемствы, заснаваных на праве аператыўнага вядзення (казённыя прадпрыемствы), Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.