Акадэмік-сакратар
член-карэспандэнт Алег Юр'евіч Баранаў
(017) 318-03-79
Намеснік акадэміка-сакратара
к.б.н. Валянціна Вацлаваўна РАССАДЗІНА
(017) 379-14-01
Вучоны сакратар
к.б.н., дацэнт Жанна Міхайлаўна АНІСАВА
(017) 353-28-21
Спецыяліст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі
Наталля Аляксееўна МЯЦЕЖ
(017) 343-28-19
пр. Незалежнасці, 66, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Электронны адрас:biology@presidium.bas-net.by
Факс:(017) 353-28-21
Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі створана ў 1947 г. Аддзяленне структурна складаецца з двух аб’яднанняў: ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах”, якое ўключае Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча, Цэнтральны батанічны сад, Інстытут лесу з Дзвінскай, Жорнаўскай, Каранёўскай эксперыментальнымі ляснымі базамі; і ДНВА “Хімічны сінтэз і біятэхналогіі”, якое ўключае Інстытут мікрабіялогіі, Інстытут генетыкі і цыталогіі, Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі, Бабруйскі завод біятэхналогій.
Аддзяленне ажыццяўляе шматпланавую навукова-арганізацыйную дзейнасць, накіраваную на каардынацыю і вырашэнне актуальных фундаментальных і прыкладных задач у галіне біялагічных навук.
У арганізацыях Аддзялення працуе каля 1800 чалавек, з іх больш за 620 даследчыкаў, у тым ліку 34 дактароў і 200 кандыдатаў навук.
У Аддзяленні налічваецца 9 акадэмікаў – Валатоўскі І.Дз., Кільчэўскі А.У., Каламiец Э.I., Ламан М.А., Лабанок А.Г., Нікіфараў М.Я., Рашэтнікаў В.Н., Усеня У.У., Чаранкевіч С.Н. і 18 членаў-карэспандэнтаў – Багінскі В.Ф., Баранаў А.Ю., Ганчарэнка Г.Г., Давыдзенка В.Г., Дзямiдчык В.В., Дубавец Н.І., Зінчанка А.І., Кабашнікава Л.Ф., Падутаў У.Е., Прохараў В.М., Рупасава Ж.А., Саўчанка В.К., Сяменчанка В.П., Слабажанiна К.І., Ціток У.У., Торчык У.І., Шалыга Н.В., Шэйка Р.I.