Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі

Кіраўніцтва і апарат аддзялення

Акадэмік-сакратар
д.ф-м.н. Аляксей Валянцінавіч Труханаў
  (017) 373-03-71

Намеснік акадэміка-сакратара
д.г.-м.н. Уладзімір Георгіевіч ЛЕВАШКЕВІЧ
  (017) 355-18-20

Вучоны сакратар
к.х.н. Кацярына Францаўна АСТРОЎСКАЯ
  (017) 378-18-24

Спецыяліст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі
Таццяна Мікалаеўна БУНДЭЛЕВА
  (017) 373-03-71

пр. Незалежнасці, 66, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Электронны адрас: chemistry@presidium.bas-net.by
Факс:(017) 373-03-71

Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі (у 1963-2003 гг. Аддзяленне хімічных і геалагічных навук, Аддзяленне хімічных навук і навук аб Зямлі) створана ў 1963 годзе, выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках у розных галінах хімічных навук і навук аб Зямлі.

За Аддзяленнем замацаваны наступныя асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • арганічны сінтэз функцыянальна замешчаных гетэрацыклічных, араматычных і аліфатычных злучэнняў
  • фізічная хімія іонаабменных і экстракцыйных працэсаў;
  • хімія і фізічная хімія палімераў спецыяльнага прызначэння;
  • даследаванне паверхневых з’яў у дысперсных сістэмах;
  • даследаванне структуры і функцый найважнейшых біяпалімераў і нізкамалекулярных біярэгулятараў;
  • распрацоўка, стварэнне і доследна-прамысловы выпуск імунахімічных і малекулярна-біялагічных набораў рэактываў для медыцынскай і ветэрынарнай дыягностыкі;
  • распрацоўка і вытворчасць фармацэўтычных субстанцый і гатовых лекавых форм;
  • стварэнне новых хімічна актыўных сістэм і прылад для тэхналагічных і экалагічных патрэб (падрыхтоўка і ачыстка вады, паветра, абарона ад карозіі і інш.);
  • стварэнне сродкаў абароны і стымулявання росту раслін;
  • комплексная перапрацоўка хлорутрымліваючых солей і адходаў іх вытворчасці;
  • распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на прыродныя комплексы, рэгіянальная геалогія, комплекснае выкарыстанне карысных выкапняў, тэхналогіі перапрацоўкі цвёрдых гаручых выкапняў (торф, сапрапель, вугаль, гаручыя сланцы).

У склад аддзялення ўваходзяць: дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне, 5 дзяржаўных навуковых устаноў, 2 дзяржаўныя ўстановы, рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства і ўнітарнае прадпрыемства.

У аддзяленні налічваецца 16 акадэмікаў і 17 членаў-карэспандэнтаў, у замацаваных за аддзяленнем арганізацыях працуе не менш за 1000 чалавек, у тым ліку больш за 500 даследчыкаў, 43 доктары і 177 кандыдатаў навук.

Замацаваныя арганізацыі

...