Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі

Кіраўніцтва і апарат аддзялення

Акадэмік-сакратар
доктар эканамічных навук Аляксандр Генадзевіч Шумілін
  (017) 378-28-45

Намеснік акадэміка-сакратара
член-карэспандэнт Сяргей Аляксандравіч ЦІХАМІРАЎ
  (017) 374-14-55

Вучоны сакратар
к.ф.-м.н. Ірына Іванаўна ФІЛАТАВА
  (017) 272-25-66

Вядучы спецыяліст
Наталля Міхайлаўна СМОЛЬСКАЯ
  (017) 325-83-76

пр. Незалежнасці, 66, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Электронны адрас:physics@presidium.bas-net.by
Факс:(017) 325-83-76

Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі створана ў 1963 годзе (да 1987 гада – Аддзяленне фізіка-матэматычных навук), выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках, распрацаваных з улікам тэндэнцый развіцця сусветнай навукі, наяўнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу і патрэб народнай гаспадаркі краіны.

За Аддзяленнем замацаваны наступныя асноўныя напрамкі дзейнасці:

  1. Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні:
    • лазерная фізіка, нелінейная і квантавая оптыка, фатоніка атамна-малекулярных сістэм, уключаючы нанаструктуры і метаматэрыялы, метралагічнае забеспячэнне лазерна-аптычнай тэхнікі, фізіка плазмы, мікра-, опта- і нанаэлектроніка, фізіка элементарных часціц і фундаментальных узаемадзеянняў;
    • алгебра, геаметрыя і тэорыя лікаў, дыферэнцыяльныя ўраўненні і працэсы кіравання, функцыянальны аналіз, вылічальная і дыскрэтная матэматыка, імавернасна-статыстычны аналіз і тэорыя выпадковых працэсаў;
    • матэматычная кібернетыка, камп’ютарнае мадэляванне, апрацоўка малюнкаў і маўленчых сігналаў, cуперкамп’ютарныя і грыд тэхналогіі, біяінфарматыка і медыцынская інфарматыка, геаінфармацыйныя сістэмы і інфармацыйна-касмічныя тэхналогіі, лічбавая картаграфія.
  2. Распрацоўка і стварэнне тэхнічных сродкаў і прылад, апаратна-праграмных комплексаў і тэхналогій у галінах:
    • лазерна-аптычнай тэхнікі, фотатэрапіі, аптычнай дыягностыкі, паўправадніковых гетэраструктур, сонечных элементаў, святлодыёднай асвятляльнай апаратуры, ЗВЧ оптаэлектронікі, тэхнікі спецыяльнага прызначэння;
    • сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і геаінфармацыйных сістэм, тэлемедыцыны, суперкамп’ютараў, інтэграваных сістэм і інфармацыйных тэхналогій падтрымкі жыццёвага цыкла вырабаў, аўтаматызаванага праектавання, бібліятэчных сістэм, робататэхнікі, RFID-тэхналогій.
    • Навукова-метадычнае забеспячэнне развіцця працэсаў інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Каардынацыя касмічных даследаванняў і распрацовак у краіне. Каардынацыя работ па мадэрнізацыі сістэмы электраасвятлення Рэспублікі Беларусь на аснове прымянення энергаэфектыўных крыніц святла. Метадычнае забеспячэнне стварэння і функцыянавання інфармацыйных рэсурсаў аб таварах (прадукцыі), іх аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, а таксама забеспячэнні электроннага дакументаабароту ў тавараправодных сетках Рэспублікі Беларусь.
  3. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне сучаснай матэматыкі, фізікі і інфарматыкі для Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час у склад Аддзялення ўваходзяць дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне, тры дзяржаўныя навуковыя ўстановы, два навукова-інжынерных і адно навукова-вытворчае рэспубліканскія прадпрыемствы. Аддзяленне аб’ядноўвае 21 акадэмік і 23 члены-карэспандэнты. У арганізацыях Аддзялення працуюць каля 1310 чалавек, у тым ліку 860 даследчыкаў. Сярод іх – 82 дактары навук і 212 кандыдатаў навук.

Замацаваныя арганізацыі

...