Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў

Кіраўніцтва і апарат аддзялення

Акадэмік-сакратар
акадэмік Аляксандр Аляксандравіч КАВАЛЕНЯ
  (017) 379-07-74

Намеснік акадэміка-сакратара
к.філас.н. Васілій Іванавіч ЛЯЎКОВІЧ
  (017) 374-28-18

Вучоны сакратар
Юшкевіч Вольга Сяргееўна кандыдат філалагічных навук (к.ф.н.)
  (017) 352-28-23

пр. Незалежнасці, 66, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Электронны адрас:humanity@presidium.bas-net.by
Факс:(017) 379-07-74

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, створанае ў 1936 годзе як Аддзяленне грамадскіх навук Акадэміі навук БССР, выконвае і каардынуе комплекс навуковых даследаванняў у розных галінах сацыяльных і гуманітарных навук.

Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаванняў арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, з’яўляюцца:

механізмы фарміравання і функцыянавання інавацыйнага, устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, сацыяльныя і палітычныя працэсы ў сучасным беларускім грамадстве, тэарэтычныя праблемы развіцця культуры, філасофска-светапоглядныя перадумовы сацыяльнага прагрэсу, гісторыя фарміравання беларускай нацыі, развіцця і ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, даследаванне беларускай мовы і літаратуры на розных этапах іх развіцця.

У склад Аддзялення ўваходзяць 5 дзяржаўных навуковых устаноў: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, інстытуты філасофіі, эканомікі, сацыялогіі, гісторыі; а таксама Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, РУП “Выдавецкі дом “Беларуская навука”, Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі і КРУП “Акадэмічная кніга”.

У Аддзяленні налічваецца 8 акадэмікаў і 14 членаў-карэспандэнтаў, па стане на 1 студзеня 2019 года ў замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала звыш 900 чалавек, у тым ліку 572 даследчыкі, 52 дактары і 209 кандыдатаў навук.

Замацаваныя арганізацыі

  1. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
  2. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
  3. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
  4. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
  5. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
  6. Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
  7. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецкі дом «Беларуская навука»
  8. Кнігагандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Акадэмічная кніга»
  9. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»