Анатолій Максімавіч Русецкі (н. 14.02.1951, г. Барысаў Мінскай вобласці), вучоны ў галіне электроннай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2004).
— Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1973). З 1973 г. канструктар, вядучы канструктар Спецыялізаванага канструктарскага тэхналагічнага бюро з доследнай вытворчасцю Інстытута фізікі АН БССР, з 1977 г. вядучы інжынер Мінскага філіяла Маскоўскага канструктарска-тэхналагічнага бюро, затым вядучы канструктар Асобага канструктарскага бюро "Імпульс" Міністэрства радыёпрамысловасці СССР.
— З 1981 г. вядучы інжынер, начальнік сектара Канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання НВА "Планар", галоўны інжынер, дырэктар завода "Электронмаш" пры КБТЭМ НВА "Планар", прэзідэнт дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна дакладнага машынабудавання "Планар" - дырэктар завода "Электронмаш".
— З 1997 г. намеснік, з 2002 г. першы намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
— У 2002 - 2003 гг. Старшыня Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
— У 2003 - 2009 гг. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
— З снежня 2009 г. дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
— З снежня 2010 г. па кастрычнік 2012 г. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член Урада Рэспублікі Беларусь.
— З кастрыніка 2012 г. намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш за 70 навуковых прац, 12 аўтарскіх пасведчанняў.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 1996 г.
Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.