Маргарыта Алегаўна Досіна (06.07.1985, г. Магілёў), біёлаг, кандыдат біялагічных навук (2015).
Навуковыя працы прысвечаны даследаванню ў галіне касмічнай фізіялогіі, паталагічнай фізіялогіі, клетачнай біялогіі і эксперыментальнай анкалогіі. Асноўным напрамкам навуковай дзейнасці М.А. Досінай з’яўляецца аналіз жыццяздольнасці і заканамернасцей развіцця міжклетачных узаемадзеянняў, працэсаў праліферацыі нармальных і паталагічна трансфармаваных клетак пры ўздзеянні хімічных і фізічных фактараў.
Аўтар больш за 110 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 2 патэнтаў.
Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2016), лаўрэат конкурсу «100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2018).