Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Крукоўская Вольга Юр’еўна

КРУКОЎСКАЯ Вольга Юр’еўна

Вольга Юр’еўна Крукоўская (24.02.1988, г. Мінск), геаэколаг, кандыдат геаграфічных навук (2015).

Навуковыя працы прысвечаны даследаванню аховы атмасфернага паветра і эканомікі прыродакарыстання, забруджванню навакольнага асяроддзя на ўрбанізаваных тэрыторыях.

Асноўным напрамкам навуковай дзейнасці В.Ю. Крукоўскай з’яўляецца вывучэнне крыніц паступлення забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў выніку антрапагенных працэсаў з выкарыстаннем натурных даследаванняў, мадэлявання і дадзеных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Займаецца таксама распрацоўкай метадаў прагназавання выкідаў забруджвальных рэчываў, пытаннем прымянення найлепшых даступных тэхналогій, эканамічна абгрунтаваных мер па зніжэннні выкідаў. Распрацоўвае падыходы да картаграфавання выкідаў забруджвальных рэчываў высокага прасторавага і часавага дзеяння. З 2010 г. з’яўляецца сааўтарам нацыянальнай інвентарызацыі выкідаў забруджвальных рэчываў у рамках абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па Канвенцыі аб трансгранічным забруджванні паветра на вялікія адлегласці.

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, раздзелаў у даведачных выданнях.

Член Еўрапейскага саюза навук аб Зямлі.

Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам (2013) і таленавітым маладым вучоным (2018).

Асноўныя працы:

  1. Какарека, С. В. Оценка выбросов загрязняющих веществ от дорожных передвижных источников с использованием модели COPERT IV / С. В. Какарека, О. Ю. Круковская // Сборник науч. трудов «Охрана атмосферного воздуха. Атмосфера» / ОАО «НИИ Атмосфера»; под. ред. А.Ю. Недре. – Санкт-Петербург, 2013. – Вып.1 – С. 35–41.
  2. Какарека, С. В. Особенности распределения содержания диоксида азота в атмосферном воздухе улично-дорожной сети г.Минска / С. В. Какарека, О. Ю Круковская // Доклады Национальной академии наук Беларуси. – 2014. – №4. – С.96–101.
  3. Какарека С. В., Кухарчик Т. И. , Круковская О.Ю. Снижение непреднамеренных выбросов стойких органических загрязнителей: наилучшие доступные технические методы / Государственное научное учреждение «Институт природопользования Национальной академии наук Беларуси». – Мн.: СтройМедиаПроект, 2014. – 164 с.
  4. Particle emissions in Belarus and Nordic Countries. Emission inventories and integrated assessment modelling of black carbon and PM2.5 / S. Kakareka, H. Malchykhina O. Krukowskaya et. al. – Copenhagen: Nordisk Ministerråd, 2018 , p. 111.– TemaNord 2018:544 Rosendahls.
  5. Belarusian emission inventory data. Informative Inventory Report to CLRTAP/EMEP 2019. 88 р.