Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Кучвальский М.В.

КУЧВАЛЬСКІ Максім Уладзіміравіч

Максім Уладзіміравіч Кучвальскі (н. 07.02.1996, г.п. Акцябрскі, Гомельская вобласць), біёлаг. Кандыдат біялагічных навук (2024 г.).

Навуковыя працы прысвечаны біялагічным уласцівасцям мікабактэрый туберкулёзу з дэфектнай клеткавай сценкай. Выявіў, што мікабактэрыі туберкулёзу пры стрэсавых уздзеяннях трансфармуюцца ў ахоўныя формы, якія аднаўляюць жыццяздольнасць у выглядзе формаў з дэфектнай клеткавай сценкай на адмысловых пажыўных асяроддзях. Працы закранаюць пытанні выяўлення некіслотаўстойлівых формаў мікабактэрый, біябяспекі жывёлагадоўчай прадукцыі, сувязь туберкулезнай інфекцыі з анкагенезам, спангіморфнымі паразамі мозгу, хваробамі сардэчна-судзінкавай сістэмы.

Асноўныя працы:

  1. Вылучэнне мікабактэрый туберкулёзу з дэфектнай клеткавай сценкай з сываратак лейкозных кароў / А.М. Барсынбаева, Э.Я. Башэнава, К.А. Тургенбаеў, С.Б. Маманава, А.С. Карабасава, А.П. Лысенка, М.У. Кучвальскі, А.А. Туганбай // Навука і адукацыя (Навукова-практычны часопіс Заходне-Казахстанскага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта імя Жангір хана). - 2023. - № 2-2 (71). – С. 21–31.
  2. Кантамінацыя эмбрыянальных бычыных сываратак трансфармаванымі мікабактэрыямі туберкулёзу / А.П. Лысенка, М.У. Кучвальскі, А.М. Прытычэнка, А.Л. Краснікава, Н.Ю. Анікевіч // Экалогія і жывёльны свет. – 2022. – № 2. – С. 59–69.
  3. Латэнтная туберкулёзная інфекцыя ў буйной рагатай жывёлы / А.П. Лысенка, А.Э. Высоцкі, А.М. Прытычэнка, М.У. Кучвальскі, Л.І. Якабсон, А.Л. Краснікава // Эпізааталогія, імунабіялогія, фармакалогія, санітарыя. – 2022. – № 1. – С. 11–21.
  4. Тэст-сістэма для выяўлення ДНК тыповых і трансфармаваных мікабактэрый туберкулёзу метадам палімеразнай ланцужной рэакцыі ў рэжыме рэальнага часу PCR-RT MOLO-tub: ТУ BY 600049853.150-2022: ув. РБ 11.07.2022 / А.П. Лысенка, М.У. Кучвальскі, А.Л. Краснікава, А.М. Прытычэнка, Л.І. Якабсон. - Мінск: Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі ім. С.М. Вышалескага, 2022. - 13 с.
  5. Трансплацентарная перадача туберкулёзнай інфекцыі ў кароў, заражаных Mycobacterium bovis / А.П. Лысенка, М.У. Кучвальскі, А.Э. Высоцкі, А.М. Прытычэнка, А.Л. Краснікава, Л.І. Якабсон // Эпізааталогія, імунабіялогія, фармакалогія, санітарыя. – 2021. – № 2. – С. 18–25.
  6. Мікабактэрыі туберкулёзу пры тэрмічным уздзеянні ўтвараюць ахоўныя формы, якія праходзяць праз ультрафільтры і аднаўляюць жыццяздольнасць у выглядзе CWD формаў / А.П. Лысенка [і інш.] // Эпізааталогія, імунабіялогія, фармакалогія, санітарыя. – 2019. – № 1. – С. 33–45.
  7. Мікабактэрыі туберкулёзу пры тэрмічным уздзеянні ўтвараюць ахоўныя формы, якія праходзяць праз ультрафільтры і аднаўляюць жыццяздольнасць у выглядзе CWD формаў / А.П. Лысенка, М.У. Кучвальскі, У.В. Уласенка, А.Л. Краснікава, А.М. Прытычэнка // Эпізааталогія, імунабіялогія, фармакалогія, санітарыя. – 2019. – Т. 1. – № 1. – С. 33–45.