Людміла Мікалаеўна Сакалоўская (28.12.1987), спецыяльнасць – тэхналогія мясных, малочных, рыбных прадуктаў і халадзільных вытворчасцей, кандыдат тэхнічных навук (2018), дацэнт (2019).
Асноўным напрамкам навуковай дзейнасці з’яўляецца рацыянальная перапрацоўка малочнай сыравіны з выкарыстаннем мембранавых метадаў і ферментатыўнага гідролізу лактозы, вывучэнне комплекснага выкарыстання пабочных прадуктаў перапрацоўкі малака; займаецца даследаваннямі ў галіне вытворчасці кансерваваных малочных прадуктаў з высокімі спажывецкімі і функцыянальнымі якасцямі. Удзельнічае ў распрацоўцы інавацыйных тэхналогій функцыянальных і спецыялізаваных малочных прадуктаў. Асноўныя вынікі навукова-даследчай работы дасягнуты ў галіне распрацоўкі рэсурсаэфектыўнай тэхналогіі вытворчасці інавацыйных згушчаных малочных прадуктаў з паніжанай колькасцю дыцукрыдаў на аснове малочнай сыроваткі з высокай здольнасцю да захоўвання і біялагічнай каштоўнасцю, прызначаных для ўжывання людзьмі з частковай непераноснасцю лактозы.
Аўтар 35 навуковых прац, у тым ліку 1 патэнта і 1 заяўкі на патэнт.
Пераможца конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ў намінацыі «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць» (2018) і «100 ідэй для СНД» (г. Баку) у намінацыі «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць» (2019).