Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЮРЭЦКІ Станіслаў Сцяпанавіч

ЮРЭЦКІ Станіслаў Сцяпанавіч

Станіслаў Сцяпанавіч Юрэцкі (25.12.1989, г. Маладзечна, Мінская вобласць), археолаг і гісторык, кандыдат гістарычных навук (2018).

Навуковыя працы прысвечаны археалогіі каменнага і бронзавага вякоў, развіццю чалавечых супольнасцей у эпоху неаліту на тэрыторыі Паўночна-Заходняй Беларусі, а таксама гісторыі навукі. Палявыя археалагічныя даследаванні праводзяцца па планавай навуковай тэматыцы на тэрыторыі Беларускага Панямоння і Павілля, а таксама згодна з ажыццяўленнем мер па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь (археалагічны нагляд за выкананнем земляных работ, выратавальныя археалагічныя раскопкі).

Асноўныя працы

  1. Юрэцкі, С. С. Кераміка прыпяцка-нёманскай і нёманскай культур Беларускага Панямоння : гісторыя даследаванняў і стан вывучэння / С. С. Юрэцкі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі = Materials on the archaeology of Belarus : [навук. зб.] / Ін-т гісторыі НАН Беларусі. – Мінск, 2015. – Вып. 26 : Вынікі даследаванняў першабытных і сярэдневяковых помнікаў на тэрыторыі Беларусі : (да 120-годдзя з дня нарадж. А. М. Ляўданскага) / [уклад.: В. М. Ляўко и др. ; навук. рэд. В. М. Ляўко]. – С. 162–169.
  2. Юрэцкі, С. С. Новы культурны кампанент у лясным неаліце Беларускага Панямоння / С. С. Юрэцкі // Гістарычна-археалагічны зборнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. – Мінск, 2016. – Вып. 31 / [рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.) і інш.]. – С. 199–203.
  3. Юрэцкі, С. С. Месца супольнасцей эпохі неаліту Беларускага Панямоння ў сістэме культурных сувязей / С. С. Юрэцкі // Весн. Брэсц. ун-та. Сер. 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. – 2016. – № 1. – С. 91–96.
  4. Юрэцкі, С. С. Да вывучэння керамікі прыпяцка-нёманскай і нёманскай культур на тэрыторыі Беларускага Панямоння / С.С. Юрэцкі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі = Materials on the archaeology of Belarus : [навук. зб.] / Ін-т гісторыі НАН Беларусі. – Мінск, 2017. – Вып. 28 : Вынікі даследаванняў першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі : (памяці Таццяны Мікалаеўны Каробушкінай) / [уклад.: В. М. Ляўко і інш. ; навук. рэд. В. М. Ляўко]. – С. 138–147.
  5. Юрэцкі, С. С. Аб змене ў інтэрпрэтацыі пахавальных комплексаў і асобных матэрыялаў паселішча Дакудава 5 (Лідскі раён, рака Нёман) / В. Л. Лакіза, С. С. Юрэцкі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі / навук. рэд. В. І. Кошман. – Мінск, 2018. – Вып. 29: Даследаванні пахавальных і пасяленчых помнікаў эпохі сярэдневякоўя і Новага часу на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін. – С. 12–18.