Статус Акадэміі навук вызначаецца Законам Рэспублікі Беларусь " Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншымі заканадаўчымі актамі.
Акадэмія навук з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе арганізацыю і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, што выконваюцца ўсімі суб'ектамі навуковай дзейнасці, правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, распрацовак, арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне правядзення дзяржаўнай навуковай экспертызы, выступае ў якасці галаўной арганізацыі рэспублікі па навукова-метадычным забеспячэнні развіцця інфарматызацыі.