Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыяй Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе арганізацыю і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, што выконваюцца ўсімі суб'ектамі навуковай дзейнасці, Правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак, арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне правядзення дзяржаўнай навуковай экспертызы, выступае ў якасці галаўной арганізацыі Рэспублікі па навукова-метадычным забеспячэнні развіцця інфарматызацыі, а таксама выконвае ў межах паўнамоцтваў, устаноўленых заканадаўчымі актамі і Статутам, асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі накіроўвае свой навукова-тэхнічны патэнцыял на рашэнне найбольш важных агульнанацыянальных задач у рамках дзяржаўных прыярытэтаў навукова-тэхнічнай і навуковай дзейнасці.