Важнай складовай часткай сістэмы каардынацыі навуковай дзейнасці з'яўляюцца саветы, камісіі і камітэты НАН Беларусі, якія створаны пры Прэзідыуме НАН Беларусі, аддзяленнях і навуковых інстытутах акадэміі, згодна з Палажэннем аб навуковых саветах (камісіях) №36 ад 21.05.2010 і Палажэнню аб парадку стварэння і функцыянавання праблемных саветаў пры аддзяленнях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі №43 ад 09.02.2015. Сумесна з навуковымі саветамі розных узроўняў яны ажыццяўляюць выпрацоўку прапаноў па каардынацыі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў адпаведных галінах навукі па напрамках, якія маюць вызначальнае значэнне для рэалізацыі прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, развіцця навукова-тэхнічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.