Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Прэміі Акадэміі

Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

З мэтай павышэння эфектыўнасці і якасці навукова-даследчых работ, стымулявання творчай актыўнасці вучоных, заахвочвання выдатных навуковых прац і вынаходніцтваў, якія маюць важнае значэнне для навукі і практыкі, а таксама для актывізацыі навуковай працы аспірантаў у 1991-1992 гадах Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняў рашэнне аб заснаванні прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за лепшую навуковую працу, лепшую навуковую працу маладых вучоных і за лепшую студэнцкую навуковую працу. З 1995 года да ўдзелу ў конкурсе запрошаны не толькі вучоныя Акадэміі навук, але і даследчыкі ўсіх навуковых арганізацый і ВНУ Рэспублікі Беларусь. З 2016 года Прэзідыум Акадэміі навук праводзіць работу па ўдасканаленні прэміяльнай сістэмы, аптымізацыі колькасці прэмій за навуковыя дасягненні. У выніку гэтай работы скасаваны намінацыі “за лепшую навуковую працу маладых вучоных” і “за лепшую студэнцкую навуковыю працу”. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Палажэння аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прысуджаецца восем прэмій за лепшую навуковую працу ў галіне фізіка-матэматычных навук, інфармацыйных тэхналогій, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук, хімічных навук і навук аб Зямлі, біялагічных навук, медыцынскіх навук, гуманітарных і сацыяльных навук, аграрных навук (па адной прэміі ў кожнай галіне). Памер адной прэміі складае 35 базавых ставак.

ПАЛАЖЭННЕ
аб прэміях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Зацверджана пастановай Прэзідыума Акадэміі навук Беларусі ад 17.03.1995 № 26 (у рэдакцыі пастаноў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 11.10.2016 № 44, 14.02.2017 № 8, 14.12.2018 № 69, 27.12.2019 № 69)

    ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
  1. Прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – прэміі НАН Беларусі) заснаваны для падтрымкі айчынных вучоных, навуковыя работы якіх атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, аказалі значны ўплыў на выкананне дзяржаўных праграм, спрыялі развіццю інавацыйнай дзейнасці, павышэнню эфектыўнасці эканомікі краіны, забеспячэнню харчовай бяспекі і вырашэнню задач аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, а таксама для заахвочвання творчай актыўнасці і садзейнічання прафесійнаму росту маладых вучоных.
  2. Конкурс работ, вылучаных на атрыманне прэмій НАН Беларусі, праводзіцца кожны год, пачынаючы з 2017 года.
  3. Аб’яву аб чарговым конкурсе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі даводзіць да ведама арганізацый і асоб, пералічаных у пункце 10 дадзенага Палажэння, да 1 сакавіка конкурснага года. Работы, вылучаныя на саісканне прэмій НАН Беларусі, прымаюцца да разгляду Камісіяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прэміях (далей – Камісія па прэміях) да 1 кастрычніка конкурснага года. Рашэнне аб прысуджэнні прэмій НАН Беларусі прымаецца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да 1 снежня конкурснага года на аснове рэкамендацый Камісіі па прэміях.
  4. Асобам, удастоеным прэмій НАН Беларусі, напярэдадні Дня беларускай навукі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца ганаровыя дыпломы лаўрэатаў прэмій НАН Беларусі, падпісаныя Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
  5. ГЛАВА 2. КОЛЬКАСЦЬ I ПАМЕР ПРЭМIЙ НАН БЕЛАРУСІ
  6. Устанаўліваецца восем прэмій НАН Беларусі з наступным размеркаваннем па галінах навукі:
    у галіне фізіка-матэматычных навук (адна прэмія);
    у галіне інфармацыйных тэхналогій (адна прэмія);
    у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (адна прэмія);
    у галіне хімічных навук і навук аб Зямлі (адна прэмія);
    у галіне біялагічных навук (адна прэмія);
    у галіне медыцынскіх навук (адна прэмія);
    у галіне гуманітарных і сацыяльных навук (адна прэмія);
    у галіне аграрных навук (адна прэмія).
  7. Грашовая частка кожнай прэміі НАН Беларусі складае 35 базавых ставак (прымаецца ў разлік памер базавай стаўкі, устаноўлены на дату прыняцця Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рашэння аб прысуджэнні прэмій).
    Пры прысуджэнні прэміі НАН Беларусі калектыву аўтараў грашовая частка прэміі дзеліцца пароўну паміж членамі калектыву.
  8. Выплата грашовай часткі прэмій НАН Беларусі ажыццяўляецца за кошт сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэта на забяспячэнне статутнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
  9. ГЛАВА 3. ПАТРАБАВАННI ДА САІСКАЛЬНІКАЎ ПРЭМІЙ НАН БЕЛАРУСІ
  10. Саіскальнікамі прэмій НАН Беларусі могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь – асобныя вучоныя, або калектывы вучоных-саіскальнікаў прэмій (не больш 3-х чалавек), якія надрукавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў у выглядзе манаграфіі (манаграфій), або цыкла артыкулаў у вядучых навуковых часопісах.
  11. ГЛАВА 4. ПАРАДАК ВЫЛУЧЭННЯ І АФАРМЛЕННЯ РАБОТ НА САІСКАННЕ ПРЭМІЙ НАН БЕЛАРУСІ
  12. Права вылучэння работы на атрыманне прэміі НАН Беларусі маюць акадэмікі і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (па сваёй спецыяльнасці), вучоныя (навукова-тэхнічныя) саветы навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Работа можа быць вылучана вучонымі (навукова-тэхнічнымі) саветамі арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з саветамі іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўстаноў вышэйшай адукацыі (або іх факультэтаў). Пры гэтым адна з арганізацый вызначаецца як галаўная, іншыя – як сумежныя арганізацыі.
  13. Вылучэнне кандыдатур у аўтарскі калектыў з ліку ўсіх выканаўцаў работы адбываецца зыходзячы з ацэнкі творчага ўкладу кожнага з іх.
  14. Пры вылучэнні работы на саісканне прэміі НАН Беларусі ў Камісію па прэміях прадстаўляецца ў адным экземпляры камплект наступных дакументаў, завераных ва ўстаноўленым парадку:
    1. матывіраваная рэкамендацыя асоб ці арганізацый, пералічаных у пункце 10 дадзенага Палажэння, аб вылучэнні работы на атрыманне прэміі НАН Беларусі, з абгрунтаваннем яе значэння для навукі і практыкі;
    2. вылучаная на саісканне прэміі НАН Беларусі работа: тэматычна звязаныя паміж сабой кнігі і копіі артыкулаў, патэнтаў, матэрыялы па ўкараненні распрацовак, якія разам адлюстроўваюць вырашэнне буйной навуковай ці практычнай праблемы;
    3. анатацыя работы аб’ёмам каля трох старонак тэксту (не больш 7 000 знакаў), падпісаная аўтарамі з указаннем поўнай назвы работы, прозвішчаў, імён, імён па-бацьку, вучонай ступені, месца працы і пасады кожнага з аўтараў работы, вылучанай на саісканне прэміі НАН Беларусі;
    4. вылучаная на саісканне прэміі НАН Беларусі работа, калі яна прадстаўлена не на беларускай мове, павінна мець кароткую анатацыю на беларускай мове (поўная назва, прозвішчы, імёны, імёны па-бацьку кожнага з аўтараў работы, кароткі змест работы);
    5. звесткі аб кожным з аўтараў работы (Curriculum vitae);
    6. завераны спіс надрукаваных кожным аўтарам работ;
    7. даведка аб асабістым укладзе саіскальніка (саіскальнікаў), падпісаная ўсімі сааўтарамі работы, калі работа выканана ў сааўтарстве;
    8. ксеракопія 25, 31 – 33 старонак пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь саіскальніка (саіскальнікаў).
  15. Вылучаная на саісканне прэміі НАН Беларусі работа павінна быць выканана і яе вынікі надрукаваны за апошнія 5 год. У асобых выпадках дапускаецца ўключэнне ў цыкл даследавання больш ранніх тэматычна звязаных з работай публікацый і іншых вынікаў даследаванняў. Аўтарэфераты і рукапісы дысертацыйных работ у цыкл работ не ўключаюцца.
  16. Вылучаная на саісканне прэміі НАН Беларусі работа разам з пералічанымі ў пункце 12 дадзенага Палажэння дакументамі, укладзеная ў папку з указаннем назвы работы і яе аўтараў і паметкай на вокладцы “На саісканне прэмій НАН Беларусі 20__ года”, да 1 кастрычніка конкурснага года прадстаўляецца на адрас: 220072, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 66, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, у Камісію НАН Беларусі па прэміях.
  17. ГЛАВА 5. РАЗГЛЯД РАБОТ, ВЫЛУЧАНЫХ НА САІСКАННЕ ПРЭМІЙ НАН БЕЛАРУСІ
  18. Работы, вылучаныя на саісканне прэмій НАН Беларусі, разглядаюцца ў два этапы.
    На першым этапе работы разглядаюцца ў секцыях Камісіі па прэміях. Секцыі накіроўваюць работы на экспертызу вядучым вучоным адпаведнай спецыяльнасці. Пасля атрымання экспертных заключэнняў па ўсіх разглядаемых работах на пасяджэнні секцыі шляхам тайнага галасавання яе членаў вызначаюцца работы, якія рэкамендуюцца секцыяй да прысуджэння прэмій НАН Беларусі. Рэкамендацыі секцыі афармляюцца пратаколам.
    На другім этапе пасля абмеркавання на пасяджэнні Камісіі па прэміях шляхам тайнага галасавання яе членаў вызначаюцца работы для прысуджэння прэмій НАН Беларусі. Прапановы Камісіі па прэміях аб прысуджэнні прэмій НАН Беларусі афармляюцца пратаколам за подпісам старшыні і сакратара Камісіі па прэміях.
  19. У выпадку, калі пры галасаванні членаў Камісіі па прэміях ні адна з работ, вылучаных на саісканне прэмій НАН Беларусі па пэўнай галіне навукі, не атрымала неабходнай колькасці галасоў, лічыць, што конкурс у гэтай галіне не адбыўся.
  20. Фарміраванне персанальнага складу Камісіі па прэміях і парадак яе работы рэгулююцца Палажэннем аб Камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прэміях, якое ва ўстаноўленым парадку зацвярджаецца пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
  21. Аўтар работы, прадстаўленай на саісканне прэміі НАН Беларусі, які з’яўляецца членам Камісіі па прэміях або членам яе секцыі, не мае права прымаць удзел у рабоце Камісіі па прэміях, яе секцый і не мае права знаёміцца з матэрыяламі па пытаннях прысуджэння прэмій НАН Беларусі ў годзе, у якім гэты член Камісіі вылучаны на саісканне прэміі.
  22. Прапановы Камісіі па прэміях аб прысуджэнні прэмій НАН Беларусі да 15 лістапада конкурснага года прадстаўляюцца на разгляд Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які шляхам адкрытага галасавання прымае рашэнне аб прысуджэнні прэмій НАН Беларусі.
  23. Інфармацыя аб работах, якім прысуджаны прэміі НАН Беларусі, публікуецца ў друку.

Прэміі Націянальнай акадэміі навук Беларусі для маладых вучоных

Прэміі для маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заснаваны ў 2019 годзе пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 26 чэрвеня 2019 г. № 27 з мэтай падтрымкі таленавітых маладых навукоўцаў Акадэміі навук і стымулявання іх творчай ініцыятывы, а таксама ўвекавечання памяці выбітных беларускіх навукоўцаў і папулярызацыі ведаў пра гісторыю беларускай навукі.
Усяго заснавана тры імянныя прэміі:

  • прэмія для маладых вучоных НАН Беларусі імя акадэміка Ж.І.Алфёрава (усяго прысуджаецца 2 прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук);
  • прэмія для маладых вучоных НАН Беларусі імя акадэміка В.Ф.Купрэвіча (усяго прысуджаецца 4 прэміі ў галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны і аграрных навук);
  • прэмія для маладых вучоных НАН Беларусі імя акадэміка У.М.Ігнатоўскага (прысуджаецца 2 прэміі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук).

  • Прэміі прысуджаюцца штогод за асобную навуковую працу або за сукупнасць аб'яднаных адзінай тэматыкай работ. Суіскальнікамі прэмій могуць быць маладыя навукоўцы ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня конкурснага года, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі па асноўным месцы працы, якія апублікавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў за апошнія 5 гадоў. Прэміі могуць прысуджацца як асобным навукоўцам, так і аўтарскім калектывам (не больш за 3-х чалавек). Памер грашовай часткі кожнай з сямі прэмій - 15 базавых ставак. Права вылучэння работ на суісканне прэмій прадастаўлена вучоным (навукова-тэхнічным) саветам арганізацый НАН Беларусі.

    ПАЛАЖЭННЕ
    аб прэміях для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Зацверджана пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi ад 26.06.2019 № 27 (у рэдакцыі пастановы Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 27.12.2019 № 69)

      ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
    1. Прэміі для маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (далей – прэміі для маладых вучоных) заснаваны ў мэтах падтрымкі таленавітых маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навуковыя работы якіх маюць важнае значэнне для фундаментальнай і прыкладной навукі, а таксама ўвекавечвання памяці выдатных беларускіх вучоных і папулярызацыі ведаў аб гісторыі беларускай навукі, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму ў моладзі.
    2. Сістэма прэмій для маладых вучоных складаецца з трох прэмій:
      прэмія імя акадэміка Ж.І.Алфёрава – прысуджаецца ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (колькасць прэмій – дзве);
      прэмія імя акадэміка В.Ф.Купрэвіча – прысуджаецца ў галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны, аграрных навук (колькасць прэмій – чатыры);
      прэмія імя акадэміка У.М.Ігнатоўскага – прысуджаецца ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук (колькасць прэмій – адна).
    3. Прэміі для маладых вучоных прысуджаюцца на падставе вынікаў конкурсу, прадугледжанага дадзеным Палажэннем. Конкурс праводзіцца штогод.
    4. Прэміі для маладых вучоных прысуджаюцца за асобную навуковую працу ці за сукупнасць аб’яднаных адзінай тэматыкай работ у адпаведнай галіне.
    5. Саіскальнікамі прэмій для маладых вучоных могуць быць маладыя вучоныя ва ўзросце да 35 гадоў на 1 студзеня конкурснага года, якія працуюць у арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па асноўным месцы працы і надрукавалі вынікі праведзеных імі даследаванняў за апошнія 5 гадоў у выглядзе манаграфіі (манаграфій) або цыкла артыкулаў у вядучых навуковых часопісах.
      Прэміі для маладых вучоных могуць прысуджацца як індывідуальным аўтарам, так і аўтарскім калектывам, якія складаюцца не больш чым з трох чалавек.
    6. Аб’ява аб правядзенні конкурсу навуковых работ, вылучаных на саісканне прэмій для маладых вучоных, да 30 мая конкурснага года даводзіцца да ведама арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, публікуецца ў газеце “Навука” і размяшчаецца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    7. Рашэнне аб прысуджэнні прэмій для маладых вучоных прымаецца Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да 15 снежня конкурснага года на аснове рэкамендацый Камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прэміях (далей – Камісія па прэміях).
    8. Асобам, удастоеным прэмій для маладых вучоных, ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца дыпломы лаўрэатаў адпаведных прэмій для маладых вучоных, аформленыя на беларускай мове і падпісаныя Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дыплом уручаецца кожнаму з лаўрэатаў, членаў аўтарскага калектыву.
    9. Грашовая частка кожнай з прэмій для маладых вучоных (агульная колькасць прэмій – сем) складае 15 базавых ставак. Пры вылічэнні памеру прэміі прымаецца ў разлік памер базавай стаўкі, устаноўлены на дату прыняцця пастановы Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб прысуджэнні прэмій для маладых вучоных. Пры прысуджэнні прэміі калектыву аўтараў грашовая частка прэміі дзеліцца пароўну паміж членамі калектыву.
    10. Выплата грашовай часткі прэмій для маладых вучоных ажыццяўляецца за кошт сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на забеспячэнне статутнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    11. ГЛАВА 2. ПАРАДАК ВЫЛУЧЭННЯ І АФАРМЛЕННЯ РАБОТ НА САІСКАННЕ ПРЭМІЙ ДЛЯ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ
    12. Права вылучэння работ на саісканне прэмій для маладых вучоных маюць вучоныя (навукова-тэхнічныя) саветы арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    13. Вылучэнне кандыдатур у аўтарскі калектыў з ліку ўсіх выканаўцаў работы адбываецца зыходзячы з ацэнкі творчага ўкладу кожнага з іх.
    14. Пры вылучэнні работ на саісканне прэмій для маладых вучоных у Камісію па прэміях прадстаўляецца ў адным экзэмпляры камплект наступных дакументаў, завераных ва ўстаноўленым парадку:
      суправаджальны ліст на бланку арганізацыі аб вылучэнні работы на саісканне адпаведнай прэміі для маладых вучоных;
      выпіска з пратакола пасяджэння вучонага (навукова-тэхнічнага) савета арганізацыі з матываванай рэкамендацыяй работы на атрыманне адпаведнай прэміі для маладых вучоных і абгрунтаваннем яе значэння для навукі і практыкі;
      вылучаная на саісканне прэміі для маладых вучоных работа: асобная навуковая праца або тэматычна звязаныя паміж сабой кнігі і копіі артыкулаў, патэнтаў, матэрыялаў па ўкараненні распрацовак, якія разам адлюстроўваюць вырашэнне навуковай ці практычнай праблемы. Аўтарэфераты і рукапісы дысертацыйных работ у цыкл навуковых работ не ўключаюцца;
      анатацыя работы аб’ёмам каля трох старонак тэксту, падпісаная аўтарам (аўтарамі) з указаннем поўнай назвы работы, прозвішчаў, імён, імён па-бацьку, вучонай ступені, месца працы і пасады кожнага з аўтараў работы, вылучанай на атрыманне прэміі для маладых вучоных;
      вылучаная на саісканне прэміі для маладых вучоных работа, калі яна прадстаўлена не на беларускай мове, павінна мець кароткую анатацыю на беларускай мове аб’ёмам не больш адной старонкі тэксту (поўная назва работы, прозвішчы, імёны, імёны па-бацьку кожнага з аўтараў работы, кароткі змест работы);
      звесткі аб аўтары (кожным з аўтараў) работы (Curriculum vitae);
      завераны спіс надрукаваных аўтарам (кожным з аўтараў) работ;
      даведка аб асабістым укладзе саіскальніка (саіскальнікаў), падпісаная ўсімі суаўтарамі работы, калі работа выканана ў суаўтарстве;
      ксеракопія 25, 31–33 старонак пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь саіскальніка (саіскальнікаў).
    15. Вылучаная на саісканне прэмій для маладых вучоных работа разам з пералічанымі ў пункце 13 дадзенага Палажэння дакументамі, укладзеная ў папку з указаннем назвы работы і яе аўтараў і паметкай на вокладцы “На саісканне прэміі для маладых вучоных імя____________ 20__ года”, да 1 кастрычніка конкурснага года прадстаўляецца ў Камісію па прэміях па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66.
    16. ГЛАВА 3. РАЗГЛЯД РАБОТ, ВЫЛУЧАНЫХ НА САІСКАННЕ ПРЭМІЙ ДЛЯ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ
    17. Работы, вылучаныя на саісканне прэмій для маладых вучоных, разглядаюцца на пасяджэнні Камісіі па прэміях у адпаведнасці з рэгламентам, устаноўленым Палажэннем аб Камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прэміях, зацверджаным пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 28 лістапада 2002 г. № 378.
    18. Работы, вылучаныя на саісканне прэмій для маладых вучоных, разглядаюцца ў два этапы.
      На першым этапе работы разглядаюцца ў секцыях Камісіі па прэміях. Секцыі накіроўваюць работы на экспертызу вядучым вучоным адпаведнай спецыяльнасці. Пасля атрымання экспертных заключэнняў (не менш аднаго па кожнай рабоце) па ўсіх разглядаемых работах на пасяджэнні секцыі шляхам тайнага ці адкрытага галасавання яе членаў вызначаюцца работы, якія рэкамендуюцца секцыяй да прысуджэння прэмій для маладых вучоных. Рэкамендацыі секцыі афармляюцца пратаколам.
      На другім этапе пасля абмеркавання на пасяджэнні Камісіі па прэміях шляхам тайнага ці адкрытага галасавання яе членаў вызначаюцца работы для прысуджэння прэмій для маладых вучоных. Рэкамендацыі Камісіі па прэміях аб прысуджэнні прэмій для маладых вучоных афармляюцца пратаколам за подпісам старшыні і сакратара Камісіі па прэміях.
    19. Аўтар работы, прадстаўленай на саісканне прэміі для маладых вучоных, які з’яўляецца членам Камісіі па прэміях або членам яе секцыі, не мае права прымаць удзел у рабоце Камісіі па прэміях, яе секцый і не мае права знаёміцца з матэрыяламі па пытаннях прысуджэння прэмій для маладых вучоных у годзе, у якім гэты член Камісіі вылучаны на саісканне прэміі.
    20. Рэкамендацыі Камісіі па прэміях аб прысуджэнні прэмій для маладых вучоных да 15 лістапада конкурснага года прадстаўляюцца на разгляд Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які шляхам адкрытага галасавання прымае рашэнне аб прысуджэнні прэмій для маладых вучоных.
    21. Інфармацыя аб работах, якім прысуджаны прэміі для маладых вучоных, публікуецца ў газеце “Навука” і размяшчаецца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

    Спецыяльная прэмія Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

    Спецыяльная прэмія Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Заснавана ў 2021 годзе ў мэтах заахвочвання за выдатныя вынікі навуковых даследаванняў, адкрыцця і дасягненні ў галіне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, якія істотна ўзбагацілі айчынную навуку і маюць важнае значэнне для развіцця навуковых школ Рэспублікі Беларусь, распрацоўку навукаёмістых узораў новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій, якія забяспечваюць інавацыйнае развіццё краіны.
    Перыядычнасць прысуджэння Спецыяльнай прэміі не ўстаноўлена - яна можа прысуджацца па выніках каляндарнага года альбо на працягу года за атрыманы выбітны навуковы вынік, адкрыццё або дасягненне ў галіне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў.
    Спецыяльная прэмія можа прысуджацца: асобным навукоўцам, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі; аўтарскім калектывам навукоўцаў, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі (колькасць асоб, якія ўваходзяць у аўтарскі калектыў, не абмежавана); арганізацыям НАН Беларусі; структурным падраздзяленням арганізацый НАН Беларусі. Памер грашовай часткі спецыяльнай прэміі эквівалентны 1000 даляраў ЗША.

    ПОЛОЖЕНИЕ
    о Специальной премии Председателя Президиума Национальной академии наук Беларуси

    Утверждено постановлением Бюро Президиума Национальной академии наук Беларуси от 26 февраля 2021 г. № 79

    1. Специальная премия Председателя Президиума Национальной академии наук Беларуси (далее – Специальная премия) учреждена в целях поощрения за выдающиеся результаты научных исследований, открытия и достижения в области фундаментальных и прикладных научных исследований, существенно обогатившие отечественную науку и имеющие важное значение для развития научных школ Республики Беларусь, разработку наукоемких образцов новой техники и прогрессивных технологий, обеспечивающих инновационное развитие страны.
      Учреждение Специальной премии будет способствовать росту творческой активности ученых Национальной академии наук Беларуси.
    2. Специальная премия может присуждаться по итогам календарного года либо в течение года за полученный выдающийся научный результат, открытие или достижение в области фундаментальных и прикладных научных исследований.
      Решение о целесообразности проведения конкурса на соискание Специальной премии принимает Председатель Президиума Национальной академии наук Беларуси при наличии оснований, предусмотренных пунктом 9 настоящего Положения.
    3. Специальная премия может присуждаться:
      отдельным ученым, работающим в организациях Национальной академии наук Беларуси;
      авторским коллективам ученых, работающих в организациях Национальной академии наук Беларуси (количество лиц, входящих в авторский коллектив, не ограничено);
      организациям Национальной академии наук Беларуси;
      структурным подразделениям организаций Национальной академии наук Беларуси.
    4. Включение номинантов в авторский коллектив производится исходя из оценки творческого вклада каждого из них.
    5. Размер денежной части Специальной премии эквивалентен 1000 долларов США (сумма в белорусских рублях, подлежащих выплате, определяется по курсу Национального банка Республики Беларусь на дату принятия решения о присуждении Специальной премии).
      При присуждении Специальной премии авторскому коллективу денежная часть распределяется согласно внесенному вкладу между всеми членами авторского коллектива на основании письменного предложения, завизированного всеми членами авторского коллектива.
      При присуждении Специальной премии организации Национальной академии наук Беларуси либо структурному подразделению организации денежная часть перечисляется на расчетный счет организации и используется по решению руководителя награжденной организации (структурного подразделения) на премирование работников, внесших определяющий вклад в работу, за которую присуждена Специальная премия, либо на иные цели.
    6. Выплата денежной части Специальной премии осуществляется за счет средств централизованного фонда Национальной академии наук Беларуси.
    7. Предложения Председателю Президиума Национальной академии наук Беларуси о целесообразности присуждения Специальной премии вносят заместители Председателя Президиума и главный ученый секретарь Национальной академии наук Беларуси на основании годовых отчетов организаций Национальной академии наук Беларуси, представляемых ежегодно в установленном порядке для подготовки отчета о деятельности Национальной академии наук Беларуси в календарном году, а также в течение года – по результатам выполнения заданий государственных программ научных исследований и инновационных проектов, решения важных научных и научно-технических задач, стоящих перед Национальной академией наук Беларуси.
      В исключительных случаях предложения о целесообразности присуждения Специальной премии могут вносить академики-секретари отделений и руководители научных организаций Национальный академии наук Беларуси.
    8. На соискание Специальной премии представляются впервые полученные либо завершенные результаты научной и инновационной деятельности ученых и научных коллективов, работающих в области фундаментальных и прикладных научных исследований, оформленные в виде:
      публикаций;
      инновационных разработок.
    9. Результаты научной деятельности ученых, представляемые на соискание Специальной премии, должны соответствовать следующим критериям:
      полученная принципиально новая научная информация впервые опубликована в виде книжного издания (главы в монографии) либо статьи в издании, имеющем высокий импакт-фактор, и имеет важное значение для прогресса отечественной и мировой науки, будет оказывать существенное влияние на развитие экономики страны, решение социальных, экологических и других проблем;
      на основе результатов исследований создан объект новой техники (способ, технологический процесс и т.д.).
    10. После внесения предложения о целесообразности присуждения Специальной премии приказом Председателя Президиума Национальной академии наук Беларуси создается комиссия из числа независимых экспертов профильного отделения Национальной академии наук Беларуси.
      Решение комиссии о присуждении Специальной премии принимается тайным голосованием и вносится на рассмотрение бюро профильного отделения Национальной академии наук Беларуси. Решение комиссии носит рекомендательный характер.
    11. Решение бюро профильного отделения Национальной академии наук Беларуси о присуждении (неприсуждении) Специальной премии вместе с аннотацией и другими документами, характеризующими работу, вносится на рассмотрение Бюро Президиума Национальной академии наук Беларуси и носит рекомендательный характер.
    12. Решение о присуждении Специальной премии принимается приказом Председателя Президиума Национальной академии наук Беларуси.
    13. Лауреатам Специальной премии вручаются дипломы.
      Дипломы лауреатов оформляются на белорусском языке и подписываются Председателем Президиума Национальной академии наук Беларуси.
      Дипломы лауреатов вручаются в торжественной обстановке Председателем Президиума Национальной академии наук Беларуси.
    14. Информация о лауреатах Специальной премии публикуется на официальном интернет-сайте Национальной академии наук Беларуси и в газете «Навука».

    Прэміі Акадэміі навук Украіны, Беларусі і Малдовы

    З мэтай актывізацыі супрацоўніцтва паміж навукоўцамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Украіны і Акадэміі Навук Малдовы кіраўнікі гэтых акадэмій на пасяджэнні 4 мая 1994 г. у г. Кішынёве (Малдова), прынялі рашэнне аб заснаванні прэмій акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (PASBMU). Прэміі прысуджаюцца з мэтай развіцця Міжакадэмічнага супрацоўніцтва навукоўцаў, заахвочвання за буйныя навуковыя дасягненні, атрыманыя ў ходзе выканання сумесных навуковых даследаванняў або сумеснай распрацоўкі навуковай праблемы. У перыяд з 1996 па 2001 гады прэміі прысуджаліся штогод, з 2001 па 2017 гады – раз у два гады. Пачынаючы з 2018 года прэміі прысуджаюцца адзін раз у тры гады па выніках конкурснага адбору сумесным рашэннем акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы. Прысуджаюцца тры прэміі: у галіне прыродазнаўчых навук( адна), тэхнічных навук (адна), гуманітарных і грамадскіх навук (адна). У конкурсе работ на суісканне прэмій могуць прымаць удзел калектывы аўтараў, якія працуюць у акадэміях навук Украіны, Беларусі і Малдовы.

    ПАЛАЖЭННЕ
    аб прэміях акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў

    Зацверджана Прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Украіны акадэмікам НАН Украіны Патонам Б.Е., Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмікам НАН Беларусі Гусаковым У.Г., Прэзідэнтам Акадэміі Навук Малдовы акадэмікам АН Малдовы Дука Г.Р

    ліпень 2017 г.

    1. У адпаведнасці з рашэннем нарады прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы ад 4 – 5 траўня 1994 г. (г. Кішынёў) з мэтай развіцця Міжакадэмічнага супрацоўніцтва вучоных за буйныя навуковыя дасягненні, атрыманыя ў ходзе выканання сумесных навуковых даследаванняў або сумеснай распрацоўкі навуковай праблемы, з 1996 г. прысуджаюцца прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы, названыя з 2005 г. прэміямі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (далей – прэміі).
    2. Прэмія складаецца з доляй у нацыянальнай валюце Украіны, Беларусі і Малдовы. Памер кожнай з іх вызначаецца Прэзідыумам адпаведнай акадэміі навук.
    3. Прэміі прысуджаюцца адзін раз у тры гады па выніках конкурснага адбору сумесным рашэннем акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы. Пры гэтым прысуджаюцца тры прэміі: у галіне прыродазнаўчых навук (адна), тэхнічных навук (адна), гуманітарных і грамадскіх навук (адна).
    4. У конкурсе работ на суісканне прэмій могуць прымаць удзел калектывы аўтараў, якія працуюць у акадэміях навук Украіны, Беларусі і Малдовы.
      Грамадзяне Украіны, Беларусі і Малдовы, якія не працуюць у сістэме акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы, могуць быць уключаныя ў калектыў прэтэндэнтаў, праца якога вылучаецца на суісканне прэмій.
      Калектыў, вылучаны на суісканне прэміі, павінен абавязкова ўключаць прадстаўнікоў усіх трох акадэмій навук, але яго склад не павінен перавышаць шасці чалавек. Пры гэтым колькасць удзельнікаў сумесных даследаванняў з украінскай, беларускай і малдаўскай боку можа быць неаднолькавым.
      Не дапускаецца ўключэнне ў калектыў асоб, якія ўвайшлі ў іншы аўтарскі калектыў, вылучаны на суісканне прэміі дзяржаўнага значэння або акадэміі навук, а таксама асоб, якія былі раней адзначаны прэміяй акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы.
    5. Вынікі навуковых даследаванняў, якія вылучаюцца на суісканне прэміі, павінны быць апублікаваныя ў друку. Тэрмін ад апублікавання навуковых прац да вылучэння на суісканне прэміі павінен складаць не менш за 6-ці месяцаў, але не больш пяці гадоў пасля іх апублікавання.
    6. На суісканне прэміі не вылучаюцца працы, за якія іх выканаўцы ўжо былі ўдастоены дзяржаўных узнагарод, прэмій дзяржаўнага значэння або акадэмій навук.
    7. Арганізацыя правядзення конкурсу работ, вылучаных на суісканне прэмій, па чарзе ускладаецца на кожную з трох акадэмій навук (далей называецца акадэмія навук – арганізатар).
    8. Аб'ява аб конкурсе на суісканне прэмій адзін раз у тры гады даводзіцца акадэміяй навук-арганізатарам да ведама іншым акадэміям навук. Прэзідыумы акадэмій навук інфармуюць свае навуковыя ўстановы аб умовах і тэрмінах правядзення конкурсу.
    9. Права вылучэння работ на суісканне прэмій прадастаўляецца акадэмікам і членам-карэспандэнтам, вучоным саветам устаноў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы.
    10. Парадак вылучэння работ на суісканне прэмій, а таксама парадак правядзення конкурсу гэтых работ устанаўліваецца акадэміяй навук – арганізатарам па ўзгадненні з іншымі акадэміямі навук.
    11. Асобам, удастоеным прэміі, на агульным сходзе іх акадэміі навук або на пасяджэнні яе Прэзідыума, уручаецца дыплом, узор якога ўзгадняецца акадэміямі навук Украіны, Беларусі і Малдовы.
    12. Пры прысуджэнні прэміі грашовая яе частка дзеліцца пароўну паміж суаўтарамі кожнай акадэміі навук і выплачваецца той акадэміяй навук, у якой яны працуюць. грамадзяне Украіны, Беларусі і Малдовы, якія не працуюць у сістэме акадэмій навук, могуць атрымліваць грашовыя часткі прэміі, якія выплачваюцца той акадэміяй навук, ад якой яны сталі лаўрэатамі прэміі.
    13. Дыплом лаўрэата прэміі, які памёр, адсылаецца яго сям'і (ці перадаецца ёй) навечна. Нявыплачаная грашовая частка прэміі пераходзіць па спадчыне ва ўстаноўленым парадку.
    14. Усе матэрыялы і дакументы па арганізацыі і правядзенні конкурсу, дыпломы лаўрэата прэміі рыхтуюцца на рускай мове акадэміяй навук – арганізатарам.
    15. Сапраўднае Палажэнне можа быць зменена або дапоўнена па ўзаемнай дамоўленасці акадэмій.
    16. Сапраўднае Палажэнне ўступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння прэзідэнтамі акадэмій навук Украіны, Малдовы і Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі.

    Прэміі Акадэмій навук Расіі і Беларусі

    27 красавіка 2007 г. на сумесным пасяджэнні прэзідыумаў Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў г.Маскве (Расійская Федэрацыя) было прынята рашэнне аб мэтазгоднасці ўстановы прэміі РАН і НАН Беларусі за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных даследаванняў, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. У 2008 годзе пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 12 студзеня 2008 г. № 6 і Пастановай Прэзідыума РАН ад 8 красавіка 2008 г. № 203 было зацверджана Палажэнне аб гэтай прэміі. На чарговым сумесным пасяджэнні прэзідыумаў РАН і НАН Беларусі, якое адбылося 15 красавіка 2011 г. у г. Мінску (Рэспубліка Беларусь), была зацверджана новая рэдакцыя Палажэння аб прэміі, згодна з якой прысуджаецца тры прэміі: у галіне прыродазнаўчых; тэхнічных; гуманітарных і сацыяльных навук. Памер кожнай прэміі усталёўваецца роўным 10 000 даляраў ЗША. У конкурсе на суісканне прэмій могуць удзельнічаць расійскія і беларускія навукоўцы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і працуюць у навуковых арганізацыях РАН і НАН Беларусі.

    ПАЛАЖЭННЕ
    аб прэміях, прысуджаюцца Расійскай акадэміяй навук і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў

    Зацверджана пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Прэзідыума Расійскай акадэміі навук ад 15 красавіка 2011 г. №25/74

      ГЛАВА I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
    1. У мэтах заахвочвання расійскіх і беларускіх навукоўцаў за найбольш значныя вынікі, атрыманыя пры правядзенні сумесных работ, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне, Расійская акадэмія навук (далей-РАН) і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (далей - НАН Беларусі, сумесна названыя далей - акадэміі) у адпаведнасці з гэтым Палажэннем прысуджаюць тры прэміі: у галіне прыродазнаўчых; тэхнічных; гуманітарных і сацыяльных навук.
    2. У конкурсе на суісканне прэміі могуць удзельнічаць расійскія і беларускія навукоўцы, якія з'яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і працуюць у навуковых арганізацыях РАН і НАН Беларусі.
    3. Вынікі конкурсу работ на суісканне прэмій зацвярджаюцца прэзідыумамі абедзвюх акадэмій. Конкурсы будуць праводзіцца адзін раз у тры гады, уручэнне прэмій будзе праводзіцца ў чацвёртым квартале апошняга года трохгадовага перыяду.
    4. На конкурс могуць быць прадстаўлены работы або серыі сумесных работ, выкананыя калектывам навукоўцаў з навуковых арганізацый РАН і НАН Беларусі. Колькасць удзельнікаў, якія вылучаюцца на конкурс, не павінна перавышаць трох чалавек з кожнага боку, пры гэтым колькасць удзельнікаў сумесных даследаванняў з расійскага і беларускага боку можа быць неаднолькавым.
    5. Памер прэміяльнага фонду прэміі РАН і НАН Беларусі складае 30000 долараў ЗША. Памер адной прэміі усталёўваецца роўным 10000 даляраў ЗША. Палову сумы кожнай прэміі Расійская акадэмія навук будзе выплачваць расійскім удзельнікам сумесных даследаванняў у расійскіх рублях, іншую палову сумы ў беларускіх рублях будзе выплачваць сваім лаўрэатам Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Грашовая частка прэміі дзеліцца пароўну паміж суаўтарамі працы; у выпадку смерці лаўрэата яго частка пераходзіць па спадчыне ва ўстаноўленым парадку, а дыплом перадаецца яго сям'і.
      Навукоўцы, удастоеныя прэміі, атрымліваюць дыпломы, падпісаныя прэзідэнтам РАН і Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі, якія ўручаюцца на агульных сходах або пасяджэннях Прэзідыумаў абедзвюх акадэмій.
    6. ГЛАВА II. ВЫЛУЧЭННЕ РАБОТ НА САІСКАННЕ ПРЭМІІ РАН І НАН БЕЛАРУСІ
    7. Інфармацыю аб правядзенні чарговага конкурсу Акадэміі публікуюць у сваіх інфармацыйных перыядычных выданнях не пазней, чым за шэсць месяцаў да тэрміну прысуджэння прэміі.
    8. Права вылучэння работ на суісканне прэмій прадастаўляецца навуковым арганізацыям РАН і НАН Беларусі, а таксама сапраўдным членам і членам-карэспандэнтам абедзвюх акадэмій па іх спецыяльнасці.
    9. Работы (цыклы сумесных публікацый, распрацовак, вынаходстваў), якія прадстаўляюцца на конкурс у адпаведнасці з тэрмінам, названым у аб'яўленні аб конкурсе, павінны адначасова накіроўвацца ў Прэзідыумы дзвюх акадэмій з пазнакай "на суісканне прэмій РАН і НАН Беларусі" з указаннем вобласці навук.
      Да камплекту сумесных публікацый, якія падаюцца ў трох экзэмплярах, прыкладаюцца:
      анатацыя, якая характарызуе працу, якая вылучаецца на конкурс, яе значнасць, падпісаная аўтарамі;
      выпіска з пратакола пасяджэння Вучонага савета навуковай установы аб вылучэнні, або рэкамендацыя акадэміка альбо члена-карэспандэнта адной з акадэмій, якая ўключае аргументаваную ацэнку вынікаў сумесных даследаванняў, іх значэнне для навукі і практыкі;
      копіі тэхнічнай дакументацыі і іншых матэрыялаў, якія сведчаць аб важнасці атрыманых вынікаў;
      звесткі аб арганізацыях-партнёрах і ўмовах супрацоўніцтва;
      звесткі пра аўтараў: прозвішча, імя, імя па бацьку, кароткая навуковая Біяграфія (Curriculum Vitae), месца працы, пасада, інфармацыя аб укладзе кожнага з аўтараў у супольную працу.
    10. ГЛАВА III. РАЗГЛЯД ПРАЦ КАМІСІЯЙ ЭКСПЕРТАЎ
    11. Навуковая ацэнка ўсіх якія паступілі на конкурс работ і рэкамендацыі кандыдатур для прысуджэння прэміі вырабляюцца камісіямі экспертаў РАН і НАН Беларусі, заснаванымі пры Прэзідыуме двух Акадэмій. Склад камісіі экспертаў кожная Акадэмія вызначае самастойна.
    12. Парадак галасавання і суадносіны галасоў, неабходнае для прыняцця рашэння, кожная Акадэмія ўстанаўлівае самастойна.
    13. Члены камісій экспертаў, якія з'яўляюцца суіскальнікамі прэміі, не маюць права ўдзельнічаць у рэцэнзаванні, абмеркаванні і галасаванні па прадстаўленых на конкурс работах; яны аўтаматычна выбываюць са складу камісій да наступнага конкурсу, а на іх месца на час правядзення дадзенага конкурсу прызначаюцца іншыя эксперты.
    14. Кожную прадстаўленую на конкурс працу камісіі экспертаў накіроўваюць на экспертызу не менш чым двум рэцэнзентам — вядучым спецыялістам у адпаведнай галіне навукі.
    15. Старшыні камісій экспертаў РАН і НАН Беларусі не пазней, чым за тры месяцы да тэрміну прысуджэння прэміі, узаемна абменьваюцца інфармацыяй аб усіх працах, якія паступілі на конкурс.
    16. Прапановы камісій экспертаў РАН і НАН Беларусі абмяркоўваюцца на пасяджэнні Расійска-Беларускай камісіі па Міжакадэмічных прэміях, якая складаецца з васьмі членаў (па чатыры прадстаўнікі ад кожнай Акадэміі). З ліку чатырох членаў двухбаковай камісіі кожная Акадэмія прызначае сакратара адпаведнай часткі двухбаковай камісіі. Сакратары прымаюць удзел у пасяджэннях двухбаковай камісіі з правам дарадчага голасу. Расійска-беларуская камісія мае права запрашаць на свае пасяджэнні ў якасці экспертаў спецыялістаў у розных галінах навукі.
    17. Расейска-беларуская камісія праводзіць пасяджэнне не пазней, чым за два месяцы да тэрміну прысуджэння прэмій, па чарзе ў Расеі і Беларусі. Абавязкі старшыні на пасяджэнні двухбаковай камісіі выконвае прадстаўнік Прымаючай Акадэміі. Рашэнне прымаецца простай большасцю галасоў у ходзе адкрытага галасавання членаў двухбаковай камісіі, якія прысутнічаюць на пасяджэнні.
    18. Расейска-беларуская камісія ўносіць свае прапановы на разгляд Прэзідыумаў абедзвюх акадэмій, якія прымаюць канчатковае рашэнне аб прысуджэнні прэміі.
    19. ГЛАВА IV. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
    20. Інфармацыя аб прысуджэнні прэзідыумамі РАН і НАН Беларусі прэмій, звесткі аб лаўрэатах і кароткая інфармацыя аб прэміраваных работах публікуецца ў інфармацыйных перыядычных выданнях абедзвюх акадэмій («Весніку Расійскай акадэміі навук», часопісе «Навука і інавацыі» і газеце «Веды» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).
    21. Сапраўднае становішча можа быць зменена або дапоўнена па ўзаемнай дамоўленасці акадэмій; ўсе змены і дапаўненні павінны быць зафіксаваныя ў пісьмовай форме.
    22. Цяперашні Палажэнне ўступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння прэзідыумамі абедзвюх акадэмій і будзе дзейнічаць на працягу шасці гадоў. Яго дзеянне будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя шасцігадовыя перыяды, калі ні адна з акадэмій не заявіць пра сваё жаданне дэнансаваць яго шляхам пісьмовага паведамлення за шэсць месяцаў да заканчэння адпаведнага тэрміну.

    Прэмія імя акадэміка В. А. Капцюга

    Прэмія названая ў гонар выдатнага вучонага, акадэміка, віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук, старшыні Сібірскага аддзялення РАН, замежнага члена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянціна Афанасьевіча Капцюга. Прэмія заснаваная з мэтай заахвочвання даследчыкаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі за дасягненне выдатных вынікаў пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў у рамках міждзяржаўных праграм, а таксама за сумесныя навуковыя працы, навуковыя адкрыцці і вынаходкі, якія маюць важнае значэнне для навукі і практыкі. Прэмія прысуджаецца ад імя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН штогод, пачынаючы з 1999 года, прэзідыумамі НАН Беларусі і СА РАН па чарзе.

    ПОЛОЖЕНИЕ
    о премии имени академика В.А.Коптюга,присуждаемой Национальной академией наук Беларуси и Сибирским отделением Российской академии наук

    (в редакции постановления Президиума Национальной академии наук Беларуси от 23 июля 2019 г. № 38 и постановления Президиума Сибирского отделения Российской академии наук от 27 июня 2019 г. № 229)

    I. Общие положения

    Премия имени выдающегося ученого, академика Валентина Афанасьевича Коптюга, вице-президента Российской академии наук, председателя Сибирского отделения РАН, иностранного члена Национальной академии наук Беларуси, учреждена с целью поощрения исследователей Республики Беларусь и Российской Федерации за достижение выдающихся результатов при выполнении совместных научных исследований в рамках межгосударственных программ, а также за совместные научные труды, научные открытия и изобретения, имеющие важное значение для науки и практики.
    Премия от имени Национальной академии наук Беларуси и Сибирского отделения РАН присуждается ежегодно, начиная с 1999 года, президиумами НАН Беларуси и СО РАН поочередно и в порядке, определенном настоящим Положением.
    Премия присуждается за лучшую совместную научную работу, открытие или изобретение, а также за серию совместных научных работ по единой тематике, имеющих большое научное или практическое значение, выполненных в рамках согласованных договором о сотрудничестве НАН Беларуси и СО РАН направлений. За совместные работы, выполненные вне рамок договора о сотрудничестве, премия присуждается в исключительных случаях.
    Размер премии эквивалентен 5000 долларов США. Денежная часть премии делится поровну между соавторами работы.
    Премия выплачивается Национальной академией наук Беларуси членам авторского коллектива – резидентам Республики Беларусь в белорусских рублях. Сумма в белорусских рублях, подлежащих выплате, определяется по курсу Национального банка Республики Беларусь на дату принятия решения о присуждении премии.
    Премия выплачивается Сибирским отделением РАН членам авторского коллектива – резидентам Российской Федерации в российских рублях. Сумма в российских рублях, подлежащих выплате, определяется по курсу Центрального банка Российской Федерации на дату принятия решения о присуждении премии.
    На соискание премии могут быть представлены совместные работы, завершенные или опубликованные в течение трех лет, предшествовавших году присуждения премий. При представлении совместных работ выдвигаются лишь ведущие авторы в коллективе не более 10 человек. При этом в коллективных работах каждая страна должна быть представлена не менее, чем двумя учеными.
    Разделение премии между двумя и более представленными работами не допускается.

    II. Организация конкурсов

    Присуждение премии имени академика В.А.Коптюга приурочивается к его дню рождения – 9 июня. О предстоящем конкурсе Национальная академия наук Беларуси и Сибирское отделение РАН ежегодно дают объявления в газетах "Навука" и "Наука в Сибири" не позднее 1 января очередного года. Конкурс, не проведенный в сроки, считается несостоявшимся и перенесению не подлежит.
    Право выдвижения кандидатов на соискание премии представляется: академикам и членам-корреспондентам, работающим в Национальной академии наук Беларуси или в Сибирском отделении РАН; ученым советам научных учреждений НАН Беларуси и СО РАН; проблемным научным советам НАН Беларуси и объединенным ученым советам (ОУС) СО РАН по направлениям науки, ученым советам высших учебных заведений; научно-техническим советам государственных комитетов, министерств, ведомств Республики Беларусь; техническим советам промышленных предприятий, конструкторским бюро регионов Сибири.
    Организации или отдельные лица, выдвинувшие кандидата на соискание премии, обязаны не позднее, чем за три месяца до даты присуждения представить в президиумы НАН Беларуси или СО РАН с надписью "на соискание премии имени академика В.А.Коптюга" следующие документы:

  • мотивированное представление, включающее научную характеристику работы, обоснование ее значения для развития науки и народного хозяйства;
  • оригинал опубликованной научной работы (серии работ), материалы научного открытия или изобретения – в трех экземплярах;
  • сведения об авторах – Curriculum-vitae на каждого.
  • III. Порядок рассмотрения работ в экспертных комиссиях

    Научная оценка всех поступивших на конкурс работ и рекомендации кандидатов для присуждения премии производятся экспертными комиссиями, роль которых выполняют бюро отделений НАН Беларуси или объединенные ученые советы СО РАН по соответствующим направлениям науки.
    Каждая поступившая на конкурс работа изучается членами экспертных комиссий на предмет соответствия требованиям настоящего Положения, после чего работы направляются на отзыв не менее чем двум ведущим специалистам в соответствующей области. По получении отзывов работы обсуждаются в экспертных комиссиях, после чего все работы, соответствующие условиям конкурса, включаются в бюллетени для тайного голосования.
    Экспертные комиссии правомочны принимать решения, если на заседании присутствует не менее 2/3 списочного состава членов комиссии. Работы представляются на следующий этап конкурса, если они получили простое большинство голосов списочного состава членов комиссии.
    Члены экспертных комиссий, являющиеся соискателями премии, не имеют права участия в рецензировании, обсуждении и голосовании по всем рассматриваемым работам. Они автоматически выбывают из состава комиссий до следующего конкурса.

    IV. Утверждение результатов конкурса

    Экспертные комиссии представляют материалы о проведении конкурса на рассмотрение президиумов НАН Беларуси или СО РАН не позднее, чем за месяц до установленной даты присуждения премии. Материалы должны включать: протокол заседания экспертной комиссии, протокол счетной комиссии; список работ, представленных на конкурс; все представленные на конкурс работы, рецензии на них, сведения об авторах. Перед обсуждением рекомендаций экспертных комиссий проверяется соблюдение настоящего Положения, и в случае нарушения условий конкурса материалы возвращаются в экспертные комиссии для нового рассмотрения.
    Президиумы НАН Беларуси или СО РАН обсуждают выдвинутые экспертными комиссиями работы и кандидатуры для присуждения премии.
    Решения президиумов по указанному вопросу принимаются тайным голосованием. В бюллетени для тайного голосования включаются только те работы и кандидатуры, которые выдвинуты экспертной комиссией.
    Решения считаются принятыми, если за них голосовало простое большинство членов соответствующего Президиума, присутствующих на заседании.
    Докладчиками на заседаниях Президиума являются председатели экспертных комиссий или замещающие их лица.
    Работы, за которые премия не присуждена, возвращаются соискателям.

    V. Вручение дипломов о присуждении премий

    Лицам, удостоенным премии, выдается диплом, подписанный Председателем Президиума НАН Беларуси и Председателем Сибирского отделения РАН, выполненный с применением алюминотипии, и настольная медаль, которые вручаются на годичном Общем собрании членов академии наук проводившей конкурс стороны.
    Денежное содержание премии выплачивается лауреатам из соответствующих фондов Сибирского отделения РАН и средств республиканского бюджета, выделяемых на обеспечение уставных функций Национальной академии наук Беларуси.

    За Национальную академию наук Беларуси
    президент академик А.П.Войтович
    За Сибирское отделение Российской академии наук
    вице-президент РАН, председатель СО РАН академик Н.Л.Добрецов

    25 июня 1998 г.