Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Члены-карэспандэнты

Членамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйнога навуковага значэння. Званне члена-карэспандэнта прысвойваецца па выніках выбароў, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Неабходнай умовай прысваення акадэмічных вучоных званняў з'яўляецца наяўнасць вучонай ступені доктара навук. Членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у тым ліку якія маюць гэта званне пенсіянерам, назначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічнае вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.

Члены-карэспандэнты з'яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на падставе асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны член-карэспандэнт карыстаецца правам вырашальнага голасу на агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з'яўляецца.

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі

АЗАРАНКА Уладзімір Вітальевіч, тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі
АЛЕЙНІКАВА Вольга Вітальеўна, дзіцячая гематалогія
АРЦЕМ'ЕЎ Валянцін Міхайлавіч, робататэхніка і гнуткія аўтаматызаваныя вытворчасці
АСТАШЫНСКІ Валянцін Мірановіч, энергетычныя працэсы і тэхналогіі
АФАНАСЬЕЎ Анатоль Аляксандравіч, нелінейная оптыка
БАБКОЎ Уладзімір Андрэевіч, гісторыя
БОГДАСАРАЎ Максім Альбертавіч, геалогія
БАГІНСКІ Уладзімір Феліксавіч, лесазнаўства
БАРАДУЛЯ Валянцін Аляксеевіч, машынабудаванне
БЕЛАВУС Анатоль Іванавіч, мікраэлектроніка
БЕЛЫ Аляксей Уладзіміравіч, матэрыялазнаўства
БЕЛЫ Уладзімір Мікалаевіч, лазерная фізіка
БУЛГАК Аляксандр Рыгоравіч, неадкладная кардыялогія
БУЛЫКА Аляксандр Мікалаевіч, мовазнаўства
ВАДАП'ЯНАЎ Павел Аляксандравіч, філасофія
ВАРАБЕЙ Аляксандр Уладзіміравіч, лазерная медыцына
ВАСІЛЕВІЧ Рыгор Аляксеевіч, права
ВАСІЛЕНКА Зоя Васільеўна, працэсы і агрэгаты харчовай прамысловасці
ВІСМАНТ Францішак Іванавіч, агульная паталогія
ГАНУШ Генадзь Іосіфавіч, эканоміка, арганізацыя і кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплекса
ГАНЧАРЭНКА Рыгор Рыгоравіч, генетыка лясных культур
ГАРОХАВІК Валянцін Вікенцьевіч, матэматычны аналіз, у тым ліку тэорыя аптымізацыі
ГРЫНЧУК Павел Сямёнавіч, энергаэфектыўныя тэхналогіі
ГУРСКІ Леанід Ілліч, фізіка цвёрдага цела
ГУРЭВІЧ Генадзь Львовіч, фтызіяпульманалогія
ДАВЫДЗЕНКА Алег Георгіевіч, генетыка і селекцыя сельскагаспадарчых культур
ДАЙНЕКА Аляксей Яўгенавіч, прагназаванне і рэгуляванне знешнегандлёвай дзейнасці
ДАНІЛАЎ Аляксандр Мікалаевіч, сацыялогія
ДУБАВЕЦ Надзея Іванаўна,, генетыка
ЕМЯЛЬЯНАЎ Віктар Андрэевіч, матэрыялазнаўства ў мікраэлектроніцы
ЖАБІНСКІ Уладзімір Мікалаевіч, біяарганічнай хімія
ЗАЛЕСКІ Аляксандр Яфімавіч, алгебра, геаметрыя
ЗІНЧАНКА Анатолій Іванавіч, мікрабіялогія і біятэхналогія
ІВАНОЎ Аркадзь Пятровіч, эксперыментальная фізіка
ІЛЬЮШЧАНКА Аляксандр Фёдаравіч, парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы
КАБАШНІКАВА Людміла Фёдараўна, біяфізіка
КАВАЛЕНЯ Аляксандр Аляксандравіч, гісторыя Беларусі
КАВАЛЁЎ Міхаіл Якаўлевіч, інфармацыйныя тэхналогіі
КАЗАКЕВІЧ Пётр Пятровіч, тэхналогія і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі
КАЗАРАВЕЦ Мікалай Уладзіміравіч, развядзенне, селекцыя, генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчай жывёлы
КАЛАМІЕЦ Эмілія Іванаўна, біятэхналогія
КАЛІНІЧЭНКА Алена Мікалаеўна, арганічная хімія
КАМАРОЎ Фадзей Фадзеевіч, фізіка цвёрдага цела
КАСТРАМІЦКІ Сяргей Міхайлавіч, радыёфізіка
КІРЫЛАВА Фаіна Міхайлаўна, матэматычная кібернетыка
КОРШУНАЎ Фёдар Паўлавіч, тэхнічная фізіка
КРАСНЕЎСКІ Леанід Рыгоравіч, машынабудаванне
КРАСНЫ Сяргей Анатольевіч, уралогія
КУДЗЕЛЬСКІ Анатолій Віктаравіч, геалогія, геаграфія
КУЛАК Анатоль Іосіфавіч, фізічная хімія
ЛАБАНОК Леанід Міхайлавіч, радыебіялогія
ЛАЗЮК Генадзій Ілліч, генетыка
ЛАЎШУК Сцяпан Сцяпанавіч, ббеларускае літаратуразнаўства, беларускае мовазнаўства
ЛЕМЕШ Валерый Мітрафанавіч, паталогія, анкалогія і марфалогія жывёлы
ЛІХАЦЭВІЧ Анатолій Паўлавіч, экалогія
ЛОЎКІС Зянон Валянцінавіч, тэхналогія вытворчасці прадуктаў харчавання
МАГІЛЁЎЦАЎ Дзмітрый Сяргеевіч, квантавая оптыка

МАЙСЯЁНАК Андрэй Георгіевіч, біяхімія
МАЛЯРЭВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, прыборабудаванне
МАНЬШЫН Геральд Рыгоравіч, тэхнічная кібернетыка
МАРЗАЛЮК Ігар Аляксандравіч, археалогія
МАТУС Пётр Паўлавіч, вылічальная матэматыка
МІХАЙЛОПУЛА Ігар Аляксандравіч, арганічная і біяарганічная хімія
МУРАЎЁЎ Валянцін Уладзіміравіч, радыёфізіка
МЯСНІКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч, эканоміка
ПАДУТАЎ Уладзімір Яўгенавіч, генетыка
ПАНЦЯЛЕЕНКА Фёдар Іванавіч, парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы
ПАЎЛЮКЕВІЧ Мікалай Уладзіміравіч, цеплафізіка
ПЕСЦІС Вітольд Казіміравіч, кармленне сельскагаспадарчай жывёлы і тэхналогія кармоў
ПІЛІПЕНКА Міхаіл Фёдаравіч, гісторыя мастацтва і этнаграфіі
ПІЛІПЕНКА Уладзімір Аляксандравіч, фізіка цвёрдага цела
ПЛЕСКАЧЭЎСКІ Юрый Міхайлавіч, механіка металапалімерных сістэм
ПОТКІН Уладзімір Іванавіч, арганічная хімія
ПРЫВАЛАЎ Фёдар Іванавіч, раслінаводства
ПРАКАПЧУК Мікалай Раманавіч, высокамалекулярныя злучэнні
ПРУШАК Віктар Якаўлевіч, геатэхналогія
РАГАЧОЎ Аляксандр Уладзіміравіч, фізічная хімія
РАДЗЬКО Усевалад Пятровіч, оптыка
РАМАНЮК Фёдар Аляксеевіч, энергетыка
РАХМАНАЎ Сяргей Кімавіч, хімія цвёрдага цела
РУБАНІК Васілій Васільевіч, тэхнічная акустыка
РУМО Алег Алегавіч, трансплантацыя органаў
РУПАСАВА Жана Аляксандраўна, фізіялогія раслін
САЛАЎЁЎ Канстанцін Мікалаевіч, спектраскапія
САЛТАНАЎ Уладзімір Усеваладавіч, фізіялогія
САЎЧАНКА Уладзімір Кірылавіч, генетыка
СВІРЫДАЎ Дзмітрый Вадзімавіч, неарганічная хімія
СЕРДЗЮКОЎ Анатолій Мікалаевіч, тэарэтычная фізіка
СЕРДЗЮЧЭНКА Мікалай Сяргеевіч, лазерная тэрапія
СКАКУН Аляксей Сцяпанавіч, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (аграпрамысловы комплекс)
СЛАБАЖАНІНА Кацярына Іванаўна, фотабіялогія
СМЫЧНІК Анатолій Данілавіч, распрацоўка і абагачэнне карысных выкапняў
СНЯЖЫЦКІ Віктар Аляксандравіч, тэрапія
СЯМЕНЧАНКА Віталій Паўлавіч, гідрабіялогія
ТАМІЛЬЧЫК Леў Мітрафанавіч, тэарэтычная фізіка
ТАРАНУХА Рыгор Іванавіч, селекцыя і насенняводства
ТАРАСЕНКА Мікалай Уладзіміравіч, лазерныя тэхналогіі
ТОРЧЫК Уладзімір Іванавіч, экалогія раслін
ТРАФІМАЎ Альберт Фёдаравіч, ветэрынарная санітарыя, экалогія, зоагігіена і ветэрынарна-санітарная экспертыза
ТРАЦЦЯК Станіслаў Іванавіч, хірургічная эндакрыналогія
ТУЗІКАЎ Аляксандр Васільевіч, інфарматыка ў медыцыне і біялогіі
УРБАН Эрома Пятровіч, селекцыя і насенняводства сельскагаспадарчых раслін
УСАНАЎ Сяргей Аляксандравіч, біяарганічная хімія
УСЕНЯ Уладзімір Уладзіміравіч, лесазнаўства
ФЕДАСЮК Валерый Міхайлавіч, фізіка і тэхніка магнітных матэрыялаў
ХАРЫН Юрый Сямёнавіч, інфармацыйныя тэхналогіі, абарона інфармацыі
ЦІТОК Уладзімір Уладзіміравіч, фізіялогія і біяхімія раслін
ЦІТОЎ Леанід Пятровіч, медыцынская мікрабіялогія
ЦІХАМІРАЎ Сяргей Аляксандравіч, спектраскапія
ЦІХІНЯ Валерый Гур'евіч, права
ШАЙКО Руслан Іванавіч, селекцыя і развядзенне сельскагаспадарчых жывёл
ШАНЬКО Юрый Георгіевіч, хірургія
ШАЛЫГА Мікалай Уладзіміравіч, біяфізіка
ШАРШУНОЎ Вячаслаў Аляксеевіч, тэхналогія і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі
ШКУМАТАЎ Уладзімір Макаравіч, біятэхналогія
ШАЎЧУК Вячаслаў Уладзіміравіч, калоідная хімія
ШЭЛЕГ Валерый Канстанцінавіч, тэхналогіі машынабудавання

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі маюць права:

  • называцца членамі-карэспандэнтамі без указання прыналежнасці да Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • на прадастаўленне ім акадэміяй навук умоў у адной з яе арганізацый, неабходных для правядзення асабіста ажыццяўляемых або арганізуемых імі навуковых прац, адобраных аддзяленнем Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць;
  • уносіць на разгляд Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, навуковыя і навукова-арганізацыйныя пытанні, а таксама праз Прэзідыум Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук накіроўваць такія пытанні на абмеркаванне Агульнага сходу НАН Беларусі або агульнага сходу аддзялення Акадэміі навук і атрымліваць адказы на іх;
  • прымаць удзел з правам дарадчага голасу ў пасяджэннях Прэзідыума і Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, бюро аддзялення Акадэміі навук і ў агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны не ўваходзяць; удзельнічаць у пасяджэннях органаў кіравання Акадэміі навук пры абмеркаванні ўнесеных імі на разгляд пытанняў або абмеркаванні іх дзейнасці;
  • удзельнічаць у агульнаакадэмічных навуковых і навукова-арганізацыйных мерапрыемствах; атрымліваць асобнік штогадовай справаздачы і іншую інфармацыю аб дзейнасці НАН Беларусі, яе аддзяленняў, філіялаў, навуковых арганізацый і іншых юрыдычных асоб, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Акадэміі навук, знаёміцца з адпаведнымі афіцыйнымі дакументамі ў парадку, устаноўленым Прэзідыумам Акадэміі навук;
  • на падставе асабістай заявы добраахвотна складаць з сябе паўнамоцтвы члена Акадэміі навук і выходзіць з яе складу.

Члены-карэспандэнты НАН Беларусі абавязаныя:

  • выконваць Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • узбагачаць навуку новымі дасягненнямі шляхам асабіста ажыццяўляемых навуковых даследаванняў, арганізацыі калектыўнай распрацоўкі навуковых праблем і навуковага кіраўніцтва гэтай распрацоўкай;
  • актыўна ўдзельнічаць у інавацыйнай дзейнасці, стварэнні, абароне і уцягвання ў грамадзянскі абарот аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у выкананні задач, якія ўскладзены на Акадэмію навук, і рэалізацыі асноўных напрамкаў яе дзейнасці;
  • актыўна садзейнічаць рэалізацыі і прапагандзе дасягненняў навукі, забяспечваць падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі навуковых работнікаў і спецыялістаў, развіваць міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва;
  • выконваць даручэнні Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук і бюро аддзяленняў Акадэміі навук, у склад якіх яны ўваходзяць;
  • удзельнічаць у рабоце Агульнага сходу НАН Беларусі і агульных сходаў адпаведных аддзяленняў Акадэміі навук і ў іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца па рашэнні органаў кіравання Акадэміі навук;
  • штогод прадстаўляць у аддзяленне Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, пісьмовую справаздачу аб сваёй навуковай і навукова-арганізацыйнай дзейнасці, садзейнічаць выпуску навуковых выданняў Акадэміі навук.