Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут прыкладной матэматыкі імя М.У. Келдыша РАН, Інстытут філасофіі РАН пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі праводзяць 6–7 лютага 2020 г. у Маскве (Расійская Федэрацыя) сумесную беларуска-расійскую навукова-практычную канферэнцыю «Праектаванне будучыні і гарызонты лічбавай рэальнасці».
Супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх вучоных мае даўнюю традыцыю і ахоплівае шырокі спектр навуковых напрамкаў. У прыватнасці, у рамках заяўленай канферэнцыі плануецца абмеркаваць вынікі сумесных навуковых праектаў РФФД і БРФФД, якія на працягу шэрагу гадоў выконваліся на базе Інстытута прыкладной матэматыкі імя В.У. Келдыша РАН і Інстытута філасофіі НАН Беларусі. У фокусе ўвагі канферэнцыі – аналіз вынікаў, рызык і перспектыў развіцця лічбавага грамадства і эканомікі Саюзнай дзяржавы Беларусь–Расія з пазіцыі міждысцыплінарнага сінтэзу ведаў, якія фарміруюцца на стыку філасофіі, матэматыкі, інфарматыкі, эканомікі, педагогікі і другіх навук.
Лічбавая трансфармацыя, якая разглядаецца як адзін з важнейшых драйвераў і магістральны вектар развіцця сусветнай эканомікі і глабальнага інфармацыйнага грамадства ў цэлым, ужо на працягу некалькіх гадоў з’яўляецца часткай нацыянальнай стратэгіі як Рэспублікі Беларусь, так і Расійскай Федэрацыі. Аднак ва ўмовах Саюзнай дзяржавы Беларусь–Расія, а таксама Еўразійскага эканамічнага саюза, усё больш актуальнай становіцца інтэнсіфікацыя інтэграцыйных працэсаў лічбавай інфраструктуры дзвюх краін, пераход ад узгодненай палітыкі ў лічбавай сферы да адзінай стратэгіі ў рамках вышэйназваных саюзаў. Пры гэтым галоўным імператывам канферэнцыі з’яўляецца тэзіс «эканоміка для чалавека», паколькі гэты важнейшы аспект звычайна выпускаецца з-пад увагі пры аналізе і праектаванні лічбавага свету.
Падчас работы канферэнцыі плануецца абмеркаванне шырокага кола трансдысцыплінарных праблем: эканоміка лічбавага свету, блокчэйн-тэхналогіі, адукацыйная робататэхніка, мастацтва новай эпохі, стратэгіі кіравання рызыкамі лічбавай рэальнасці, сацыяльна-эканамічныя і антрапалагічныя наступствы імплементацыі лічбавых тэхналогій, транспартныя сістэмы, што сталі магчымымі ў камп’ютарнай рэальнасці і г.д.
Праблемнае поле канферэнцыі:
Да ўдзелу ў працы канферэнцыі запрошаны вучоныя, выкладчыкі ВНУ, дактаранты і аспіранты, зацікаўленыя ў вывучэнні і вырашэнні анансаванага праблемнага поля канферэнцыі.
Канферэнцыя пройдзе на базе Дзелавога і культурнага комплекса Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (г. Масква) 6–7 лютага 2020 года.