Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.02.2020

Адбылося адкрыццё спартыўнага вучэбна-аздараўленчага цэнтра Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі

24 лютага 2020 года адбылося адкрыццё спартыўнага вучэбна-аздараўленчага цэнтра Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Каліноўскага, 74а).

Цэнтр прызначаны для супрацоўнікаў НАН Беларусі і тых, хто навучаецца ў магістратуры і аспірантуры. Ён мае ў сваёй структуры трэнажорную залу, абсталяванне для заняткаў рознымі відамі аэробікі, гімнастыкі, танцаў. Таксама цэнтр будзе служыць вучэбнай базай для правядзення спартыўных заняткаў па стэп-аэробіцы, стрэтчынгу, пілатэсе, ёзе, зумбе і г.д.

Адкрыццё спартыўнага цэнтра будзе садзейнічаць папулярызацыі здаровага ладу жыцця, у прыватнасці, сярод маладых вучоных НАН Беларусі.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука