Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.04.2020

Кіраўніцтва і супрацоўнікі Прэзідыума НАН Беларусі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку

25 красавіка 2020 года кіраўніцтва і супрацоўнікі Прэзідыума НАН Беларусі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў разам з калегамі зрабілі закладку кампазіцыі «Сад у цені» ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Падчас працы быў падрыхтаваны ўчастак і высаджаны першыя экспазіцыйныя расліны: рададэндраны, сосны, піхты, фарзіцыі, дзёран.

Фота В. Ляснова, газета Навука