Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.05.2020

Міністр эканомікі наведаў арганізацыі НАН Беларусі

7 мая 2020 г. Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў наведаў Фізіка-тэхнічны інстытут і Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У Фізіка-тэхнічным інстытуце Міністр эканомікі азнаёміўся з навукова-тэхнічнымі распрацоўкамі і абмеркаваў іх магчымае выкарыстанне ў такіх галінах, як металургія, машынабудаванне, будаўнічая індустрыя. У Інстытуце мікрабіялогіі Аляксандру Чарвякову прадэманстравалі вопытную вытворчасць біятэхналагічнай прадукцыі для сістэмы АПК і аховы здароўя.

Па выніках наведвання гэтых навуковых арганізацый Аляксандр Чарвякоў анансаваў правядзенне на базе НАН Беларусі ўстановачнай нарады створанай пры Мінэканомікі спецыяльнай працоўнай групы па рашэнні праблем эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу навукова-інавацыйнай сферы для эканомікі, якая запланавана на другую дэкаду мая.

Фота газета Навука


Тэгi
#візіты